be

Прыватны каталёг

Крылы ператворацца ў карэньні
pdf epub mobi fb2

Крылы ператворацца ў карэньні

Вершы
Аркуш Алесь

Нарадзіўся ў горадзе вялікіх амбіцыяў – Жодыне. Дакладней у мястэчку, якому лёсіла вырабляць самыя вялікія аўтамабілі ў Эўропе. У семь гадоў пачаў хадзіць у дзіцячую бібліятэку, што месьцілася ў вялікай драўлянай хаце. Раней у ёй жыў мясцовы поп, а побач стаяла царква, якую зьнесьлі неўзабаве пасьля... Болей »

Крымскія санэты = Sonety Krymskie

Крымскія санэты = Sonety Krymskie


Міцкевія Адам, Mickiewicz Adam

У кнізе прадстаўленыя “Крымскія санэты” Адама Міцкевіча — прызнаны шэдэўр сусьветнай літаратуры — і іх найноўшы пераклад на беларускую мову, выкананы Сержам Мінскевічам у 2000—2004 гг. У камэнтарох падаюцца захаваныя аўтографы некаторых санэтаў Міцкевіча, а таксама прыводзяцца іншыя вядомыя дагэтуль... Болей »

Крыніцы

Крыніцы

песня беларуская

Зборнік беларускіх народных і аўтарскіх песень на любую нагоду. Складальнікі: Валянцін Арлоў, Алег Баршчэўскі. Рэдактар: Вадзім Баршчэўскі. Выдавец: Віцебская філія Беларускага рэспубліканскага фонду падтрымкі дэмакратычных рэформ імя Льва Сапегі. Віцебск 1997... Болей »

Крынкі ў 1795-1918 гг.
pdf

Крынкі ў 1795-1918 гг.

Нарысы гісторыі мястэчка
Карнялюк Віталь

Кожны населены пункт варты сваѐй кнігі. Крынкі вартыя яе напэўна. Іх гісторыя – гэта працяглыя, кароткія, імгненныя, скамечаныя, зайздросныя, светлыя і змрочныя, складаныя, цяжкія, але ўсѐ адно адметныя, бо ніколі непаўторныя, лѐсы людзей. Гісторыя па большасці не запомніла іх; праглынулася ўсѐ, ці амаль... Болей »

Крыўя-Беларусь у мінуласьці

Крыўя-Беларусь у мінуласьці

Гістарычныя творы
Станкевіч Ян

У том увайшлі гістарычныя творы Яна Станкевіча (1891—1976),напісаныя паміж 1930 і 1976 гадамі. Пераважная бальшыня апублікаваных твораў была раней недаступная беларускаму чытачу. У працэсе падрыхтоўкі тэкстаў да друку былі выяўленыя артаграфічныя разыходжаньні ў напісаньні адных і тых жа слоў у межах... Болей »

Крыштальная ноч

Крыштальная ноч

Апавяданні
Трайдэн Дар’я

“Крыштальная ноч” — гэта вянок, сплецены з гісторый пра крохкасць, прыгажосць, Беларусь і смерць. Вобраз крышталю сустракаецца ў кожным аповедзе. Крышталь грае ад месячных промняў, адбівае святло, асляпляючы ці, наадварот, дазваляючы ўбачыць патаемнае, прыхаванае, інтымнае.... Болей »

Крэсівa
pdf

Крэсівa

Лірыка
Зуёнак Васіль

Нарадзіўся Васіль Зуёнак у 19З5 годзе ў вёсцы Мачулішча Крупскага раёна. Скончыў Барысаўскае педагагічнае вучылішча i Беларускі Дзяржаўны універсітэт імя Леніна. Працуе ў рэдакцыі газеты «Піянер Беларусі». Упершыню ў рэспубліканскім друку выступіў з вершамі ў 1954 годзе. Друкаваўся ў часопісах «Полымя»... Болей »

Ксты
pdf

Ксты


Барадулін Рыгор

Кожны чалавек звяртаецца да Бога. Адзін у думках, другі словамі малітвы просіць здароўя для дзіцяці альбо па-свойму вядзе размову з Усявышнім. Вельмі вялікая колькасць людзей просіць ласкі Божай у цяжкія хвіліны жыццёвага выпрабавання – моляцца хто як умее. Зусім няверуючага чалавека няма на ўсёй зямлі... Болей »

Ксэракс беларускі 5/1994

Ксэракс беларускі 5/1994

беларускі літаратурны альманах

Ксэ́ракс Белару́скі — беларускі літаратурны альманах. Заснаваны ў 1989 годзе ў Полацку. Выдаваўся з 1990 да 1996 году зь перапынкамі. Заснавальнік і выдавец — Алесь Аркуш, рэдактар (пачынаючы з 2-га нумару) — Вінцэсь Мудроў. Першы нумар надрукаваны ў Менску ў колькасьці 1000 экзэмпляраў. Усяго выйшла... Болей »

Ксэракс беларускі 4/1993
pdf

Ксэракс беларускі 4/1993

беларускі літаратурны альманах

Ксэ́ракс Белару́скі — беларускі літаратурны альманах. Заснаваны ў 1989 годзе ў Полацку. Выдаваўся з 1990 да 1996 году зь перапынкамі. Заснавальнік і выдавец — Алесь Аркуш, рэдактар (пачынаючы з 2-га нумару) — Вінцэсь Мудроў. Першы нумар надрукаваны ў Менску ў колькасьці 1000 экзэмпляраў. Усяго выйшла... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org