Адамовіч Алесь, Брыль Янка, Калеснік Уладзімір, Я з вогненнай вёскі...

Я з вогненнай вёскі...

Адамовіч Алесь, Брыль Янка, Калеснік Уладзімір

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 1975

Выдавец: Мастацкая літаратура

Выдавецтва/ друкарня: Мастацкая літаратура

Памеры: 448 с., іл., 21 см

Катэгорыя: Гісторыя; Правы чалавека; Грамадзтва; Біяграфіі; Мэмуары

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: MiOKB — [3138], [6731], [6976], [8158], [9991]

УДК: 882.6-3=82.6

Тых, чые ўспаміны сабраны ў гэтай кнізе, даўно няма. Няма ўжо і тых, хто збіраў гэтыя ўспаміны, вандруючы ад вёскі да вёскі, па крупінках збіраючы чалавечую памяць, успаміны, перажыванні, сведчанні. Тры сябра, тры пісьменніка, тры партызана, Алесь Адамовіч, Уладзімір Калеснік, Янка Брыль. Яны таксама ўжо адыйшлі ў вечнасць. “Я з вогненнай вёскі...” – дакументальная трагедыя, кніга-памяць, жывы голас людзей, што былі спалены, забіты разам з сям’ёй, разам са сваёй вёскай, і якія – выжылі. Як у прадмове напісалі самі аўтары, у кнігу ўвайшлі ўспаміны толькі тых, якія самі перажылі жудасны лёс сваіх аднавяскоўцаў. На шляху збіральнікаў чалавечай памяці шмат было і такіх вёсак, дзе не ацалеў ніхто. На старонках гэтай кнігі сабраліся людзі, што выйшлі з агню, з-пад зямлі. І гэта – у самым рэальным, не пераносным сэнсе. Людзі з вогненных вёсак сабраліся на старонках гэтай кнігі, каб сведчыць, пытацца, судзіць, каб распавесці тое, пра што ведаць – страшна, а забыцца – небяспечна. (Н.Г.)

Беларускія аўтары: Адамовіч Алесь, Брыль Янка, Калеснік Уладзімір

Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура

Каталёг: Kamunikat.org | MiOKB

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга у адным файле
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

Адамовіч Алесь, Брыль Янка, Калеснік Уладзімір, Я з вогненнай вёскі...

Я з вогненнай вёскі...

Адамовіч Алесь, Брыль Янка, Калеснік Уладзімір

Гэта кніга-дакумент, у якой сабраны запісаныя аўтарамі сведчанні ўцалелых жыхароў з соцень беларускіх вёсак, спаленых фашыстамі разам з людзьмі. Болей »