be

Каталёг MiOKB

Запісы веку
pdf

Запісы веку


Яновіч Сакрат

Як толькі перастаў я поўзаць малечаю па хаце i пачаў хадзіць, памятаю акно. Яно вабіла мяне святлом i таемнымі гукамі. Даставаўся я да яго з бядою, але неадступна. Ужо прадчуваў i нават разумеў, што свет не канчаецца ў сенях, i аднекуль заходзяць да нас людзі, цёткі з дарункамі цукеркаў. Мне вельмі хацелася... Болей »

Запомнім сябе маладымі
pdf epub

Запомнім сябе маладымі

Раман
Дайнека Леанід

Над начной вёскай грымела навальніца. Моцны ўсходні вецер гнаў чорна-сінія хмары на Чмялі. Вось на паўнеба жыхнула маланка. Нібы нехта шырока ўзмахнуў цяжкой чырвонай сякерай. Галіністае вогненнае дрэва з грукатам і бляскам упала на зямлю, на хаты, на мокрыя саламяныя стрэхі. Зялёнае святло на колькі... Болей »

Зараніца

Зараніца

Вершы
Гетманчук Уладзімір

Уладзімір Гетманчук нарадзіўся ў1957годзе ў вёсцы Шнакоцк, што ў Іванаўскім раёне на Брэсчыне. Ён эканаміст. Скончыў інстытут народнай гаспадаркі ў Мінску. Цяпер працуе намеснікам начальніка планава-эканамічнага аддзела завода сантэхнарыхтовак у Іванава. Вершы У. Гетманчука друкаваліся ў шэрагу рэспубліканскіх... Болей »

Засада

Засада

Аповесці
Капыловіч Мікола

«Засада» — так назваў сваю новую кніжку прозы пісьменнік Мікола Капыловіч, аб’яднаўшы пад гэтай назвай дзве аповесці: «Засада» і «Міцька, Валік і я». Аповесці розныя па тэме — у першай аўтар малюе лес і яго жыхароў, другая — перагортвае яшчэ адну старонку Вялікай Айчыннай вайны.... Болей »

Застаюся з табой

Застаюся з табой

Раман
Гаўрылкін Леанід

У кнізе расказваецца пра беларускіх нафтавікоў, пра станаўленне новага атрада рабочага класа Палесся. Людзі нрацуюць, каб даць краіне як мага больш «чорнага золата», мараць пра шчасце, шукаюць свайго месца ў жыцці. Некаторым з іх — галоўным героям твора Сачкову і Алесічу — гэты пошук даецца цяжка, патрабуе... Болей »

Застаюся. Выкраданне Эўропы
pdf

Застаюся. Выкраданне Эўропы


Рублеўская Людміла, Шніп Віктар

Творы вядомых паэтаў Людмілы Рублеўскай /нарадзілася ў 1965 годае ў Мінску/ і Віктара Шніпа /нарадзіўся ў 1960 годзе ў вёсцы Пугачы на Валожыншчыне/ змешчаны пад адной вокладкай невыпадкова. Паэты — сямейная пара. Але нягледаячы, што Людміла і Віктар жывуць пад адной страхой, вершы іх вельмі розныя і... Болей »

Заўтра настане

Заўтра настане

Аповесць
Галавач Віталій

Падзеі ў аповесці адбываюцца ў першыя месяцы акупацыі гітлераўцамі невялікага беларускага гарадка. У цэнтры апавядання — трое сяброў. За год да вайны, закончыўшы дзесяцігодку, едзе ў лётнае вучылішча Косця. Ніна і Паўлік заканчваюць школу ўжо ў сорак першым. Нялёгкія выпрабаванні выпалі на іх долю, але... Болей »

Заўчора

Заўчора


Королько Юстына

снявае ў дрэвах / прыкрытых белым пухам / напявае калыханкі звярам / уцішае ў зямлі / насенне кветак / шэпча яму пра вясну / сонца / зелень / і трэлі салаўіныя... Болей »

Захавальнік Палескага музея Дзмітрый Георгіеўскі

Захавальнік Палескага музея Дзмітрый Георгіеўскі

Да 75-годдзя адкрыцця музея ў Пінску
Лабачэўская В.А.

Гэтая кніга — даніна нашай удзячнай памяці Дзмітрыю Сяргеевічу Георгіеўскаму (1889-1941?), ураджэнцу г. Пінска, галоўнай справай жыцця якога быў Палескі музей, заснаваны ў Пінску Палескім краязнаўчым таварыствам 1 адчынены для наведвальнікаў у 1926 годзс. На падставе ўпершыню адшуканых архіўных звестак... Болей »

Заходнікі
pdf epub mobi fb2

Заходнікі

Раман
Далідовіч Генрых

Падзеі, адлюстраваныя ў рамане, адбываюцца адразу пасля вайны ў былой Заходняй Беларусі. Іхнімі героямі з'яўляюцца "не внушаюўіе доверія" Сталіну вяскоўцы, а таксама кіраўнікі розных узроўняў, адзін з якіх - прысланы старшыня сельсавета Кругаглядаў, чэкісты, "лясныя браты". Яны вымушаны ў суровых умовах... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org