- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зборнік склалі лепшыя вершы і паэмы Міхася Чарота. Голас паэта і сёння гучыць узнёсла і молада. Міхась Чарот — адзін з буйнейшых пісьменнікаў — пачынальнікаў беларускай савецкай літаратуры. Яго жыццёвы і творчы шлях у многім тыповы для таго пакалення літаратараў, якія прыйшлі ў літаратуру адразу пасля... Болей »
Згаданая брашура прафэсара Абэцэдарскага як быццам ськіраваная супраць «вымыслаў беларускіх буржуазных нацыяналістых» у абліччы сучасных «наймітаў амэрыканскіх і заходнягерманскіх імпэрыялістых». Між іншым, у якасьці «цяжкога аргумэнту» гэтая дый яшчэ больш красачная тэрміналёгія ўсюды аздабляе й даіпаўняе... Болей »
Калі вам часам засумуецца, настане нудзьгá — разгарніце гэтую кнігу і памылкі не зробіце. «У трох соснах...», чарговым зборніку сатыры i гумару Міколы Чарняўскага, усё толькі вясёлае, дасціпнае, з гуллівай смяшынкай. Разам з тым аўтар прапануе сваім чытачам i нізку цікавых лірычных вершаў.... Болей »
Аповесць Васіля Быкава «У тумане» прысвечана партызанам. Разведчыкі Бураў i Войцік павінны абясшкодзіць чалавека, які быццам служыць фашыстам. Пра гэты цяжкі паход i расказваецца ў творы. Трагічны лёс селяніна Хведара Роўбы ў гады сталінскіх ропрэсій пакладзены ў аснову аповесці «Аблава». У рамане... Болей »
Кніга раскрывае фізыялёгію і норавы савецкай сыстэмы. Працуючы ў галоўнай партыйнай газэце «Звязда», аўтар шмат назіраў за паводзінамі вялікага і малога начальства, а таксама звычайнага «гома саветыкуса». Падзеi кнiгi разгортваюцца за фасадам пампэзнай камунiстычнай iдэалёгii, дзе пануюць амаралізм і... Болей »
Тэрытарыяльныя спрэчкі за Літву і Беларусь былі галоўнай прычынай швэдзка-расейскіх, польска-расейскіх і ўкраінска-расейскіх сутыкненьняў. Відавочная роля літоўскай, казацкай ці трансыльванскай эліты ва ўсходнеэўрапейскім крызісе. У той час кожная зь іх мела ўласныя геапалітычныя мэты, дзеля дасягненьня... Болей »
Калі пару гадоў таму Мацей Канапацкі са сваёй сястрой Тамарай пачалі жыць у Сопаце па вуліцы Уладыслава Сыракомлі, прасіў мяне: „Можа некалі будзеш пісаць пра мяне, абавязкова ўспомні пра нечаканы сюрпрыз у маім жыцці. Знаеш, мне пашанцавала, — казаў Мацей. — Пачынаў я свае навуковыя пошукі з Сыракомлі... Болей »
У ВМК "Уводзіны ў літаратуразнаўства: Вершаванне", які грунтуецца на аднайменным курсе лекцый В. П. Рагойшы (Мн.: БДУ, 2002) змешчаны хрэстаматыйны матэрыял па метрыцы і рытміцы, рыфміцы і строфіцы беларускага верша. Дадзены тлумачэнні асноўных паняццяў і тэрмінаў, пытанні і заданні для кантролю самастойнай... Болей »
Кніга прысвечана гісторыі ўзбраення насельніцтва беларускіх земляў у Х–ХІІІ стст. У навукова-папулярнай форме апісваюцца асноўныя катэгорыі старажытнарускага ўзбраення, паходжанне, час і асаблівасці выкарыстання пэўных відаў наступальнай зброі і засцерагальнага ўзбраення. Тэкст суправаджаецца шматлікімі... Болей »
Кніга прысвечана даследаванню комплексу баявых сродкаў на землях ВКЛ другой паловы ХIV – канца XVI ст., яго дынамікі і ўплыву на выдзяленне родаў войск. Асобны аналізуецца асартымент засцерагальнага ўзбраення, зброі блізкага і далёкага бою, рыштунку вершніка і верхавога каня. Звяртаецца ўвага на ўзровень... Болей »