be

Каталёг MiOKB

Сцежкі-дарожкі

Сцежкі-дарожкі

Раман
Зарэцкі Міхась

Дзяцінства прайшло ў в. Зарэчча пад Шкловам — адсюль псеўданім. З 10-гадовага ўзросту вучыўся ў Аршанскім духоўным вучылішчы і Магілёўскай духоўнай семінарыі (у 1917 пакінуў семінарыю пасля 2 гадоў вучобы). Працаваў перапісчыкам у паўвайсковай часці. З лютага 1919 настаўнічаў на Магілёўшчыне, потым прызначаны... Болей »

Сцежкі, дарогі, прастор
mobi fb2 epub pdf

Сцежкі, дарогі, прастор

Лірычныя замалёўкі
Брыль Янка

За гады вандраванняў па роднай краіне, па блізкім i далёкім белым свеце ў народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля замалёвак сабралася даволі шмат. Яны — па часе з'яўлення — расцярушаны па кнігах, а цяпер аўтару задумалася лепшыя з ix сабраць у адну кніжку i прапанаваць юнаму чытачу, як сведчанне любові... Болей »

Сцюжа
fb2 mobi epub pdf

Сцюжа

Аповесць
Быкаў Васіль

Вядомы Быкаў і невядомы Быкаў адкрываецца перад чытачом у “пасьлясавецкай” аповесьці “Сьцюжа”. Абвостранае пачуцьцё перажываньня лёсу Беларусі перанесенае на старонкі твораў Васіля Быкава рабіла іх запатрабаванымі ў розных узростах і розныя часы. Аповесьць распавядае пра складаныя лёсы беларусаў перад... Болей »

Сцяна
fb2 mobi epub pdf

Сцяна

Раман. Апавяданні
Яновіч Сакрат

Раман Сьцяна ды апавяданьні Сакрата Яновіча прадстаўляюцца на суд чытача. Беларускі пісьменьнік, які нарадзіўся і жыве на Беласточчыне вядомы сваімі апавяданьнямі. Гэтым разам ён прадстае раманістам. Галоўны герой Сумленевіч – чалавек, які стала шукае дабра. Ён шчыра верыць у перамогу дабра над злом.... Болей »

Сымон Будны – гуманіст і рэфарматар
djvu

Сымон Будны – гуманіст і рэфарматар


Саверчанка Іван Васільевіч

Сымон Будны (каля 1530-1593) – выдатны беларускі філосаф, багаслоў, літаратар, прапаведнік і тэарэтык рэфармацыйнага руху ў Вялікім Княстве Літоўскім – займае адно з ганаровых месцаў ва ўсёй еўрапейскай культуры XVI ст. У кнізе з выкарыстаннем новых архіўных крыніц прасочваецца жыццёвы і творчы шлях... Болей »

Сымон Музыка

Сымон Музыка

паэма
Колас Якуб

Коласава паэма «Сымон Музыка» канчальна ўвайшла ў нашую літаратуру й крытыку ў тэксьце, выданым упяршыню ў Менску ў 1925 г., а далей бяз прынцыповых зьменаў перавыдаваным у Вільні, у Празе, нарэшце ў тымжа Менску (у 1946—1952 г. г.) і цяпер — на эміграцыі ў выдавецтве «Бацькаўшчыны». I мала хто ведае... Болей »

Сымон-музыка

Сымон-музыка

Паэма
Колас Якуб

Паэма «Сымон-музыка» — адзін з найболын вядомых твораў класіка беларускай літаратуры народнага паэта Беларусі Я. Коласа. Паэтычны расказ пра лёс таленавітага музыканта Сымона, яго пошуках праўды і сэнсу жыцця — гэта своеасаблівы гімн народнаму ма стацтву як сведчанню духоўнай сілы народа.... Болей »

Сэрца на далоні
fb2 mobi epub pdf

Сэрца на далоні

раман
Шамякін Іван

Хірург Антон Яраш, журналіст і пісьменнік Кірыла Шыковіч, старшыня выканкома гарсавета Сямён Гукан — героі новага рамана Івана Шамякіна. У кожнага з іх свая біяграфія. I гэтыя біяграфіі нейкім чынам пераплятаюцца. Яраш — у мінулым надпольшчык, выконваў асобыя заданні. Гукан — адзін з кіраўнікоў партызанскай... Болей »

Сэрцам роднага слова краніся

Сэрцам роднага слова краніся


Змешчаная падборка вершаваных твораў падае вобраз аднаго з самых вялікіх культурных здабыткаў беларускага народа — роднай мовы. Адрасуецца вучням старэйшых класаў, выкладчыкам і ўсім прыхільнікам беларускай мовы.... Болей »

Сябрынка

Сябрынка

Падручнік па беларускай мове для 4 класа
Ясіньска-Соха Тэрэса

Мне радасна,што на каменні Знаёмай прызбы, з сосен новых, Пастаўлен дом. Зары праменні, Прарваўшчся праз сад вішнёвы, На шыбах ,быццам зайчаняты, Гуляюць,скачуць. Сярод хаты - Стол для частунку,для бяседы, А на сцяне - рог паляўнічы І стрэльбіна старога дзеда, І побач - з кнігамі паліца. Я... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org