Бельскі Алесь, Свет ад травы да зор

Свет ад травы да зор

Беларуская паэзія: сістэма вобразаў прыроды, паэтыка пейзажу

Бельскі Алесь

Беларуская паэзія, акрамя іншага, уяўляе цікавую, змястоўную кнігу Прыроды, арыгінальнае прачытанне якой і прапануецца ў гэтай кнізе. Аўтар раскрывае эстэтыка-філасофскі, духоўны і экалагічны змест пейзажнай лірыкі, паказвае, што пейзаж — актыўны сродак унутранага самавыяўлення і мастацкага светапазнання. Разглядаюцца вобразы прыроды, якія складаюць аснову нацыянальнай паэтычнай свядомасці. Кніга будзе карыснай пры вывучэнні пейзажнай л... Болей »


Чыквін Ян, Свет першы і апошні

Свет першы і апошні

Вершы

Чыквін Ян

«Свет першы і апошні» - зборнік вершаў Яна Чыквіна – выкладчыка Беластоцкага універсітэта, старшыні Літаратурнага аб'яднання «Белавежа» - дапаўняе раней выдадзеныя творы аўтара. Лірыка Чыквіна прыцягвае сваёй шчымлівай тугой і светлай радасцю, якія арганічна спалучаюцца ў ягоных вершах. Філасофскія разважанні на будзённыя тэмы і тэмы маштабу сусвету раскрываюць перад намі ўражлівую і вельмі ранімую душу паэта. Чытаеш вершы і ўяўляеш аўт... Болей »


Мірачыцкі Леў, Светлым ценем Адама Міцкевіча

Светлым ценем Адама Міцкевіча

Эміграцыя з Наваградчыны

Мірачыцкі Леў

Імя Адама Міцкевіча добра вядома кожнаму высокаадукаванаму чалавеку на нашай планеце. Нарадзіла і ўзгадавала генія сусветнай літаратуры Наваградская зямля, якую ён апяваў праз усю сваю творчасць і верным ёй быў да канца дзён сваіх. Сталася так, што Беларусь, Літва і Польшча доўгі час былі пазбаўлены ўласнай дзяржаўнасці і гэта прадвызначыла спачатку змагарны, а потым трагічны выгнанніцкі шлях як самога Адама Міцкевіча, так і тысячай інш... Болей »


Содаль Уладзімір, Свіранскія крэскі

Свіранскія крэскі

Содаль Уладзімір

У фальварку Свіраны Віленскага павета нарадзіўся i гадаваўся да шасці гадоў слынны беларускі паэт Францішак Багушэвіч. Аднак да апошняга часу гэты куток не быў як след вывучаны нашымі краязнаўцамі ды літаратуразнаўцамі. Паэтава маленства, людское i прыроднае асяроддзе, дзе ён гадаваўся, гісторыя Свіранаў i суседніх з імі мясцін — усё трапляе ў поле зроку даследчыка, які расказвае пра гэта ў кнізе, што дапаўняе папярэднія выданні — «Кушл... Болей »


Далідовіч Генрых, Свой дом

Свой дом

раман

Далідовіч Генрых

Новы раман вядомага пісьменніка Генрыха Далідовіча «Свой дом» заканчвае трылогію «Гаспадар-камень». У цэнтры аўтарскай увагі — драматычныя падзеі 1918 года, калі ўтпарылася беларуская дзяржаўнасць. зараджалаея рэспубліка. Сярод герояў рамана — вядомыя імёны: Зм. Жылуновіч, А. Чарвякоў, А. Мяснікоў, I. Сталін і іншыя. Аўтар выкарыстаў шмат новых архіўных матэрыялаў, якія нямала часу знаходзіліся ў спецеховах. Болей »


Марціновіч Алесь, Святая Еўфрасіння

Святая Еўфрасіння

Нарыс

Марціновіч Алесь

Захоплена і аб'ектыўна расказваецца пра жыццё і дзейнасць выдатнай беларускай жанчыны-асветніцы XII стагоддзя Еўфрасінні Полацкай. Асаблівая ўвага звернута на яе ролю ў асветніцтве роднага народа, на тое, як праз стаголдзі самаахвярны лёс Еўфрасінні Полацкай стаў сімвалам нацыянальнай трываласці і самасвядомасці. Болей »


Чыквін Ян, Святая студня

Святая студня

Чыквін Ян

Ян Чыквін (па-польску Jan Czykwin; нарадзіўся 18 траўня 1940, Дубічы Царкоўныя, Гайнаўскі павет, цяпер Падляскае ваяводзтва, Польшча) - беларускі паэт, які жыве ў Польшчы, гісторык беларускае й расейскае літаратуры, перакладнік, доктар гуманітарных навукаў, прафэсар, грамадзкі дзеяч. Скончыў русыстыку ў Варшаўскім Унівэрсытэце ў 1964. Ад 1969 навуковы супрацоўнік філіі Варшаўскага Ўнівэрсытэту ў Беластоку, у 1985-1997 - Варшаўскага Ўнів... Болей »


Ліцьвінка Васіль, Святы і абрады беларусаў, Выд. 2-ое, са змяненнямі

Святы і абрады беларусаў

Ліцьвінка Васіль

У кнізе падаюцца чатырнаццаць свят і абрадаў беларусаў, многія з якіх - упершыню. Найбольш разгорнута прадстаўлены асноўныя з іх: Вялікдзень, Купалле, Дзяды, Каляды. Даюцца метадычныя парады па арганізацыі іх святкавання, рэкамендуецца адпаведная літаратура. Болей »


Ялугін Эрнест, Сіндбад вяртаецца

Сіндбад вяртаецца

Аповесць

Ялугін Эрнест

...Адным авіярэйсам ляцяць у далёкі Алжыр двое беларусаў — у службовую камандіроўку інжынер Добыш і ў турысцкую паездку малады журналіст Радзім Савілін. Праз яго ўспрыняцце і раскрываецца адысея маладога спецыяліста Юрыя Добыша, які ўпершыню трапіў у Алжыр у той час, калі толькі-толькі адгрымела вайна алжырскага народа супраць французскіх каланізатараў. Болей »


Каржанеўская Галіна, Сінічка на балконе

Сінічка на балконе

Вершы

Каржанеўская Галіна

Галіна Каржанеўская нарадзілася на Случчыне ў 1950 годзе. Закончыла філфак БДУ. Працавала настаўніцай у Лагойскім раёне, журналісткай у рэспубліканскіх СМІ, цяпер — у сферы культуры. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1976 г. Выдала шмат паэтычных кніг («На мове шчасця», «Званы гадоў», «Невымоўнае», «Асенні мёд», «Вершаняты» і інш.), некалькі кніжак для дзяцей і зборнік п’есаў «На сцэне дня» (2004). Жыве ў Мінску. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94]   Наступная   Апошняя