![]() |
![]() |
У кнізе робіцца спроба асэнсаваць феномен Максіма Танка - паэта і чалавека, асобы першай велічыні ў гісторыі беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Прыводзячы свае гутаркі з М.Танкам у апошнія гады яго жыцця, выкарыстоўваючы старонкі эпісталярнай спадчыны народнага паэта, шматлікія архіўныя матэрыялы і іншае, аўтар раскрывае філасофска-патрыятычныя асновы яго жыцця і творчасці, веру ў духоўна-маральныя каштоўнасці чалавека. Болей »
У кнігу ўвайшлі апавяданні і аповесць, напісаныя аўтарам у апошнія гады. Тэмы самыя розныя. Але пра што б ні пісаў Генрых Далідовіч — пра вайну, каханне, сённяшні дзень людзей горада і вёскі — піша ён з вялікай зацікаўленасцю і шчырасцю. Болей »
“Маленькі сшытак Лявона Вашка” - альманах аднаго аўтара. Падобная ініцыятыва мае сталую традыцыю - і “Мужыцкая праўда” Кастуся Каліноўскага, і “Крывіч” Вацлава Ластоўскага былі эксклюзіўным аўтарскім прадуктам. Сама Беларусь паўставала як індывідуалістычны праект, народжаны ў шляхецкіх засьценках ды “літ-хутарах”, — тканка культуры вынікала зь ідэальнай субстанцыі “сноў пра Беларусь”. Менавіта “сны” складаюць першы разьдзел “Маленькага ... Болей »
У манаскіх абшчынах Святой Гары Афон на першым месцы ставіцца цнота паслушэнства, або інакш духовая роднасць свайму духоваму айцу, старцу. Пад яго настаўленнямі адбываецца ўзрастанне маладога манаха і яго дасканаленне ў хрысціянскіх дабрадзейнасцях. Афонскі манах даручэнне свайго старца ўспрымае як праяўленне волі Самога Хрыста. 3 вашага дазволу я гднясу гэтыя разважанні да мае марнай істоты. Па волі Божай я ўжо некалькі гадоў знаходжус... Болей »
Зямное прыцяжэнне рабілася ўсё меншым, слабейшым і нарэшце знікла. Пагаслі электрычныя агні, наблізіліся зоркі. Сірыус стаў, як лімон, Арыён — як антонаўскі яблык, Плеяды — нібы жменя рассыпаных мандарынаў. Вялікая Мядзведзіца гушкала на лапах Малую. Мы шпарка ляцелі, арыентуючыся на зорку Канопус. Над Рымам размінуліся з чародкай анёлкаў у бялюткіх нейлонавых кашулях. На воблаках, як на калдобінах, нас моцна патрасло, і каб адпачыць, м... Болей »
Марыян Пецюкевiч (1904 – 1983) вучоны-этнограф, публіцыст, дзеяч беларускага грамадзкага й культурнага жыцьця Заходняй Беларусi ўлучна зь Віленшчынай, фактычны галоўны рэдактар маладзёвага часопiсу «Шлях Моладзi». Першая палова ХХ ст. – гэта пара, калі шырака разгарнуўся беларускі адраджэнскі рух, адным з асноўных цэнтраў якога сталася Вільня. Таму ня дзіва, што лёс шмат якіх беларускіх дзеячоў тае пары быў цесна зьвязаны зь Вільняю. Ся... Болей »
Выбіраючы для выданьня асобнай кніжкай творы Алеся Гаруна, Выдавецтва рабіла гэта ня прыпадкова. Яно сьвядома кіравалася матывамі, падыктаванымі гістарычналітаратурнымі, нацыянальнымі й навет актуальнапалітычнымі патрэбамі. Пасьля выданьня на эміграцыі найболын вартасных, як зь літаратурнамастацюага, гэтак і нацыяльнаідэйнага гледзішча твораў вядучае нашаніўскае тройкі — Янкі Купалы, Якуба Коласа й Максіма Багдановіча — нармальна ггрыхо... Болей »
“Матчына душа” – першы зборнік паэзіі Уладзіміра Караткевіча, які больш вядомы як празаік, аўтар гістарычных раманаў, апавязанняў, аповесцяў ды п’есаў. Зборнік выйшаў год пасля прыняцця Уладзіміра Караткевіча ў Саюз Беларускіх пісьменнікаў (тады Саюз пісьменнікаў БССР). Як паэт Уладзімір Караткевіч дэбютаваў ў часопісе “Полымя” ў 1955 годзе. У зборнік увайшлі раннія вершы аўтара, як гумарыстычнага, так і сацыяльна-грамадзянскага характ... Болей »
У храналагічным парадку выкладзены асноўны матэрыял па гісторыі Беларусі. Каб дапамагчы прывесці фактычны матэрыял у сістэму, засвоіць галоўнае, дадзены блок-схемы. Для самакантролю прапануюцца тэсты і заданні, а таксама адказы на іх. Разлічана на шырокае кола чытачоў. Болей »