Жук-Грышкевіч Вінцэнт, 25-га сакавіка

25-га сакавіка

Успаміны з Менску, Будслава, Вільні, Прагі, Савецкай турмы

Жук-Грышкевіч Вінцэнт

Publication Place: Торонто

Publication Date: 1978

Publisher: Выдавецкі Фонд Успамінаў з Беларускага Жыцьця

Sizes: 41 с., 23 см

Category: History; Human Rights; Society; Memoirs

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); MiOKB — the library of the Belarusian Culture Community and Museum, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (hardcopy); BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy)

Copy Numbers: BTH — [2022], [2021]; MiOKB — [5136], [5137]

Гэтыя пяць абразкоў успамінаў — адзін з Першага Ўсебеларускага Кангрэсу й чатыры з сьвяткаваньня 25-га Сакавіка ў розных часох, розных мясцох і абставінах — прысьвячаюцца двум шэсьцьдзесяцігадовым юбілеям: Першага Ўсебеларускага Кангрэсу і абвешчаньня незалежнасыді Беларускай Народнай Рэспублікі. Успаміны пра 25-га Сакавіка друкаваліся ў 1953 годзе ў Торонто, у газэце "Беларускі Эмігрант". У гэтым выданьні зроблены папраўкі й малыя зьме'ны. Да пяцёх абразкоў успамінаў падаю дадаткі: сваю брашурку "БНР ці БССР" і тры Ўстаўныя Граматы Рады БНР, якія пазволіў сабе перадрукаваць з "Запісаў" БІНІМу № 13, 1975 г., каб папулярызаваць веду пра Беларускую Народную Рэспубліку й асновы ейнай канстытуцыі. Пры канцы падаю карту Беларускай Народнай Рэспублікі, якая была залучана да брашуры праф. Дойнар-Запольскага "Асновы Дзяржаўнасьці Беларусі", выданай у 1919 г. ў Горадні на беларускай і францускай мовах. Мапа гэта была прадстаўлена Надзвычайнай Місіяй Б.Н.Р. на мірнай канфэрэнцыі ў Парыжы ў 1919-20 г. Тут яна падаецца ў зьменшаным выглядзе, а францускія напісы заменены ангельскімі. Апрача таго паказаны межы БССР і якія беларускія тэрыторыі далучаны да суседніх рэспублікаў. Аўтар

Catalog: Kamunikat.org | MiOKB | BTH

View/ Download This Chapter/ Article... Уся ніга ў адным файле