be

Каталёг MiOKB

Параненыя мары
pdf epub

Параненыя мары

Пе\'са, апавяданні, мініяцюры
Крэйдзіч Анатоль

Зборнік складаецца з празаічных твораў гістарычнай п'есы «Палескі Напалеон», арыгінальных апавяданняў, а таксама з кароткіх мініяцюр аўтара пра людзей са складанымі лёсамі. Анатоль Крэйдзіч спрабуе знайсці адказ на пытанне: для чаго жыве чалавек на гэтым белым свеце. На добры толк, назву «Палескі Напалеон»... Болей »

Парасткі
pdf epub mobi fb2

Парасткі

Лірыка
Іпатава Вольга

Зборнік Вольгі Іпатавай склалі вершы апошніх гадоў. Павага да чалавека працы, яго імкненні і думкі — вось асноўныя матывы лірыкі паэтэсы. Цёпла і хораша піша Вольга Іпатава пра родную прыроду, пра. каханне.... Болей »

Паратунак

Паратунак

Гістарычнае эсэ
Гайдук Мікола

Займальнае падарожжа ў гістарычную даўніну заходніх тэрыторый беларускіх зямель прапануе нам аўтар з Беластока Мікола Гайдук. Шляхам гадоў пройдзе чытач побач простых воінаў і знакамітых князёў, будзе раскрываць патаему барацьбы ўдзельных княстваў, стане сведкам згуртавання перад крыжацкім нашэсцем –... Болей »

Партрэт
pdf epub

Партрэт

Аповесць, эсэ, непрыдуманыя гісторыі
Карпюк Аляксей

Кніга складаецца з двух частак – у першай аповесць, якая дала загаловак усяму зборніку, у другой – замалёўкі са штодзёнага жыцця – “нявыдуманыя гісторыі”. У аповесці «Партрэт» на фоне жыцця і барацьбы беларускіх партызан паказана, як адбываецца ломка ў псіхалогіі палоннага штурмана люфтвафэ, як ён, закаранелы... Болей »

Партрэт Бацькаўшчыны

Партрэт Бацькаўшчыны


Бялевіч Антон

Новую паэтычную кнігу Антона Бялевіча склалі вершы пра самае запаветнае, самае дарагое ў жыцці: пра радзіму і мір, пра гераічныя справы савецкіх людзей, нашых сучаснікаў. У зборнік уключана паэма «Вяселле», у якой расказваецца пра подзвігі народных мсціўцаў — беларускіх партызан.... Болей »

Партызанскія сёстры

Партызанскія сёстры

Аповесць
Гамолка Мікола

Новы твор пісьменніка — другая частка востра-сюжэтнай аповесці «Дзяўчына ішла па вайне». У ёй прасочваецца далейшы лёс галоўнай гераіні Ніны Воранавай. Шукаючы партызанскі атрад, яна разам з сяброўкай трапляе ў складаныя, часам і трагічныя сітуацыі. У партызанскім атрадзе Ніна сустракае Сашу Бубянцова... Болей »

Пасля вогненных вёсак...
pdf epub

Пасля вогненных вёсак...


Панізнік Сяргей

У гады Вялікай Айчыннай вайны Асвейшчына, як i ўся тэрыторыя Беларусі, была акупіравана гітлераўскімі захопнікамі, якія прынеслі нашаму народу незлічоныя бедствы. Сотні вёсак былі спалены разам з людзьмі, тысячы жанчын, старых, дзяцей вывезены ў канцэнтрацыйныя лагеры. Многіх беларускіх дзяцей выратавалі... Болей »

Паўлінка

Паўлінка

Камедыя ў двух актах
Купала Янка

Абшырная святліца. Направа ад публікі вокны ў сад, бліжэй да аркестра — стол; каля стала — лавы і табурэцікі, над сталом вісячая недарагая лямпа, на сцяне абразы. Налева — дзверы ў сенцы, бліжэй да аркестра — куфар. Напроці — сцяна і дзверы ў бакоўку (каморку); справа пры сцяне ад бакоўкі— ложак, засланы... Болей »

Паўлюк Багрым

Паўлюк Багрым


У кнігу ўключаны адзіны вядомы верш Паўлюка Багрыма «Зайграй, зайграй, хлопча малы...», даследчыя і крытычныя матэрыялы пра яго жыццё, паэтычную і мастацкую творчасць, а таксама творы паэзіі, прозы, драматургіі, прысвечаныя ролі і значэнню Багрыма ў духоўным жыцці беларусаў. Выданне разлічана на шырокае... Болей »

Паўстаньне на Беларусі 1863 году
pdf

Паўстаньне на Беларусі 1863 году

„Мужыцкая Праўда” й лісты „з-пад шыбеніцы”. Тэксты й камэнтары

Сем нумароў нелегальнае беларускае газэты „Мужыцкая Праўда" становяць ці не найгалаўнейшую крыніцу для вывучэньня паўстаньня 1863 году на Беларусі й сьветагляду ягоных кіраўнікоў. Дасьледніцкая літаратура пра „Мужыцкую Праўду" даволі багатая. Не зважаючы на гэта, аднак, доступ да самых тэкстаў газэты... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org