- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У кнізе даецца навуковае асэнсаванне і ацэнка ўсёй этнаграфічнай спадчыны аднаго з пайбольш яркіх прадстаўнікоў беларускай этнаграфіі дарэвалюцыйнага перыяду, вядомага польска-беларускага паэта XIX ст. Ул. Сыракомлі.... Болей »
Сённяшні дзень беларускай літаратуры, праблемы узаемаадносін часу і мастацкага пошуку разглядаюцца крытыкам на канкрэтным матэрыяле творчасці беларускіх пісьменнікаў розных пакаленняў — Я. Брыля, І. Шамякіна, П. Панчанкі, М. Танка, І. Чыгрынава, В. Казько, І. Пташнікава, В. Карамазава, А. Кудраўца, Р.... Болей »
“Словы ў голым полі” ўключае тэксты, якія былі мною напісаныя як гадоў пятнаццаць таму, так і ўсяго летась, – кажа Ян Максімюк. – Значыць, кніжка не плянавалася загадзя. Яна складаецца з тэкстаў, якія пісаліся адначасна з ходам падзеяў у беларускім літаратурным жыцьці, і ў маім асабістым, ды публікаваліся... Болей »
“Насамрэч гэтая кніга пра тое, што людзі баяцца жыць, баяцца змагацца, баяцца выказвацца, баяцца быць падобнымі да сваіх маці, баяцца ўпасці з каня, баяцца прызнаваць відавочнае, баяцца парваць з наркаманам, баяцца пакутаваць, баяцца трапіць у аварыю, баяцца паставіць коску не там, баяцца быць чулымі... Болей »
Слоўнік з’яўляецца нарматыўным даведнікам па выкарыстанні асабовых уласных беларускіх імён у афіцыйнай і паўсядзённай практыцы, іх правапісе і скланенні, а таксама па ўтварэнні імён па бацьку. У слоўніку пададзены найбольш пашыраныя народныя і размоўныя формы і варыянты імён, а таксама кананічныя (праваслаўныя... Болей »
Слоўнік раскрывае лексічнае і фразеалагічнае багацце Гродзеншчыны. Першае выданне было надрукавана ў 1983 годзе накладам 600 асобнікаў. Адна з каштоўнасцяў працы — у дакладным адлюстраванні фанетычных, марфалагічных і сінтаксічных асаблівасцяў мясцовага маўлення. У папраўленым выданні галоўным заданнем... Болей »
Цудоўнае багата ілюстраванае выданне можа быць дасканалым дапаможнікам як для вывучэння беларускай мовы польскімі дзяцьмі, так і больскай мовы – беларускімі. Слоўнік апрацаваны не ў традыцыйнай форме алфавітнага парадку, а падае словы і звароты тэматычна. Гэта дазваляе пазнаць мову ва ўсёй яе прыгажосці.... Болей »
Нельга быць беларусам, жыць у Празе і не выдаваць кніг. Беларуская служба — адзіная з трох дзясяткаў рэдакцыяў Радыё Свабода, што мае сваю бібліятэку. Першая кніга «Бібліятэкі Свабоды» пабачыла сьвет у 2002 годзе. «Верш на Свабоду» склалі 365 твораў. Напісаныя слухачамі радыё, яны гучалі ў этэры штодня... Болей »
У “Слоўніку-мінімуме па літаратуразнаўству” вытлумачана каля 450 тэрмінаў, з іх каля 100 асноўных i 350 адсылачных. Тэорыя літаратуры максімальна спалучана з гісторыяй літаратуры, найперш — беларускай. Амалъ кожны артыкул утрымлівае не толькі неабходныя тэарэтычныя звесткі, але з‘яўляецца і своеасаблівай... Болей »
«Слухаю сэрца» — другая кніга паэзіі Раісы Баравіковай. У зборнік увайшлі вершы i паэма, напісаныя за апошнія некалькі гадоў. Паэтэса імкнецца раскрыць духоўны свет маладога сучасніка — неспакойнага творцы сённяшніх i будучых дзён. Сярод жытоў, сярод лясоў, сярод знаёмых i сяброў не звычай, не падман... Болей »