be

Каталёг MiOKB

Гісторыя беларускай этнаграфіі

Гісторыя беларускай этнаграфіі


Бандарчык В.К.

Работа прадстаўляе сабою першы ў савецкай навуцы вопыт сістэматызаванага ізлажэння гісторыі беларускай этнаграфіі эпохі капіталізму. Развіццё беларускай этнаграфіі разглядаецца ў цеснай сувязі з рускай і польскай этнаграфічнай навукай і грамадска-палігычным рухам таго часу. У кнізе, у прыватнасці... Болей »

Гісторыя дзяржавы і права Беларусі

Гісторыя дзяржавы і права Беларусі

Вучэбны дапаможнік
Вішнеўскі А. Ф.

У храналагічнай паслядоўнасці асвятляюцца асноўныя этапы ўзнікнення і развіцця дзяржаўна-прававых інстытутаў, аналізуюцца нарматыўна-прававыя акты. Дадзенае выданне (упершыню выйшла ў 2000 г.) дапоўнена навейшымі матэрыяламі. Для студэнтаў юрыдычных і гістарычных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў.... Болей »

Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі
pdf

Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі


Шалькевіч В. Ф.

Гэты кніга паўстала ў выніку выкладчыцкай працы яе аўтара на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў працэсе чытання лекцый і правядзення семінарскіх заняткаў па курсу гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі. Пры стварэнні гэтага першага ў гісторыі нашай культуры навучальнага... Болей »

Гісторыя старажытнага свету

Гісторыя старажытнага свету

Падручнік для 5 класа
Даўгяла Г. І. і інш.

Да новага часу на вялікіх адлегласцях ад краін Еўропы, на далёкіх астравах і ў цяжкадаступных месцах, працягвалі жыць людзі ва ўмовах першабытнага ладу. Яны не ведалі металаў, карысталіся каменнымі прыладамі працы, займаліся паляваннем і збіраннем пладоў, клубняў, спажыўных каранёў, яек птушак. Большасць... Болей »

Гісторыя сялянства Беларусі са старажытных часоў да нашых дзён

Гісторыя сялянства Беларусі са старажытных часоў да нашых дзён

Гісторыя сялянства Беларусі ад рэформы 1861 г, да сакавіка 1917 г.

Том 1 гэтага выдання выйшаў у 1997 г. пад агульнай назвай «Гісторыя сялянства Беларусі са старажытных часоў да 1996 г.» У томе 2 на аснове вялікай колькасці разнастайных архіўных і друкаваных крыніц і абагульнення спецыяльнай літаратуры асвятляецца гісторыя сялянства Беларусі капіталістычнай эпохі.... Болей »

Гісторыя сярэдніх вякоў

Гісторыя сярэдніх вякоў

Заходняя Еўропа і Візантыя (V-XIII ст.)

У вучэбным дапаможніку асветлены асноўныя падзеі сярэдневяковай гісторыі краін Заходняй Еўропы і Візантыі з канца V да канца ХІII ст. Асобныя главы пры-свечаны гісторыі царквы, крыжовым паходам, ментальнасці людзей снрэдневякоўя. Для студэнтаў І аспірантаў гістарычных факультэтаў вышэйшых навучальных... Болей »

Гісторыя, культуралогія, мастацтвазнаўства
pdf

Гісторыя, культуралогія, мастацтвазнаўства

Матэрыялы ІІІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»

Асноўныя мэты сучаснай культурнай палiтыкi былi сфармуляваны ў 1998 годзе на Мiжурадавай канферэнцыi ў Стакгольме, прысвечанай палiтыцы ў галiне культуры ў мэтах развiцця. Мэты гэтыя заключаюцца ў тым, каб ператварыць палiтыку ў галiне культуры ў адзiн з ключавых элементаў стратэгii развiцця; заахвочваць... Болей »

Глыбокая плынь
fb2 mobi epub pdf

Глыбокая плынь

раман
Шамякін Іван

Галоўная гераіня рамана Тацяна Маеўская ў першыя дні вайны выратоўвае яўрэйскага хлопчыка, Бацьку і мачасе яна гаворыць, што гэта яе сын. Мачаха выдае Тацяну і расказвае аб гэтым нямецкаму агенту Мацею Куляшу. Пасля гэтага да Тацяны завітваюць паліцэйскія, ды Тацяна праяўляе смеласць і рашучасць. Яна... Болей »

Год нулявы

Год нулявы

Раман
Адамчык Вячаслаў

У новым рамане Вячаслава Адамчыка «Год нулявы» тыя ж, ужо знаёмыя чытачу па першай кнізе «Чужая бацькаўшчына» героі: Імполь, Алеся, яе брат Міця, стары Корсак, наймічка Хрысця ды, зрэшты, усё Верасава — заходнебеларуская вёска напярэдадні вялікіх сацыяльна-палітычных перамен 1939 года, калі Заходняя... Болей »

Годнасць, сумленнасць, мужнасць
pdf

Годнасць, сумленнасць, мужнасць

Публіцыстыка
Гілевіч Ніл

Люблю глядзець старыя, даваенныя кінафільмы рэвалюцыйнай тэматыкі. Тыя, на якіх або з якімі вырастаў. І некаторыя сучасныя гэтай жа тэматыкі — таксама. Натуральна, аднойчы я павінен быў у сябе ж самога спытаць: чаму? Што мне ў іх падабаецца? І занадта ж прамалінейнае ў некаторых з іх ідэйна-мастацкае... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org