be

Прыватны каталёг

Жыцьмем
pdf

Жыцьмем

Вершы і паэмы
Вярцінскі Анатоль

У новую кнігу паэзіі Анатоля Вярцінскага ўвайшлі вершы 1997–2011 гг ., якія, за некаторым выключэннем, не ўваходзілі ў асобныя выданн і. Другі раздзел склалі малавядомыя паэмы 70-х гг . мінулага стагоддзя.... Болей »

Жыцьцё пад агнём
pdf

Жыцьцё пад агнём

Партрэт беларускага военачальніка і палітычнага дзеяча Барыса Рагулі на фоне яго эпохі
Юрэвіч Лявон

Кніга пра аднаго з найбольш выбітных беларускіх вайскоўцаў Барыса Рагулю раскрывае цікавыя і вызначальныя моманты з жыцьця кіраўніка Наваградзкага Эскадрону часоў Другой Сусьветнай вайны. Але гэта кніга ня толькі пра Барыса Рагулю, але і пра час у які ён жыў і змагаўся. Аўтар выданьня, дасьледчык беларускай... Болей »

Жыцьцё пасьля раку
pdf

Жыцьцё пасьля раку


Соўсь Ганна, Аўтар ідэі, каардынатар праекту

На жаль, гэтая кніга будзе рабіцца больш папулярнай зь цягам часу, бо з ростам працягласьці жыцьця і якасьці дыягностыкі колькасьць анкалягічных пацыентаў у сьвеце будзе толькі расьці. На шчасьце, досьвед, які сабраны ў гэтым першым у Беларусі эвангельлі жыцьця пасьля раку, сьведчыць пра магчымасьць... Болей »

З апокрыфа ў канон
pdf epub

З апокрыфа ў канон

гутаркі, выступленні, нататкі
Разанаў Алесь

Лепшая кніга гутарак і інтэрв’ю – “З апокрыфа ў канон” Алеся Разанава. Літаратурныя нататкі жывога класіка беларускай літаратуры не менш цікавыя за яго авангардную паэзію, хоць, зразумела, адрасаваныя яны спакушанай публіцы. Гэтую кнігу Алеся Разанава складаюць гутаркі, выступленні, нататкі на палях... Болей »

З беластоцкай зямлі
pdf

З беластоцкай зямлі


Чыгрын Сяргей

Гісторыя Беларусі і беларускія лёсы шчыльна зьвязаныя з беластоцкай зямлёй. Беларусы-аўтахтоны стагодзьдзямі насяляюць гэты край, і таму нягледзячы на знаходжаньне Беласточчыны ў межах сучаснай Польшчы існаваньне яе ў агульнабеларускай культурнай і гістарычнай прасторы не выклікае сумневаў. Аўтар выданьня... Болей »

З Богам да Беларусі
pdf

З Богам да Беларусі


Станкевіч Адам

У гэтым выданьні ўпершыню сабраныя пад адной вокладкай навуковыя і навукова-папулярныя працы аднаго з найбольш выдатных дзеячоў беларускага нацыянальнага руху 1-ай паловы ХХ ст. ксяндза Адама Станкевіча (1891—1949), якія выходзілі пры ягоным жыцьці асобнымі выданьнямі. На старонках кнігі Адам Станкевіч... Болей »

З вышыні птушынага палёту
pdf

З вышыні птушынага палёту

Апавяданні
Дашкевіч Алег

Апавяданні Алега Дашкевіча друкаваліся ў розных перыядычных выданнях Беларусі на працягу больш як дваццаці гадоў, але сабраныя разам у кнігу ўпершыню. Гэта своеасаблівыя замалёўкі-рэпартажы з мінулага і нашага стагоддзя (тысячагоддзя!), у якіх дакладна, сур’ёзна і з гумарам перададзены той час, падзеі... Болей »

З Вяліміра Хлебнікава
pdf

З Вяліміра Хлебнікава


Разанаў Алесь

Кніга — білінгва: у ёй змешчаны вершы Вяліміра Хлебнікава ў мове арыгіналу і «з», здзейсненыя Алесем Разанавым у беларускай мове.... Болей »

З гісторыяй на «Вы»
pdf

З гісторыяй на «Вы»

Публіцыстычныя артыкулы

Ваенная гісторыя сярэднявечнай Беларусі, царкоўная унія, трагічны лёс дзеячаў нацыянальнай культуры ў гады сталіншчыны, беларуская эміграцыя і іншыя «белвя плямы» - такі тэматычны абсяг кнігі. Сярод яе аўтараў вядомыя гісторыкі і пісьменнікі – Анатоль Грыцкевіч, Генадзь Сагановіч, Рыгор Барадулін, Іван... Болей »

З глыбінь тысячагоддзяў
pdf epub

З глыбінь тысячагоддзяў


Чарняўскі Міхась

У кнізе ў папулярнай форме расказваецца пра жыццё першабытнага чалавека на тэрыторыі Беларусі ў каменным веку, пра яго заняткі, быт, вераванні, матэрыяльную культуру, творы старажытнейшага маетацтва.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org