- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэтая кніга - не парадны партрэт у залатой раме класіка беларускай літаратуры Міхася Стральцова (1937 - 1987), а хутчэй мазаічная выява ў поўны рост, складзеная з дзясяткаў каляровых шкельцаў, у якіх адбілася і захавалася для нашчадкаў размаітае жыццё выдатнага творцы. Успаміны 34 аўтараў, раней не публікаваныя... Болей »
Новая паэтычная кніга Ганны Комар быццам глыток болю. Нягледзячы на топавасць гэтага матыву ў мастацкім свеце паэткі, тут ëн успрымаецца ў новым ракурсе. “Вызвалі або бяжы” – заклік, у якім сацыяльнае і асабістае перапляліся ў адно, стварыўшы творчае крэда – “быць мацнейшай за абставіны”. Менавіта таму... Болей »
У зборнік увайшлі творы пераможцаў конкурсу, прысвечанага 100-годдзю літаратурнага абяднання «Маладняк» (1923— 2023). У намінацыі «Проза» імі сталі Кацярына Дабкене, Аляксандр Чарнуха і Платон Станкевіч; у намінацыі «Паэзія» — Яўген Кунцэвіч, Лена Шаламіцкая і Дар’я Мацеша; лепшымі эсэістамі журы назвала... Болей »
Горкая гістарычная праўда пра трагедыю беларускага сялянства ў БССР яшчэ і да сёньняшняга дня выкліае спрэчкі. Апалягеты камнізму выказваюць думкі, што дзякуючы калектывізацыі і індустрыялізацыі Ўсходняй Беларусі нашая краіна пераўтварылася ў з аграрнай ў індустрыяльную і ганарацца тым, што таварыш Сталін... Болей »
У цэнтры новай кнігі Віктара Казько трагедыя XX стагоддзя – чарнобыльская аварыя. У аповесці «Но Пасаран» з уласцівай яму шчырасцю, метафарычнасцю раскрывае празаік прычыны, якія прывялі грамадства да развалу. Пісьменнік стварае яркія, запамінальныя тыпы нашых сучаснікаў. Глыбокая сімволіка закладзена... Болей »
Беларускія дзеячы, якія сталі супрацоўнічаць зь немцамі пасьля чэрвеня 1941 году, дзяліліся як найменш на дзьве катэгорыі: адныя (меншыня) шчыра верылі, што немцы паспрыяюць беларусам здабыць незалежнасьць; другія (бальшыня) вельмі хутка пераканаліся ў прапагандысцкім характары нямецкіх дэклярацыяў і... Болей »
Кніга, якую вы трымаеце ў руках, з’яўляецца эклектычным зборам тэорый найноўшага часу пра ўзнікненне продкаў беларусаў. У кнізе не прыводзяцца лагічныя і паслядоўныя доказы, у ёй можна пазнаёміцца з тэорыямі ў спрошчаным выглядзе.... Болей »
Назву кнігі даў радок з верша паэта. Высокае неба ідэала — той крытэрый, які вызначае аўтарскія імкненні і ў паэзіі, і ў крытыцы, і па ідэйна-эстэтычным рахунку жыццёвай праўды і чалавечнасці. Паэт і асоба, пісьменнік і жыццё, літаратура і сучаснасць — у такой сувязі разглядаюцца ў кнізе асобныя творы... Болей »
Культавая аўтарка часопісаў Nihil і Паміж, Марыя Барадзіна ўварвалася ў беларускую паэзію з адметнай гішпанскай інтанацыяй (Гарсія Лорка), кельцкай прасодыяй (Шымас Хіні) і адмыслова беларускім дыханьнем. У сваёй паэзіі яна пагружаецца ў пракаветныя глыбіні — "вышэй за паўночны вецер".... Болей »
Прыхільныя водгукі, атрыманыя на два тамы энцыклапедыі «Вялікае княства Літоўскае», дазволілі ажыццявіць яе паўторнае выданне і прыступіць да складання трэцяга, дадатковага тома, які зараз прапануецца чытачам. Энцыклапедыя мае на мэце азнаёміць шырокае кола чытачоўу Беларусі і за яе межамі з гісторыяй... Болей »