be

Каталёг MiOKB

Дух часу
pdf

Дух часу

Палемічна-крытычныя артыкулы
Весялкоўскі Юры

Гэту кнігу міжволі ўзважваеш на далоні, нібы ёмістую цагліну з гістарычнага падмурку Беларушчыны. Узважваеш з нялёгкім уздыхам: глыбока ў душу, трывожна й пранікліва, яна, гэта кніга, гэты „Дух часу” ўглядаецца вачыма замежжа, той заходняй дыяспары, ад імя якой узяўся мужна, на публіцыстычным дыханьні... Болей »

Душою з небам гаварыць
pdf epub

Душою з небам гаварыць

Выбраная лірыка
Мацяш Ніна

Чарговы зборнік паэзіі Ніны Мацяш – адзін з буйнейшых, увабраў у сябе элементы ранейшых публікацыяў, але ў значнай меры гэта новыя творы, якія дагэтуль нідзе не друкаваліся. Як у кожным творы паэткі размова чалавека з прыродай, з пачуццямі, з усявышнім ідзе не праз словы мовы, не праз гукі, а праз фібры... Болей »

Душы маёй бяссонніца

Душы маёй бяссонніца

Замалёўкі, апавяданні, аповесці
Давідовіч Сяргей

Кніга прозы вядомага паэта і мастака вызначаецца заглыбленасцю ў жыццёвыя факты, цікавымі самабытнымі характарамі і вобразамі, метафарычнай моваю, непаўторнасцю замалёвак краявідаў роднай аўтару Лагойшчыны. Творы аўтара - гэта непадробная жыццёвая праўда, пададзеная цераз прызму шчырага і светлага позірка... Болей »

Дуэль
pdf

Дуэль

вершы
Брусэвіч Анатоль

Анатоль Брусэвіч замалады, каб называць яго проста — паэтам, ён жа толькі скончыў дзевятую клясу школы. І пашэнціла ж хлопцу выдаць зборнік вершаў «без чаргі» у Гародні ў мясцовай друкарні! Анатоль вучыўся ў чацьвёртай клясе, калі пры Доме-Музэі Максіма Багдановіча сабраўся дзіцячы гурток «Вянок». Іх... Болей »

Дуэль паглядаў
pdf

Дуэль паглядаў

Вершы
Будовіч Таццяна

Вершы Таццяны Будовіч паэтычныя і філасафічныя, у іх нярэдка гучыць голас сур’ёзнага перажывання і разумення сутнасці жыцця.... Болей »

Дыханне
pdf

Дыханне

Паэзія
Бураўкін Генадзь

Генадзь Бураўкін - паэт, публіцыст, перакладчык, літаратурны крытык, грамадскі дзяяч. Нарадзіўся 28 жніўня 1936 года ў вёсцы Шуляціна Расонскага раёну Віцебскай вобласці. Другую сусветную вайну перажыў на акупаванай тэрыторыі. Скончыў аддзяленне журналістыкі філфака БДУ (1959). Працаваў у часопісе "Камуніст... Болей »

Дыярыюш з ХІХ стагоддзя
pdf

Дыярыюш з ХІХ стагоддзя

Дзённікі Міхала Галубовіча як гістарычная крыніца
Янушкевіч Язэп

Звычайна дыярыюшы найвышэйшых прадстаўнікоў духоўнага кліру не вызначаюцца займальнасцю. Што нельга сказаць пра дзённікавыя запісы архіяпіскапа Міхала Галубовіча (1800—1881), занатаваныя ім у 1858—1860 гг. Паколькі ў нататках архірэя можна прачытаць: пра наведванне губеранскага Менску расейскім царом... Болей »

Дэкрэтам сэрца

Дэкрэтам сэрца

Вершы і паэмы
Кірэенка Кастусь

Кнігу склалі новыя вершы вядомага беларускага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы Кастуся Кірэенкі. Паэзія паэта наступальная, жыццесцвярджаль-ная. Пранікнёна піша паэт пра Радзіму, пра яе не-паўторную прыроду. Сваё мудрае слова адрасуе ён і моладзі.... Болей »

Ёсць
pdf

Ёсць


Лукша Міра

Міра Лукша – народжаная ў Гайнаўцы. Ад амаль дваццаці гадоў журналістка Тыднёвіка беларусаў у Польшчы НІВА. Філёляг. Сябра Беларускага Літаратурнага Аб’яднаньня Белавежа. Аўтарка зборнікаў паэзіі: Замова (1993), Ёсьць (1994); прозы: Дзікі птах верабей (1992), Выспа (1994), Бабскія гісторыі (2001); Wiersze... Болей »

Ёсць на зямлі крыніца

Ёсць на зямлі крыніца

Аповесць у апавяданнях пра лётчыка-касманаўта СССР, двойчы Героя Савецкага Саюза П. І. Клімука
Гіль Мікола

Мікола Гіль (сапр. Гілевіч Мікалай), нарадзіўся 15.06.1936 г. у вёсцы Слабада Лагойскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1959). Працаваў рэдактарам перадач для дзяцей на Менскай студыі тэлебачання... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org