Тарасаў Сяргей, Чарадзей сёмага веку Траяна

Чарадзей сёмага веку Траяна

Усяслаў Полацкі

Тарасаў Сяргей

У кнізе апавядаецца пра аднаго з самых славутых беларускіх князёў — Усяслава Брачыславіча (1044-1101), які быў, па сутнасці, заснавальнікам беларускай дзяржаўнасці. Для шырокага кола чытачоў. Паміж намі, сённяшнімі, і тымі далёкімі, прыхаванымі смугою сівой даўніны продкамі пралягло дзевяць стагоддзяў. У недалёкай будучыні, калі мы пераступім мяжу XXI стагоддзя, гэтая бездань гісторыі будзе лічыцца ўжо на тысячагоддзі. Як спазнаць яе, я... Болей »


Папека Мікола, Чарнавікі...

Чарнавікі...

Паэзія

Папека Мікола

Мікола Папека - яскравы прадстаўнік сучаснай, пошукавай паэзіі. I невыпадкова вершы, што ўключыў у свой першы зборнік, назвау «чарнавікамі». Аўтар ня церпіць гладкапісу, закругленасьці, шматслоўя - тым самым запрашае чытача да сатворчасьці. Болей »


Чарнобыль: погляд праз десяцігоддзе

Чарнобыль: погляд праз десяцігоддзе

Кніга прымеркавана да 10-годдзя Чарнобыльскай катастрофы. У ёй выкладзены найважнейшыя аспекты вынікаў Чарнобыльскай катастрофы для Беларусі, Асвятляюцца яе сацыяльна-эканамічныя вынікі, экалагічныя наступствы, дэмаграфічныя і медыка-псіхалагічныя аспекты, пытанні права, захавання гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны ў пацярпелых раёнах, дзейнасць дзяржаўных, навукова-даследчых устаноў, грамадскіх арганізацый і міжнароднае супрацоўн... Болей »


Час трывогі і надзеі

Час трывогі і надзеі

Штодзённае жыццё беларусаў Беласточчыны ў пасляваенны перыяд (1944-1956)

Час трывогі і надзеі – апошняя, чацвёртая кніга з серыі “Штодзённае жыццё беларусаў Беласточчыны”. Заключная кніга тэтралогіі ахоплівае пасляваенны перыяд ад 1944 да 1956 года. Як і папярэднія часткі цыклу, асновай матэрыялаў, сабраных у кнізе з’яўляюцца ўспаміны жыхароў Падляшша, запісаныя журналістамі тыднёвіка “Ніва”. Здавалася б, вайна скончылася, акупацыя мінула, пара адбудоўваць гаспадарку, уводзіць жыццё ў мірнае, нармальнае рэ... Болей »


Тварановіч Галіна, Чацвёртая стража

Чацвёртая стража

Тварановіч Галіна

“Чацвёртая стража” – 50-я кніга Бібліятэкі Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа”, заснаванай у 1990 годзе. Аўтар яе – Галіна Тварановіч, прафесар, выклачыца беларускай літаратуры ў Беластоцкім універсітэце, аўтар манаграфій і літаратурных выданняў. “Чацвёртая стража” – зборнік “белых” вершаў, якія ідуць ад сэрца. І да сэрцаў. Адрасаваныя сапраўдным гурманам ад лірыкі – людзям з душой вытанчанай і ўзнёслай. Частка твораў напіса... Болей »


Неўдах Лявон, Чорнае святло

Чорнае святло

Вершы

Неўдах Лявон

Сэнс гэтай кнігі пакутны роздум аб месцы ў жыцці ў перыяд вялікіх дзяржаўных і палітычных крушэнняў 90-х гадоў. Свае думкі, свае перажыванні выказаў аўтар, мусіць, самай дахолівай і эмацыя-нальнай мовай - мовай паэзіі. Выказаў па-свойму, таленавіта і ярка. Зрэшты, чытач сам пераканаецца ў гэтым. Болей »


Караткевіч Уладзімір, Чорны замак Альшанскі

Чорны замак Альшанскі

Раман, аповесць

Караткевіч Уладзімір

“Чорны замак Альшанскі” адзін з апошніх раманаў беларускага клясыка гістарычнай літаратуры. Уладзімер Караткевіч у адметнай форме спрабуе прывабіць чытача таямніцамі і легендамі, якімі поўніцца беларуская зямля. У рамане чарговы раз спалучаецца мінуўшчына з сёньняшнім днём, дэтэктыў з гістарычнай асновай прадстаўляе нам захапляльную і цікавую гісторыю нашага народу. Раман “Чорны замак Альшанскі” быў таксама пакладзены і ў сцэнар да адна... Болей »


Адамчык Вячаслаў, Чужая бацькаўшчына

Чужая бацькаўшчына

Раман

Адамчык Вячаслаў

Быў лістапад, было святога Міхала — блізілася пара зімы, а ў гэты год стаяла цяпло. Павярнуўшыся з полудня, павільгатнеў вецер, памякчэла пад нагамі зямля, і крот стаў тачыць каля пустых, ужо зацягнутых, як раскаю, дробнаю макрыцаю градаў рудаватыя сырыя замежкі. У зацішку за хатамі, каля чорных голых яблыняў, на якіх яшчэ трымаўся дзе збуцвелы, але чырванаваты з аднаго боку яблык, віліся слупом, нейкія болыпыя ў гэту пару, камары. Уноч... Болей »


Чытанка, (1-шая частка)

Чытанка

Для другое клясы беларускіх дапаўняльных школаў

Выданьне гэтае прызначанае для вучняў беларускіх дапаўняльных (суботніх) школаў у англамоўных краёх вольнага свету, а таксама для беларускіх дзяцей, якія ня маюць магчымасьці наведваць суботнія школы. Болей »


Бураўкін Генадзь, Чытаю тайнапіс вачэй...

Чытаю тайнапіс вачэй...

Вершы пра каханне

Бураўкін Генадзь

110 вершаў, якія склалі гэтую кніжку, напісаны ў розныя гады. Але ўсе яны прысвечаны вечна маладому і светламу пачуццю кахання, у вернасці якому шчыра і ўсхвалявана прызнаюцца і наіўны, рамантычны юнак, і сталы сівы мужчына. Многія з вершаў зборніка пакладзены вядомымі беларускімі кампазітарамі на музыку і сталі папулярнымі песнямі. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94]   Наступная   Апошняя