- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі ў 1967 годзе паявіўся зборнік паэзіі Віктара Шведа „Жыццёвыя сцежкі” літаратурныя крытыкі менш ці больш прыхільна ацанілі творы мала яшчэ тады вядомага паэта, нягледзячы на тое, што яго вершы многа раней паяўляліся на старонках тыднёвіка „Ніва”. У кніжным выданні творы Віктара Шведа набралі аднак... Болей »
У кнізе праз дзённікі і ўспаміны актыўнай дзяячкі беларускай эміграцыі ў ЗША Зоры Кіпель (1927—2003) паўстае шырокая панарама грамадскага, палітычнага і культурнага жыцця беларускай эміграцыі другой паловы ХХ стагоддзя. Дзённікі дапоўненыя каментарамі аднаго з патрыярхаў беларускай дыяспары, Зорынага... Болей »
„Добрая фатаграфія” – гэта кніга-альбом, якая складаецца з фатаграфіяў і артыкулаў-эсе пра фатаграфію, дзе галоўным зьяўляецца апавяданьне пра эстэтычную адметнасьць фатаграфічнага мастацтва і, адпаведна, разгляд і аналіз выбраных фатаграфіяў ад сярэдзіны ХІХ стагоддзя і да 2012 года. Абазначаючы тэму... Болей »
Ніна Іванаўна Гілевіч, жонка паэта, добры анёл беларускасці. Кніга памяці, кніга пра асобу, якая па-сутнасці, заўсёды была крыху ў цені, але ўвесь час побач, а ў некаторых справах далёка наперадзе свайго мужа. Маладосць, знаёмства, сумеснае жыццё, змаганне з хваробай. Ніна Гілевіч, якая крочыла праз... Болей »
Доўгая і няпростая была дарога гэтай кнігі да цябе, мой дарагі чытач. Апавяданні і аповесці, напісаныя ў 70-80 гады XX стагоддзя, толькі зараз сабраліся пад адной вокладкай. Іх, надрукаваных у часопісах і газетах, напэўна, чыталі яшчэ твае бацькі. Мастацкую вартасць твораў ацанілі вядомыя беларускія... Болей »
Паэтычныя мініяцюры «Пункціры» спадарожнічаюць Алесю Разанаву ад пачатку творчага шляху. Яны ўваходзілі асобнымі раздзеламі ў яго паэтычныя зборнікі, шыхаваліся калонамі ў дзвюхмоўнай кнізе «Гановерскія пункціры», а зараз сабраліся разам — i ранейшыя, i самыя новыя, «швейцарскія», што яшчэ не аб'яўляліся... Болей »
"Маскоўскі зпізод" біяграфіі Францішка Ск-арыны разглядаецца ў кантэксьце грамадзка-палітычнага і рэлігійна-культурнага жыцьця тагачаснай Усходняй Эўропы. Напісаная займальна, з выкарыстаньнем малавядомых гістарычных фактаў, кніга зацікавіць шырокае кола чытачоў. Друкуецца з захаваньнем асаблівасцяў... Болей »
Новая кніга лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы (1992), міжнародных літаратурных прэмій Польшчы (1996) і Украіны (1997) Сяргея Законнікава “Дол” занатавала жыццё летапісна, так, як пазначаецца на кардыяграме біццё сэрца, або ў слухаўцы ўрача дыханне чалавека. У кнігу ўвайшлі... Болей »
Героі апавяданняў Сяргея Абламейкі жывуць адначасова ў нашым часе, у нядаўнім мінулым і ў недалёкай будучыні. Яны належаць да неіснуючых пісьменніцкіх саюзаў, адпачываюць у няісных дамах творчасці, друкуюцца ў часопісах, якіх няма, працуюць у выдавецтвах, якіх ніколі не было, і абмяркоўваюць нікім не... Болей »
К сожалению, чем больше времени проходит с трагических событий Второй мировой войны, тем меньше о них знают наши дети и внуки. Поэтому так важно, чтобы мы продолжали во всеуслышание говорить правду о Второй мировой, преступниках и жертвах и сопротивлялись любым попыткам искажения истории. Издание предназначено... Болей »