be

Катлярчук Андрэй

Катлярчук Андрэй

Андрэй Катлярчук Нарадзіўся ў сям'і ваеннага і настаўніцы, ураджэнцаў Турава. З бацькамі жыў у Чачні, на Палессі ў Беларусі. Скончыў гістарычны факультэт Бранскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1990), аспірантуру Расійскай Акадэміі навук пры МАЭ РАН (Кунсткамера). Кандыдат гістарычных навук (1999). Праходзіў стажыроўку ва ўніверсітэце Упсалы (Швецыя). З 2000 жыве і працуе ў Швецыі. Абараніў доктарскую дысертацыю ў Стакгольмскім універсітэце (2006). Працаваў выкладчыкам інстытута гісторыі, гендарных даследаванняў і культуралогіі ўніверсітэта Паўднёвага Стакгольма — Содэртарна (Sodertorn University). Цяпер з'яўляецца выкладчыкам кафедры гісторыі Стакгольмскага ўніверсітета і старшым навуковым супрацоўнікам Школы гістарычных і сучасных даследаванняў ўніверсітэта Паўднёвага Стакгольма.

Кірункі навуковай дзейнасці — беларуска-расійскія, шведскія, венгерскія, украінскія сувязі, старабеларуская царкоўная гісторыя і літаратура.

Аўтар кніг «Праздничная культура в городах России и Белоруссии ХVII века» (СПб, 1999), «Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў» (Мінск, 2002, 2007; пад апекай Шведскага інстытута), «In the shadows of Poland and Russia: the Grand Duchy of Lithuania and Sweden in the European crisis of the mid-17th century» (Содэртарн, 2006), «Making The Baltic Union — The 1655 Federation Of Kedainiai Between Sweden And The Grand Duchy Of Lithuania» (2008) і шматлікіх артыкулаў на беларускай, англійскай, рускай, шведскай, украінскай і інш. мовах, у т.л. «Францішак Скарына і кола харвацкіх гуманістаў» (Кантакты і дыялогі, 2000, № 4), «Родная мова ў гісторыі царквы» (Przegląd Prawoslawny, 2000, № 12), «Король Стефан Баторий в народной культуре белорусов» (Studia Russika, T. XVIII: Budapest, 2000).

Лаўрэат Прэміі імя Ф. Багушэвіча беларускага ПЭН-цэнтра за «лепшую гістарычную кнігу» (2002) Лаўрэат Прэміі Паўночна-Амерыканскай асацыяцыі беларускіх даследаванняў (North American Association for Belarusian Studies) імя Зоры Кіпель за публікацыі па беларусістыцы (2007)

Крыніца: be.wikipedia.org

Катлярчук Андрэй. Выданьні

ARCHE 01-02 (112-113) 2012
pdf

ARCHE 01-02 (112-113) 2012

Беларусь эвангельская

Немагчыма ўявіць вывучэньне гісторыі і аналіз сучаснасьці Беларусі без дасьледаваньня і асэнсаваньня пратэстанцкай спадчыны. Многія пытаньні гісторыі пратэстантызму ў Беларусі яшчэ чакаюць свайго дасьледчыка, але галоўнае палягае ў тым, каб пачаць гэтую справу. Спадзяемся, што гэты нумар часопісу «ARCHE»... Болей »

ARCHE 11-12 (86-87) 2009

ARCHE 11-12 (86-87) 2009

Айчынная гістарыяграфія: вайна мітаў ці вайна амбіцыяў?

Нумар адчыняецца шэрагам палемічных артыкулаў, якія абмяркоўваць працы беларускага гісторыка Ігара Марзалюка. Асаблівую ўвагу сярод іх выклікае грунтоўная публікацыя Алега Ліцкевіча "Да пытаньня пра рутэнізацыю балтаў ВКЛ у XV — пачатку XVI стст." Таксама ў выпуску — артыкул Сяргея Запрудзкага "Некаторыя... Болей »

ARCHE 09(84)2009

ARCHE 09(84)2009


Гэты нумар троху правакацыйны зь беларускага пункту гледжаньня. У нумары літоўскія гісторыкі асьвятляюць этапы сумеснай беларуска-літоўскай гісторыі — пачынаючы ад узьнікненьня Вялікага Княства Літоўскага і канчаючы ўзаемадзеяньнем беларускага і літоўскага нацыянальных рухаў у пачатку XX с. Сярод аўтараў... Болей »

ARCHE 07-08(70-71)2008
pdf

ARCHE 07-08(70-71)2008

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

Нумар прысьвечаны пераважна гісторыі Беларусі да інкарпарацыі ў Расійскую імпэрыю у канцы XVIII ст. У нумары публікуюцца кнігі Андрэя Катлярчука "У ценю Польшчы і Расеі. Вялікае Княства Літоўскае і Швэцыя ў часе эўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст.", Конрада Бабятынскага "Ад Смаленску да Вільні. Вайна... Болей »

ARCHE 11(62)2007
pdf

ARCHE 11(62)2007

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

Цэнтральная публікацыя нумару больш як на 300 старонак — "Кароткі нарыс беларускага пытаньня". Гэта пераклад працы, якая выйшла друкам у 1928 г. у Варшаве і была прызначаная для службовага карыстаньня агентаў польскіх спэцслужбаў. Кніга прэзэнтуе найбольш поўны збор дакумэнтаў, фактаў і матэрыялаў па... Болей »

Спадчына 01 (155) 2006

Спадчына 01 (155) 2006

Навуковае выданне

* "Быў час, была эпоха". Падрыхтавала Аляксандра Гесь * З жыцьця і дзейнасьці кс. В. Гадлеўскага. Публікацыя Аляксандра Гесь, Уладзімер ляхоўскі * Бёр Крыстаф, Будучыня хрысьціянскай дэмакратыі ў Эўропе * Бохан Юрась, Драўляныя замкі Вялікага Княства Літоўскага ў XIV-XVI стст. * Вашкевіч... Болей »

ARCHE 04(44)2006
pdf

ARCHE 04(44)2006

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

У нумары — аналітыка аб прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году ("Пачатак рэвалюцыі духу" Віталя Сіліцкага, "Хто лепш засвоіў урокі Памаранчавай рэвалюцыі?" Эндру Уілсана, і інш.). Яшчэ ў нумары: крытычны артыкул Андрэя Катлярчука "Нацыянальнае канструяваньне Міцкевіча, або What Tomas Venclova did not say in... Болей »

ARCHE 01-02(41,42)2006
pdf

ARCHE 01-02(41,42)2006

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

У нумары: крытычны артыкул Андрэя Казакевіча "«Druvis»: праект балцкае ідэнтычнасьці", дасьледаваньне Ёжэфа Бёрача і Магуа Саркар "Што такое Эўрапейскі Зьвяз?", агляд крыніцаў Анатоля Сідарэвіча "Антон Луцкевіч: ад краёвасьці да незалежніцтва (1916—1918)", п'еса "Каханак" нобэлеўскага ляўрэта Гаралда... Болей »

Беларускі Гістарычны Агляд Том 12 Сшыткі 1-2 (22-23)

Беларускі Гістарычны Агляд Том 12 Сшыткі 1-2 (22-23)

навуковы часопіс

** Артыкулы * Наталля Юсава. Легітымацыя паняцця „старажытнаруская народнасць" * Гянутэ Кіркене. Інтэграцыйныя працэсы ў Вялікім Княстве Літоўскім: царкоўная унія * Андрэй Катлярчук. Другая Паўночная вайна і апошняя шведская аперацыя ў ВКЛ: аблога Берасця 1657 г. і спрэчка за места . 36 Кірыл Качагараў.... Болей »

ARCHE 06(40)2005
pdf

ARCHE 06(40)2005


У гэтым нумары: аналіз прэзыдэнцкай кампаніі 2006 (Нярус Пракявічус "Перадвыбарныя памылкі апазыцыі", Эндру Ўілсан "Шанцы «адзінага» на выбарах-2006"). Друкуюцца рэзанансныя тэксты: "Карані і мэтады постсавецкай віртуальнасьці" Віталя Сіліцкага і “Арыенталізм”, альбо некалькі заўваг пра “казус Беларусь”... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org