be

Прыватны каталёг

Беларуская вёска ў міжваенны час

Беларуская вёска ў міжваенны час

шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921—1939)
Ходзін Сяргей

У выданні даследуюцца гістарычныя крыніцы і вызначаюцца асноўныя этапы і кірункі гістарыяграфіі важнейшых змен у беларускай вёсцы ў кантэксце тэорыі мадэрнізацыі. Асаблівая ўвага надаецца фактару сацыяльнай псіхалогіі сялянства, традыцыйным сялянскім інстытутам і паўсядзённасці, якія трансфармаваліся... Болей »

Беларуская вёска ў эпоху зьменаў
pdf

Беларуская вёска ў эпоху зьменаў

Другая палова ХІХ — першая траціна ХХ ст.
Токць Сяргей

У манаграфіі разглядаюцца сацыяльна-культурныя працэсы, якія вызначалі, на думку аўтара, кірунак і характар зьменаў у жыцьці заходнебеларускай вёскі ў другой палове ХІХ – першай траціне ХХ ст. Аўтар стварае мадэль разьвіцьця капіталістычнай мадэрнізацыі традыцыйнага аграрнага грамадзтва на гэтым абшары.... Болей »

Беларуская Гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне (1945-1950)
pdf

Беларуская Гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне (1945-1950)


Максімюк Ян

Ян Максімюк адзін з нямногіх даследчыкаў, які прыкладваў намаганні ў вывучэнні беларускай сістэмы адукацыі эмігрантаў з Беларусі. Бадай найбольш значным даследаваннем у гэтым накірунку з'яўляецца яго праца "Беларуская Гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне (1945-1950)". Вывучаючы стварэнне беларускай... Болей »

Беларуская глыбіня

Беларуская глыбіня


Севярынец Павел

Кнігу склалі эсэ, напісаныя падчас апошняга зняволення аўтара. Тэксты пісаліся цягам трох гадоў і друкаваліся, па меры іх стварэння, у прэсе. Сёння эсэ пра лёс Беларусі і яе народа — усе разам пад адной вокладкай.... Болей »

Беларуская дзяржава
pdf

Беларуская дзяржава

Вялікае княства Літоўскае
Ермаловіч Мікола

«Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае» — апошняя кніга гісторыка Міколы Ермаловіча, якая пабачыла свет ужо пасля смерці аўтара. М. Ермаловіч працаваў над ёй да апошніх дзён, паспеўшы ўнесці ўсе неабходныя праўкі і дапаўненні. У адпаведнасці з поглядамі аўтара, Вялікае княства Літоўскае паўстала... Болей »

Беларуская думка № 12-13
pdf

Беларуская думка № 12-13

Грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часапіс

«Беларуская Думка», грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс. Выдаецца з 1960 у Нью-Йорку — Саўт Рыверы (ЗША) на беларускай мове Беларускім выдавецкім таварыствам. Адстойвае ідэі незалежнасці Беларусі, інфармуе пра важнейшыя падзеі на Бацькаўшчыне, пра жыццё беларускай эміграцыі. Друкуе ўспаміны... Болей »

Беларуская думка № 14
pdf

Беларуская думка № 14

Грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часапіс

Як доўга чалавек не закранае якое - небудзь адумыснае галіны мастацтва, рамяства ці проста якое-небудзь важнейшае справы з штодзённага жыцьця, гэтак доўга не спадзяецца ён, што кажная з успомненых вышэй рэчаіснасьцяў крые ў сабе безьліч зьявішчаў, пытаньняў, выкрыцьцяў, якія могуць прывесьці яго да... Болей »

Беларуская думка № 15
pdf

Беларуская думка № 15

Грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часапіс

Сёлета споўнілася 90 гадоў ад нараджэньня і 30 гадоў ад сьмерці карыфэя беларускае літаратуры Янкі Купалы. Яшчэ падчас ягонага жыцьця, за Я. Купалам замацавалася пачэснае імя Прарока Беларускага Адраджэньня. Антон Навіна (Луцкевіч) —выдатны беларускі мовавед, літаратурны крытык і гісторык-археалёг... Болей »

Беларуская думка № 16-17
pdf

Беларуская думка № 16-17

Грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часапіс

Шмат калёніяльных народаў Афрыкі і Азіі пасьля Другой Сусьветнай Вайны было вызвалена з няволі. Гэтыя народы сягоньня жывуць у сваіх сувэрэнных дзяржавах, якія зьяўляюцца поўнапраўнымі сябрамі сусьветнай міжнароднай Арганізацыі Аб'еднаных Нацыяў. Аднак, народы Эўропы і Азіі, заваяваныя Савецкай Расеяй... Болей »

Беларуская думка XX стагоддзя = Myśl białoruska XX wieku

Беларуская думка XX стагоддзя = Myśl białoruska XX wieku

Філасофія, рэлігія, культура (Анталогія) = Filozofia, religia, kultura (Antologia)
Garbiński Jerzy - wybór tekstów, wstęp i opracowanie

У мінулым, як вядома, усе шляхі вялі ў Рым. Па сутнасці кірунак гэты ў стратэгічным плане не змяніўся і ў XX стагоддзі. Сёння ўсе шляхі па-ранейшаму вядуць у Еўропу, а геапалітычны фактар, так як і заўсёды, у многім вызначае лёсы дзяржаў і народаў. У тым ліку і беларусаў. Спрадвечнае цывілізацыйнае ўзаемадзеянне... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org