be

Каталёг MiOKB

Шляхі вялі праз Беларусь
pdf

Шляхі вялі праз Беларусь

Нарыс
Грыцкевіч Валянцін, Мальдзіс Адам

У розныя часы праз Беларусь ехалі іншаземныя падарожнікі — пісьменнікі і вучоныя, дыпламаты і купцы, воіны і шукальнікі прыгод. Пільным вокам углядаліся яны ў гарады і вёскі, палі і лясы. А вечарам, спыніўшыся ў карчме, пры святле лучыны ці свечкі занатоўвалі свае ўражанні… Адшуканыя сярод старых кніг... Болей »

Шляхі-дарогі

Шляхі-дарогі

Аповесць
Васілевіч Алена

Вясна 1944 года прынесла скрываўленай і здратаванай беларускай зямлі найвялікшую радасдь — радасць вы-звалення. Нібы друзлы жарсцвянік, кінуты ў зыркае полымя, пачаў растрэсквацца і крышыцца нямецкі фронт. Хвалёныя непрыступныя валы нямецкай абароны пратараньваліся з ходу магутнымі танкавымі злучэннямі... Болей »

Шматмоўная літаратура Беларусі
pdf

Шматмоўная літаратура Беларусі


Штэйнер Іван

Доўгі час развіццё айчыннай навукі аб літаратуры стрымлівала штучнае, часцей за ўсё ідэалагізаванае ўспрыняцце беларускай літаратуры як спалучэнне тэкстаў на старабеларускай, стараславянскай і ўласна беларускай мове, што не толькі выразна абядняла ўяўленне пра нацыянальнае пісьменства старажытнага і... Болей »

Шорах моўкнасьці
pdf

Шорах моўкнасьці

Вершы
Юхнавец Янка

Грываў бель рашчэсавалі хмары, на небасхіл памалу ймкнулі. Каціўся месяц ім насустрач і целы іх ірваў, як куляй. Лятою птушкі рэха з долаў лунала дзесь за перавалы, і зоркі сходзілі з вышыняў напіцца смагла ў плёсах з хвалі. Так зырка вокны горнай хаткі калолі цемру сьвятлінёю і зіхацелі пад... Болей »

Шосты акіян

Шосты акіян


Гамолка Мікола

Лета, нарэшце, прыйшло! Вясёлае, у зялёным разліве лугоў і палёў, з ласкавымі сярэбранымі раніцамі, з ціхімі ружовымі вечарамі, з бурнымі і гулкімі навальніцамі... Прыйшло і прызыўна паклікала ў шлях-дарогу. Алег здаваў апошні экзамен. Бацька якраз атрымаў чарговы адпачынак і чакаў сына, каб разам паехаць... Болей »

Што помніцца...

Што помніцца...

Аповесць пра дзяцінства Веры Харужай
Васілеўская Галіна

Гэта аповесць пра дзяцінства Веры Харужай. Яна напісана па ўспамінах людзей, якія ведалі Веру, жылі побач з ёй. Аўтар імкнецца паказаць, як фарміраваўся характар патрыёткі, будучай рэвалюцыянеркі, змагара за свабоду і незалежнасць свайго народа.... Болей »

Што прывяло Армію Краёву на Беларусь

Што прывяло Армію Краёву на Беларусь


Весялкоўскі Юры

Амаль 50 гадоў дзейнасьць Арміі Краёвай на Заходняй Беларусі, у час апошняй вайны і па вайне, заставалася белай плямай. Аб ёй мала хто з маладога пакаленьня беларусаў чуў, бо палітыка савецкага ўраду была такая, каб не выклікаць горкіх успамінаў і гэтым не парушыць добрасуседзкія адносіны з Польшчай.... Болей »

Шчадруха

Шчадруха


Анішэўская Алена

Алена Анішэўская нарадзілася 4 траўня 1927 года, з белавежскага роду Казакоў. Празаік, паэтэса, перакладчыца. Піша на беларускай і польскай мовах. Закончыла аддзяленне рускай філалогіі Педагагічнай шволы ў Варшаве. З 1954 года жыве ў Варшаве. Аўтарка кнігі вершаў і апавяданняў “Смак жыцця” (Беласток... Болей »

Шчодрасць

Шчодрасць

Вершы і паэмы
Гаўрусеў Сцяпан

Душэўная шчодрасць нашага маладога сучасніка, яго высокія ідэалы і маральная чысціня — асноўныя матывы новай кнігі Сцяпана Гаўрусёва. Значнае месца ў зборніку «Шчодрасць» займаюць тэмы шчырай дружбы, светлага юнацкага кахання, роднай прыроды, сацыялістычнага будаўніцтва і барацьбы за мір.... Болей »

Шэптам = Szeptem

Шэптам = Szeptem


Воранаў Віталь

Гэтая кніжка была са мной, так бы мовіць, з самага пачатку. Кожны раз, калі ў хату заходзіла нейкая цётка і, убачыўшы мяне ў калысцы, забывалася тры разы сплюнуць, як наказвае традыцыя, або сказаць пра мяне нешта адмоўнае, а замест гэтага пачынала абдорваць мяне непатрэбнымі кампліментамі, я тут жа пачынаў... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org