be
pdf

Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі

Шалькевіч В. Ф.

Гэты кніга паўстала ў выніку выкладчыцкай працы яе аўтара на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў працэсе чытання лекцый і правядзення семінарскіх заняткаў па курсу гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі. Пры стварэнні гэтага першага ў гісторыі нашай культуры навучальнага дапаможніка аўтар часцей за ўсё апіраўся на працы беларускіх даследчыкаў гісторыі грамадскай думкі — А.А. Біралы, Э.К. Дарашэвіча, У.М. Конана, А.С. Кляўчэні, А.С. Майхровіча, Н.М. Махнач, С.А. Падокшына, К.С. Пракошынай, Д.І. Шыраканава, Я.А. Юхо і іншых. Першым у шэрагу гэтых прозвішчаў павінна па праву стаяць імя Івана Мікалаевіча Лушчыцкага (1907—1972). Яго праца «Нарысы па гісторыі грамадска-палітычнай і філасофскай думкі ў Беларусі ў другой палове XIX веку», якая выйшла ў Мінску ў 1958 г., па сутнасці адраджала пасля Вялікай Айчыннай вайны традыцыі вывучэння нацыянальнай грамадскай думкі, прыпыненыя ў 30-я гады сталінскімі рэпрэсіямі. Кніга І.М. Лушчыцкага пацягнула за сабой іншых даследчыкаў, паслужыла імпульсам да сістэматычных даследаванняў гісторыі палітыка-прававой думкі Беларусі.

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Грамадскае аб’яднанне Маладзёжнае навуковае суполніцтва
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2002
  • Выдавец: Грамадскае аб’яднанне Маладзёжнае навуковае суполніцтва
  • Памеры: 248 s., 21 cm
  • ISBN: 985-6609-43-7
  • Катэгорыя: Гісторыя, Палітыка, Грамадзтва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг EEDC, Каталёг MiOKB
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 908, MiOKB — 8628
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org