- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Разглядаюцца пытанні фарміравання і развіцця беларуска-расійскіх адносін ад 1990-х да пачатку 2000-х гадоў. У кнізе змешчаны навукова-аналітычныя агляды прэсы і выніковыя дакументы круглых сталоў беларускіх і расійскіх вучоных. Прызначаецца для студэнтаў факультэта міжнародных адносін БДУ.... Болей »
У вучэбным дапаможніку "Беларускае вершаванне" разглядаецца цэлы шэраг пытанняў, звязаных як з гісторыяй і тэорыяй беларускага верша (верш і проза, верш і паэзія, сістэмы вершавання, віды верша, верлібр і г. д.), так і з функцыянаваннем верша ў сістэме беларускай паэтычнай творчасці ("беларускі верш"... Болей »
Кафлі – элементы печаў, якія з’яўляюцца адной з найбольш частых знаходак падчас археалагічных раскопак, даюць магчымасць прасачыць не толькі мастацкія здольнасці рамесніка, але і ўвесь тэхналагічны працэс іх вырабу, змены ў рамесных майстэрнях. Тут таксама бачныя уплывы іншых культур на мастацтва беларускага... Болей »
Істотныя хібы дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры прывялі да рэзкага зніжэння ў ёй ролі свайго і запанаванне чужога пачатку, што абумовіла сур’ёзнае абвастрэнне беларускага нацыянальнага пытання на сучасным этапе. Па розных прычынах яно абыходзіцца ў навуковай літаратуры, у ідэалагічнай працы з людзьмі... Болей »
Многія беларускія эмігранты, якія трапілі за мяжу яшчэ ў мінулым стагоддзі, сёння даволі вядомыя асобы не толькі ў Беларусі, але і ў тых краінах, дзе апынуліся. Прычыны эміграцыі былі розныя. Пішучы кнігу “Беларускае студэнцтва на чужыне” Барыс Рагуля ставіў перад сабой задачу высвятліць не мэты і прычыны... Болей »
У кнізе публіцыстычнага роздуму ўсхвалявана, з трывогаю і болем пісьменнік вядзе гаворку пра засілле на нашай зямлі двух Чарнобыляў — духоўнага і радыяцыйнага, горача выступае ў абарону роднай мовы і культуры, за захаванне маральнага і фізічнага здароўя людзей, напамінае пра вялікую адказнасць за нацыянальнае... Болей »
Кніга доктара філалагічных навук, прафесара Людмілы Сіньковай прысвечаная літаратурнаму працэсу познесавецкіх і паслясавецкіх часоў на Беларусі. Разглядаюцца праблемы суадносін масавай і элітарнай літаратуры, фактаў з мастацкім вымыслам у прозе, метадалогіі сучасных літаратуразнаўчых даследаванняў, сучаснай... Болей »
У выданні даследуюцца гістарычныя крыніцы і вызначаюцца асноўныя этапы і кірункі гістарыяграфіі важнейшых змен у беларускай вёсцы ў кантэксце тэорыі мадэрнізацыі. Асаблівая ўвага надаецца фактару сацыяльнай псіхалогіі сялянства, традыцыйным сялянскім інстытутам і паўсядзённасці, якія трансфармаваліся... Болей »
У манаграфіі разглядаюцца сацыяльна-культурныя працэсы, якія вызначалі, на думку аўтара, кірунак і характар зьменаў у жыцьці заходнебеларускай вёскі ў другой палове ХІХ – першай траціне ХХ ст. Аўтар стварае мадэль разьвіцьця капіталістычнай мадэрнізацыі традыцыйнага аграрнага грамадзтва на гэтым абшары.... Болей »
Ян Максімюк адзін з нямногіх даследчыкаў, які прыкладваў намаганні ў вывучэнні беларускай сістэмы адукацыі эмігрантаў з Беларусі. Бадай найбольш значным даследаваннем у гэтым накірунку з'яўляецца яго праца "Беларуская Гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне (1945-1950)". Вывучаючы стварэнне беларускай... Болей »