- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гераіня новай аповесці Міколы Гіля «Прагал» — былая калгасніца Стэпачка, а цяпер гарадская пенсіянерка. Ёй восемьдзесят гадоў. Шэсцьдзесят з іх яна пражыла ў вёсцы, пасля перабралася да сына ў горад. У поўным дастатку жывуць яе дзеці і ўнукі. Толькі заўважае яна ў сваіх дзяцей холад і раўнадушша. Паўстае... Болей »
Кніга ўспамінаў а. Язэпа Гэрмановіча вяртае нас у сярэдзіну 20-га стагодзьдзя, часы змаганьня і палітычных рэпрэсіяў. Дае магчымасьць вачыма аўтара прасачыць, як вера ў Бога і любоў да Бацькаўшчыны дапамаглі перажыць тыя цяжкія часы.... Болей »
Аўтар даследуе духоўныя грані творчасці класікаў беларускай літаратуры: Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Гарэцкага і іх традыцыі ў творчасці сучасных пісьменнікаў: М. Танка, П. Панчанкі, А. Русецкага, А. Вялюгіна і інш. У кнігу ўключаны і матэрыялы мемуарнага характару: успаміны пра Еўдакію Лось... Болей »
Уладзімір Даніленка — адзін з самых яркіх сучасных украінскіх празаікаў. Яго творы адзначаныя нацыянальнымі літаратурнымі прэміямі, уваходзяць у рэйтынгі найлепшых украінскіх выданняў і перакладзеныя на шматлікія замежныя мовы. Творчасць пісьменніка прасякнутая духам свабоды, непакорнасці і напоўніцу... Болей »
Нястомны вандроўнік Радыё Свабода, аўтар адпраўляецца ў падарожжа па «забытых адрасах» культуры і чароўнай палачкай славутых імёнаў уваскрашае цэлыя эпохі, сюжэты і жарсьці зь нязьменным вынікам — адкрыцьцём! Ён знаходзіць сьляды француза Апалінэра ў Беларусі і беларуса Рыпінскага ў лёнданскім Тотэнгэме... Болей »
Кніга ўяўляе з сябе зборнік апавяданняў і аповесцяў, напісаных на мяжы дваццатага і дваццаць першага стагоддзяў. Героі твораў — гэта моладзь дзевяностых, якая шукае сябе, сапраўднае каханне і свае карані на разломе часу, калі здаецца, што паўстае цалкам новая Беларусь. Ці знаходзяць героі ў сярэднім... Болей »
У 1997 годзе ў выдавецтве “Юнацтва” выйшла першая кніга рамана лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча “Кліч роднага звона”. Цяпер чытач мае магчымасць з ім пазнабміцца поўнасцю — даведацца пра ўтварэнне дзяржаўнасці на нашых землях ў XIII стагоддзі, пра ўзвышэнне Навагародка... Болей »
Знішчаць агрыяў — справа гонару для ларбарэйцаў. Напаўзабыты сёння лозунг ведаў ці не кожны ў Ларборы. Не толькі ведаў, але і выконваў. І цяпер праклятага адгалінавання здольных няма. Іх знішчылі сотні гадоў таму, і нават сама думка, што Дэркус даверыў разгадку Сакрума нашчадку агрыяў, успрымаецца як... Болей »
З аднаго боку — містычны Край, а з другога – Бязмежнае мора. Праз што церпяць пакаранне жыхары Ларбора, апынуўшыся ў ізаляцыі? Чаму краіна, якая належала здольным, цяпер у руках бездараў-захопнікаў і пачварных пронгаў? Навошта варагуюць навучэнцы дзвюх школ, у якіх дзеці здольных спасцігаюць баявое майстэрства... Болей »
Значэнне Полацка для гісторыі нашай краіны цяжка пераацаніць. У XV—XVIII стст. ён быў адным з найбуйнейшых местаў не толькі Беларусі, але і ўсяго Вялікага княства Літоўскага. Гісторыя гэтага старажытнага палітычнага і эканамічнага цэнтра паўночнай Беларусі ўжо некалькі стагоддзяў прыцягвае ўвагу даследчыкаў.... Болей »