- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга набліжае да нас праўду пра падзеі Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі і Гарадзеншчыны. Аўтар, дапытлівы гарадзенскі гісторык, крок за кронам, дзень за днём раскрывае планы і дзеянні савецкіх і нямецкіх войскаў у баях за Гродна 12-25 ліпеня 1944 года. У аснову кнігі ляглі звесткі з нямецкіх... Болей »
Непрыдуманыя, амаль дакументальныя, а шмат у чым і аўтабіяграфічныя апавяданні Леаніда Маракова, сабраныя ў кнізе “Непамяркоўныя”, па часе ахопліваюць ледзь не ўсё XX стагоддзе. Напісаны яны свежым, лёгкачытэльным стылем і ў сваёй аснове маюць вострыя, дынамічныя сюжэты. Сюжэты нібы прыдуманыя самой... Болей »
“Непрычалены човен”— новая кніга вершаў Эдуарда Акуліна. У ёй аўтар спрабуе знайсьці згублены бераг натхненьня, з болем азіраецца назад, дзе залітае “кінаварнай крывёю” ясьнеецца ў тумане ягонае страчанае паэтычнае “Радно”… Творчасьць Эдуарда Акуліна – гэта лірыка напоўніцу, без аніякіх дадаваньняў.... Болей »
Гэтая кніга — не пра ахвяр. У ёй расказваюцца гісторыі маладых і амбітных людзей, якія жылі напоўніцу. Кахалі і верылі, расчароўваліся і памыляліся. Яны заспелі гістарычныя змены, сталі сведкамі з’яўлення новай краіны. І менавіта ім выпаў лёс фарміраваць яе культурнае аблічча. Але іх перапынілі на паўслове.... Болей »
Неруш — зборнік лірыкі Рыгора Барадуліна. Па розных дарогах прайшоў паэт: ад няскоранай цытадэлі Брэста да туманных берагоў Японскага мора, ад самых паўночных на зямлі гарадскіх агнёў да суровых перавалаў Паміра. Але дзе б ні праходзілі паэтавы дарогі — сэрца ягонае заставалася і застаецца на беларускай... Болей »
Маргарыта Аляшкевіч (нарадзілася ў 1985 г. у Мінску) – літаратурны крытык, паэтка, аўтарка прозы. Скончыла факультэт журналістыкі і аспірантуру БДУ (2010) і Мінскую духоўную вучэльню як рэгентка (2025). Працавала фотамадэллю, выкладала літаратуру журналістам. Аўтарка кнігі прозы «Мадэль для забойства»... Болей »
Ян Чыквін (па-польску Jan Czykwin; нарадзіўся 18 траўня 1940, Дубічы Царкоўныя, Гайнаўскі павет, цяпер Падляскае ваяводзтва, Польшча) - беларускі паэт, які жыве ў Польшчы, гісторык беларускае й расейскае літаратуры, перакладнік, доктар гуманітарных навукаў, прафэсар, грамадзкі дзеяч. Скончыў русыстыку... Болей »
У новай кнізе Андрэя Хадановіча сабраныя вершы, напісаныя збольшага ў 2008–2009 гадах. Некаторыя тэксты былі напісаныя раней, але не ўваходзілі ў папярэднія кнігі аўтара. У зборнік уключаная таксама драматычная паэма "Дзяды". Да кнігі далучаны дыск з 13-цю тэкстамі ў аўтарскім чытаньні і музычнай аранжыроўкай... Болей »
Кніга адчуванняў і разважанняў, якія не заўсёды адпавядаюць узросту. Даніна даўняму захапленню пераспяваннем таго, што нехта праспяваў раней у другім раздзеле. Трэці ж раздзел — цалкам новая для аўтара гульня ў цюнінг народных казак.... Болей »
Кнігу складае аўтарскае эсэ ў 25 частках «Нечаканы Скарына», у якім прадстаўлены новы погляд на асобу Францішка Скарыны і арыгінальныя гістарыясофскія канцэпцыі для разуменьня ягонай дзейнасьці, даробку і шчыльных сувязяў з італьянскім Рэнэсансам. Другую частку кнігі складаюць аўтарскія інтэрвію зь беларускімі... Болей »