be
html pdf

Wiersze tutejsze

Łuksza Mirosława

Вершы Тутэйшыя. Першы, і пакуль адзіны зборнік паэзіі на польскай мове беларускай пісьменніцы Міры Лукшы. Кожны верш прысвечаны адной асобе, якую пісьменніца напаткала ў сваім жыцці, і якая адціснула знак у памяці, пачуццях або настроі Міры. Героі вершаў – людзі вядомыя і мала вядомыя, але кожны з іх мае нейкую адметную рысу, уласцівую толькі гэтай канкрэтнай асобе. Тое нешта, што вылучае яго з агулу. Назва кожнага верша – проста імя яго героя. І толькі змест раскрывае таямніцу – сапраўдную постаць (з імя і прозвішча). Тут дзеячы беларускай культуры Падляшша, знакамітыя кампазітары, мастакі, або проста звычайныя людзі, якія на фоне агулу вылучыліся або сваімі захапленнямі, сваім хобі, сваімі паводзінамі, або спосабам жыцця. Назва зборніка “Тутэйшыя” гаворыць пра тое, што кожны апісаны ў вершы – свой, чалавек адсюль, з гэтай зямлі. Тут няма нацыянальнага ці рэлігійнага падзелу, ёсць тутэйшыя – людзі гэтай зямлі, пушчанскага краю, якія адсюль смокчуць сокі жыцця. І тут маюць сваю Ітаку

Беларускія аўтары: Лукша Міра
Выдаўцы і выдавецтвы: Kartki
Выдавецкая сэрыя: Biblioteka Kartek
  • Месца выхаду: Białystok
  • Дата выхаду: 2003
  • Выдавец: Kartki
  • Выдавецтва/ друкарня: Orthdruk, Białystok
  • Памеры: 52с., іл., 21см
  • ISBN: 83-88928-X-8
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2003 by Mirosława Łuksza & Kartki
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Каталёг EEDC, Каталёг MiOKB, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 541, 540, EEDC — 1566, MiOKB — 8935
  • Дадатковая даведка: Książka ukazała się dzięki pomocy Centrum Edukacji Obywatelskiej Polska-Białoruś
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org