be

Каталёг MiOKB

Рагнеда

Рагнеда

Гістарычная паэма
Шпакоўскі-Случанін Лявон

Рагнеда, пра якую расказваецца ў аднаіменнай паэме Лявона Шпакоўскага-Случаніна, была дачкой полацкага князя Рагвалода, жонкай вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Святаслааавіча. Як сведчаць летапісы, Уладзімір гвалтоўна забраў Рагнеду ў свой гарэм. Але гордая палачанка не скарылася лёсу... Падзеі, апісаныя... Болей »

Радавішча

Радавішча

Вершы
Аўрамчык Мікола

«Радовішча» — зборнік новых вершаў Міколы Аўрамчыка. Радовішча карыснага выкапня ў нетрах роднай зямлі, скарб яе прыроды, душэунае багацце у сэрцы чалавека, яго няўтольная прага адкрыц-цяў роздумам пра гэта прасякнуты вершы паэта. Гэта — дэённік сустрэч і развітанняў, у якім адчуваецца дарога, дарога... Болей »

Развітальная аповесць
pdf

Развітальная аповесць

Аповесць, апавяданні, дзённікі
Адамчык Вячаслаў

У новую кнігу прозы лаўрэата Джяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і Літаратурнай прэміі імя I. Мележа Вячаслава Адамчыка ўвайшла аповесць, прысвечаная нашаму сённяшняму жыццю, супярэчліваму і нялёгкаму, праблемам чалавечай годнасці, роздуму над жыццём і смерцю, пошукам свайго на сваёй і не сваёй спрадвечнай... Болей »

Ракіта
pdf

Ракіта


Гайдук Уладзімір

Уладзімір Гайдук нарадзіўся 7 верасня 1941 года ў вёсцы Тарнопаль, Гайнаўскага павета, у сялянскай сям'і. Працуе на гаспадарцы. Вершы У. Гайдука друкаваліся ў "Ніве", у літаратурных альманахах і іншых выданнях ГП БГКТ... Болей »

Рана на Івана...

Рана на Івана...


Адамовіч Яўген

У кнізе апавядаецца пра адраджэнне і святкаванне ў Беоарусі купалля, Каляд, Раства Хрыстова, Новага Года, Гукання вясны, Радаўніцы і іншых свят ў 90-я гады ХХ стаг. Аўтар звяртае ўвагу на выкарыстанне аграрных традыцый, звычаяў, абрадаў, вераванняў і зараджэнне новых элементаў у мастацкім афармленні... Болей »

Рандэву на манеўрах
pdf epub mobi fb2

Рандэву на манеўрах

Аповесць. Апавяданні
Арлоў Уладзімер

Мінулае Беларусі — галоўная тэма прозы Уладзіміра Арлова. У яго новую кнігу ўвайшлі аповець і апавяданні, прысвечаныя падзеям нашай гісторыі, пачынаючы з XII стагоддзя. Сярод яе герояў стваральнік «Слова пра паход Ігаравы» і сялянскі правадыр Іван Карпач, Напалеон Банапарт і паўстанцы 1863 года. Гісторыя... Болей »

Раніца ў нядзельку. Казкі жыцця

Раніца ў нядзельку. Казкі жыцця


Колас Якуб

У кнігу ўвайшлі раздзелы з паэмы "Новая зямля", вершы для дзяцей, а таксама вядомыя творы пісьменніка пад агульнай назвай "Казкі жыцця".... Болей »

Расейская палітыка на землях былага Беларуска-Літоўскага гаспадарства за панаваньня Кацярыны ІІ і Паўла І

Расейская палітыка на землях былага Беларуска-Літоўскага гаспадарства за панаваньня Кацярыны ІІ і Паўла І

1772-1801
Ільяшэвіч Мікола

Мікола Ілляшэвіч, бадай, першы даследчык складанага пытання расейскай палітыкі на землях былога Вялікага літоўскага Княства. Аўтар падрабязна аналізуе змены, якія ўводзіліся расейскай дзяржавай на Беларусі адразу пасля падзелаў Рэчы Паспалітай. Безумоўна, што першае, чым занялася Кацярына ІІ - гэта адміністрацыйныя... Болей »

Расія
pdf epub

Расія

раман
Гніламёдаў Уладзімір

У. Гніламёдаў — вядомы беларускі крытык і літаратуразнаўца, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя У. Калесніка і прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук, акадэмік. Яго пяру належыць шэраг крытычных і мастацкіх твораў. У дадзеным рамане гаворка ідзе пра бежанцаў 1915 года, сярод... Болей »

Распячатка чорнай скрынкі

Распячатка чорнай скрынкі

Аповесць, апавяданні
Кантылёў Яўген

У сваёй аповесці аб складаным і супярэчлівым жыццёвым лёсе навукоўца празаік раскрывае праблемы сучаснай навукі. Сумленны чалавек, змагаючыся за свае прагрэсіўныя ідэі, трапляе ў брудныя цянёты бяздарных зайздроснікаў. У дадатак — звады з жонкаю. Адзіная надзея і радасць - каханне да жанчыны, у якой... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org