be

Прыватны каталёг

Адклікаюцца рэхам гады
html

Адклікаюцца рэхам гады

Вершы
Кавалюк Аўгіння

Аўгіння Кавалюк — аўтар, вядомы беларускаму чытачу сваімі паэтычнымі зборнікамі «Белае дзіва», «Маўклівыя скарбы», «Кропля бурштыну», «Імгненняў след». Пісала Аўгіння Кавалюк вершы і дзяўчынкай, і студэнткай Гродзенскага педагагічнага інстытута, і падчас доўгай настаўніцкай працы ў Рызе, а з 1987 года... Болей »

Адкрыццё
fb2 mobi epub pdf

Адкрыццё

Вершы
Някляеў Уладзімір

Час і месца чалавека ў жыцці, Радзіма і каханне, адказнасць маладога сучасніка перад памяццю папярэднікаў — такі абсяг тэм зборніка лірыкі Уладзіміра Някляева «Адкрыццё». Дакладнае, узважанае слова, высветленая глыбокім пачуццём думка — усё гэта робіць радкі паэта непаўторна прывабнымі.... Болей »

Адкуль прылятае сыр?

Адкуль прылятае сыр?


Татарнікава Святлана

Займальная кніжачка для самых маленькіх дзяцей пра тое, адкуль з’яўляецца на нашых сталах смачны сыр розных гатункаў.... Болей »

Адкусі галаву вароне
fb2 mobi epub pdf

Адкусі галаву вароне

эсэ
Арлоў Уладзімер

Новую кнігу Ўладзімера Арлова склалі эсэ апошніх гадоў. Аўтар, у жылах якога беларуская кроў зьмяшалася з цыганскай, працягвае вандраваць па сьвеце й часе.... Болей »

Адлуп
pdf

Адлуп

вершаваныя фэльетоны
Няўвесь Алесь

Ці ёсьць месца на сатыру і сарказм у шэрым і беспрасьветным жыцьці? Станоўча так! Кожны з нас жывучы звычайным жыцьцём не да канца здольны адысьці ў бок і зірнуць на хаду жыцьця, свайго і грамадзтва. Алесь Няўвесь – працягвае слынныя традыцыі беларускай сатыры. Вострыя грамадзскія, палітычныя і эканамічныя... Болей »

Адлюстраванні першатвора
epub pdf

Адлюстраванні першатвора

Літаратура ў філалагемах і пятрогліфах
Васючэнка Пятро

Спачатку было слова - менавіта так акрэсьліваецца пачатак стварэньня ўсяго існага у Эвангельлі ад Яна. Менавіта слова, якое было першатворам, у розных адлюстраваньнях і спалучэньнях пільна і пяшчотна сабраныя ў новым выданьні твораў Пятра Васючэнкі. Словы ў філялягемах і пятрогліфах трансфармуюцца ў... Болей »

Адна капейка
pdf

Адна капейка

кніга прозы
Сцяпан Уладзімір

У зборнік Уладзіміра Сцяпана «Адна капейка» ўвайшлі лепшыя творы, напісаныя аўтарам за апошнія восем гадоў, — навелы, апавяданні і тэксты без пэўнай жанравай маркіроўкі. Большасць з іх была надрукавана ў беларускіх часопісах і газетах. Некаторыя перакладзены на рускую, украінскую і польскую мовы.... Болей »

Адплывае спакойнае неба
html fb2 mobi epub mp3

Адплывае спакойнае неба


Артымовіч Надзея

Непадрыхтаваны, чалавек чэрствай душы, няўражлівы на свет, не зразумее ні яе жыцця, ні яе паэзіі. Яе словы-тропы, словы-творы, словы-сімвалы можна ўспрыняць толькі на хвалях сэрца, зразумець не розумам, а душой, пры чым душой тонкай і лёгкаранімай. Каб зразумець яе паэзію, трэба ўмець успрымаць думкі... Болей »

Адплываем з Мора
pdf

Адплываем з Мора


Швед Віктар

Віктар Швед - паэт, перакладчык, журналіст. Нарадзіўся 23 сакавіка 1925 году ў вёсцы Мора непадалёк Гайнаўкі (Беластоцкага ваяводства) ў сялянскай сям’і. Скончыў Беларускі ліцэй у Бельску-Падляшскім, аддзяленні журналістыкі і беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Доўгі час працаваў у варшаўскім... Болей »

Адраджэнне

Адраджэнне

Гістарычны альманах

Малавядомыя старонкі гераічнай барацьбы нашых продкаў супраць Тэўтонскага ордэна, літаратурныя нататкі аб жыцці і дзейнасці Францыска Скарыны і Еўфрасінні Полацкай, мемуары М.Агінскага, найцікавешае даследаванне І.Хозерава аб вытоках беларускага дойлідства, расказ аб полацкай эпапеі (1563-1579), дакументы... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org