be

Каталёг MiOKB

Перад парогам

Перад парогам

Вершы, казкі
Вітка Васіль

Імя Васіля Віткі (1911—1996), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, добра вядома чытачам. Ён аўтар шматлікіх кніг прозы і паэзіі, адрасаваных як дарослым, так і дзецям. У гэтую кнігу ўвайшлі лепшыя лірычныя і сатырычныя вершы паэта розных гадоў, а таксама казкі для дзяцей, за якія В. Вітка быў уцастоены... Болей »

Перажыўшы вайну
pdf

Перажыўшы вайну

Аповесць у абразках памяці
Гілевіч Ніл

Кніга прозы вядомага беларускага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Ніла Гілевіча — пра пасляваеннае юнацтва, з роздумамі пра дзень сённяшні. І ўсё, што напісана аўтарам «пра час і пра сябе», успрымаецца як вобраз пакалення, тых юнакоў і дзяўчат, якім, перажыўшы вайну, давялося яшчэ перажыць цяжкасці... Болей »

Перазовы
pdf

Перазовы

Вершы
Гілевіч Ніл

«Перазовы» — новая кніга лірыкі Ніла Гілевіча, вынік творчай працы паэта за апошнія гады. Кніга тэматычна дзеліцца на тры раздзелы: вершы, прысвечаныя роднаму краю (сюды прымыкае і вянок санетаў «Нарач»); творы, у якіх гучыць незабыўная памяць пра вайну; і вершы пра дружбу беларускага народа з братнімі... Болей »

Перакат
fb2 mobi epub pdf

Перакат

апавяданні
Іпатава Вольга

Апавяданні, прадстаўленыя ў Зборніку “Перакат” – гэта сабраныя пад адну вокладку чалавечыя лёсы. Звычайна маладых людзей, якія апынуліся ў вельмі складаных жыццёвых сітуацыях. Маладая маці з маленькім сыночкам на руках шукае прытулку ў кляштары, а мужа за непакорнасць дзеючаму рэжыму забрала паліцыя.... Болей »

Пераклад збліжае народы
pdf

Пераклад збліжае народы

Матэрыялы Міжнар. «круглага стала», Мінск, 3-4 верасня 2001 г.

У зборніку, які з’яўляецца своеасаблівым вынікам Міжнароднага “круглага стала”, прысвечанага мастацтву перакладу, змешчаны выступленні удзельнікаў, даследчыкаў літаратурных твораў і мастакоў слова, якія займаюцца перакладам. Побач з агульнымі, тэарэтычнымі пытаннямі аўтары рызглядаюць этапныя моманты... Болей »

Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага
pdf

Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага

Кн. 523. Кн. Публічных спраў

Перапіс войска ВКЛ 1528 г., які захаваўся у складзе кнігі-копіі Метрыкі ВКЛ 523 (кніга Публічных спраў 1) канца XVI—пач. XVII ст., змяшчае пералік ваеннаабавязаных ВКЛ з адзначэннем памераў іх службы. З'яўляецца каштоўнай крыніцай па вывучэнню колькасці насельніцтва, структуры феадальнага землеўладання... Болей »

Пережитки древняго міросозерцанія у белоруссовъ
pdf

Пережитки древняго міросозерцанія у белоруссовъ

Этнографический очеркъ
Багданович Адам

Адам Ягоравіч Багдановіч (1862—1940) вядомы ў гісторыі беларускай культуры найперш як бацька Максіма Багдановіча. Ён аказаў вялізны ўплыў на фарміраванне асобы вялікага паэта, асабіста займаўся выхаваннем сына. Пазней ён напіша: "Мае дзеці, у тым ліку і Максім, паступалі ў гімназію з поўным маленысім... Болей »

Перунова цяпельца

Перунова цяпельца

Эсэ, ці Некалькі згадак з гісторыі нашага народа.
Цярохін Станіслаў

Эсэ, ці Некалькі згадак з гісторыі нашага народа - так вызначыў аўтар сваю кнігу. У ёй спрабуе ён ажывіць падзеі, вобразы таленавітых людзей розных часоў, якія былі забыты. Кніга адкрывае новыя старонкі з жыцця беларускага народа.... Болей »

Першая кніга
pdf

Першая кніга

Дзённікі. Сшыткі. З запісных кніжак
Мележ Іван

«Першая кніга» Івана Мележа — гэта сапраў-ды самая першая кніга пісьменніка, якая пісалася на фронце і ў шпіталях маладым салдатам Іванам Мепежам. Дзённікі і запісныя кніжкі, праз многа год сабраныя ў адно цэлае — хвалюючая кніга не толькі пра лёс юнака на вайне, але і пра вялікі народны подзвіг.... Болей »

Першая рана
pdf

Першая рана


Кавыль Міхась

Кавыль Міхась (сапр. Лешчанка Язэп), нарадзіўся 01.12.1915 г. у вёсцы Покаршаў Слуцкага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Грэскую сямігодку. Вучыўся на пазашкольным аддзяленні Беларускага педагагічнага тэхнікума ў Менску (1930-1933). Быў сябрам «Маладняка». 23.02.1933 г. арыштаваны і... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org