be

Прыватны каталёг

Казкі сталічныя
pdf epub

Казкі сталічныя

Парыж–Вільня–Мінск–Віцебск
Глобус Адам

Гэтая кніга Адама Глобуса складзена з казак, напісаных у розных сталічных гарадах. Дзіўныя падзеі адбываюцца ў Парыжы, Вільні і Мінску. Пісьменніку пашанцавала, і ён змог пажыць і папрацаваць у гэтых цудоўных сталіцах. У дадатку Глобус змясціў казкі пра мастакоў віцебскай школы і неверагодныя гісторыі... Болей »

Каларадская пушча
pdf epub

Каларадская пушча


Квяткоўскі Севярын

Сатыра, постапакаліпсіс, фэнтэзі — тры словы, якія характарызуюць раман «Каларадская пушча». Мінула трыццаць гадоў пасля глабальнай катастрофы. Сусветны акіян узняўся на 199 метраў. Менскае ўзвышша ператварылася ў архіпелаг. Менск падзяліўся калючым дротам і візавым рэжымам на ўласна Менск і на Горад-Герой.... Болей »

Каласы пад сярпом тваім

Каласы пад сярпом тваім


Караткевіч Уладзімір

Раман Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» — гэта твор пра драматычныя падзеі нашай гісторыі, перадумовы паўстання 1863-1864 гг. Пісьменнік стварыў яркі вобраз эпохі, якая дала свету і нашай Айчыне сапраўдных герояў, мужных барацьбітоў за волю і незалежнасць. Для шырокага кола чытачоў.... Болей »

Каласы пад сярпом тваім

Каласы пад сярпом тваім


Караткевіч Уладзімір

Уладзімір Караткевіч — гонар і сумленне беларускай літаратуры. Яго твор „Каласы пад сярпом тваім“ ў 2016 годзе прызнаны чытачамі самай важнай кнігай, якая паўплывала на развіццё беларусаў як нацыі. Раман апісвае станаўленне беларускай нацыі на прыкладзе шляхецкай сям’і Загорскіх. Падзеі адбываюцца на... Болей »

Калейдаскоп успамінаў

Калейдаскоп успамінаў

У двух тамах
Пшацлаўскі Восіп

Успамiны вядомага польскага журналiста Восiпа Пшацлаўскага (1799—1879), які нарадзіўся ў Слонiме, друкуюцца асобным выданнем упершыню. Сярод героеў гэтага сапраўды ўнiкальнага помнiка мемуарнай лiтаратуры – паэт Адам Мiцкевiч, мiтрапалiт Станiслаў Сестранцэвiч, мастакi Юзаф Аляшкевiч i Аляксандр Арлоўскi... Болей »

Калейдаскоп успамінаў

Калейдаскоп успамінаў

У двух тамах
Пшацлаўскі Восіп

Успамiны вядомага польскага журналiста Восiпа Пшацлаўскага (1799—1879), які нарадзіўся ў Слонiме, друкуюцца асобным выданнем упершыню. Сярод героеў гэтага сапраўды ўнiкальнага помнiка мемуарнай лiтаратуры – паэт Адам Мiцкевiч, мiтрапалiт Станiслаў Сестранцэвiч, мастакi Юзаф Аляшкевiч i Аляксандр Арлоўскi... Болей »

Калі прыгледзецца – Марс сіні
pdf

Калі прыгледзецца – Марс сіні

Антыраман
Вішнёў Зміцер

Антыраман Змітра Вішнёва — гэта гімн свабодзе. Паралельныя сусветы рушаць хвалямі — у гэтым варыве ўзнікаюць сілуэты: капітана Барады, Майкла Крывога, Сталіна, Дон Кіхота, Пінокіа, Карлсана, гномаў і таемных курдупеляў. Аўтар лавіруе паміж гандляром, фокуснікам і арбітрам, вядзе бясконцы дыялог з галавой... Болей »

Калі хочаце мець у Айчыне свабоду…
pdf

Калі хочаце мець у Айчыне свабоду…

Паэзія. Выбранае
Чобат Алесь

Зборнік паэзіі адметнага айчыннага паэ­та выходзіць да 50-годдзя творцы на складкі-ахвяраванні сучаснікаў. Прагу волі, як і прагу нараджэння вольнага таленавітага слова, нельга ні адмяніць дэкрэтам, ні разбіць неўладкаваным бытам у Айчыне.... Болей »

Калі я выйду на волю

Калі я выйду на волю


Комар Ганна

У гэтай кнізе вы, верагодна, пазнаеце сябе, нават калі вы не распавядалі мне сваю гісторыю. Кніга складаецца з дзённікавых запісаў, якія я рабіла падчас дзевяці сутак зняволення ў Беларусі ў 2020-м годзе, а таксама інтзрв'ю з тымі, хто ў той самы час, што і я, перажылі міліцэйскі гвалт, арышт, зняволенне.... Болей »

Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі
pdf epub

Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі

Гістарычна-філязофскае эсэ
Абламейка Сяргей

Доктар гісторыі Сяргей Абламейка па-новаму разглядае асобу і дзейнасьць Кастуся Каліноўскага і бачыць за яго сацыяльнай рыторыкай глыбокі нацыянальны зьмест. Днём нараджэньня мадэрнай Беларусі, якая раней існавала пад назвамі і Русь, і Літва, аўтар прапануе лічыць 1 лютага 1863 году, калі ў Вільні быў... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org