- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Казько Віктар, нарадзіўся 23.04.1940 г. у горадзе Калінкавічы Гомельскай вобласці ў сям'і рабочага.
Выхоўваўся ў вільчанскім і хойніцкім дзіцячых дамах на Палессі. Пасля заканчэння васьмі класаў (1956) паехаў у Кузбас, дзе паступіў вучыцца ў горнапрамысловую навучальню. Скончыў Кемераўскі індустрыяльны горны тэхнікум (1962). Працаваў на шахце, у геолагаразведцы праходчыкам (Кемераўская вобласць). З 1962 г. на журналісцкай рабоце - загадчык аддзела прамысловасці таштагольскай гарадской газеты «Красная Шорня» (Кемераўская вобласць), карэспандэнт абласнога радыё, літсупрацоўнік абласной газеты «Комсомолец Кузбасса». У 1970 г. скончыў завочна Літаратурны інстытут у Маскве. З 1971 г. жыве ў Менску. Быў літсупрацоўнікам газет «Чырвоная змена», «Советская Белоруссия», у 1973-1976 гг. - літсупрацоўнік аддзела прозы часопіса «Неман». У 1986-1988 гг. - сакратар праўлення СП БССР. У 1986 г. у складзе дэлегацыі Беларускай ССР удзельнічаў у рабоце ХL сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1973 г.
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».
Друкуецца з 1962 г.
Першыя апавяданні ў друку Беларусі апублікаваў у 1971 г. Спачатку пісаў на расейскай, затым на беларускай мове. Выдаў аповесці «Високосный год» (1974), «Здравствуй и прощай» (Масква, 1976), «Две повести» (1977), «Суд у Слабадзе» (аповесць і апавяданні, 1978), раманы «Неруш» (1983), «Хроніка дзетдомаўскага сада» (1987).
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола (1977) за кнігу «Здравствуй и прощай», Дзяржаўнай прэміі БССР за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей (1982) - за аповесць «Суд у Слабадзе».
З усіх нашых заняткаў, з усіх рамёстваў гісторыя чалавецтва, пэўна, не ўславіла так ні адно, як уславіла паляванне. Па сутнасці — забойства. Па форме — вялікая і магутная дзея, што амалоджвае і прыводзіць у рух нашы пачуцці. Чалавек узброены, чалавек з ружжом — дужы і малады. Гэта наш продак. Ён яшчэ... Болей »
Я не адношу сябе да тых пісьменнікаў, якія пішуць пра вайну. Таму што сапраўды не пішу пра вайну, яе бітвы і атакі. Героі маіх аповесцей «Высакосны год», «Суд у Слабадзе» ідуць нібы па ўзбочыне вайны. Іх лёс — гэта больш рэха вайны, яе спараджэнне. У гэтым сэнсе, калі перафразіраваць вядомае выслоўе:... Болей »
Гэта было мінулай восенню і ўсяго за дваццаць–трыццаць кіламетраў ад стольнага нашага града Мінска.Як мы памятаем усё гэта, мінулая восень прайшла ў чаканні добрага надвор’я, бабінага лета, як цёплага позірку і добрага вока перад зацяжнымі дажджамі, восеньскай пахмурнасцю, без сонечнага святла зімы.... Болей »
У новай кнізе вядомага беларускага празаіка сабраныя эсэ ды публіцыстычныя творы апошніх гадоў. Назвы твораў гавораць самі за сябе: “Дзікае паляваньне каралёў сталіншчыны”, “Абуджэньне памяці”, “Так на Беларусі хаваюць прарокаў”, “Зазірнуць у вочы свайму “Я”, “Я вам ніколі ня хлусіў” і інш. Зборнік твораў... Болей »
Дзве амаль аднолькава знакавыя падзеі леглі, лічы, на адно пакаленне. Толькі знакі гэтыя, як я думаў, быў упэўнены — да шасцідзесятай пераможнай вясны ў вайне з фашызмам, розныя. Вясной жа 2005-га года ўва мне нешта як надламалася. Трэснула і парвалася неяк нечакана і адразу. Недарэчна, бязглузда. Па... Болей »
Ёсць нейкая асаблівая амаль містычная наканаванасць у тым, як адыходзяць вялікія людзі. Ёсць адвечная вялікасць бунту. Ёсць велічная пакорлівасць духу. Пэўна, менавіта гэта найбольш выразна і праяўляецца ў апошнія зямныя імгненні ў жыцці ўгрунтаванага чалавека. Тленнае цела замірае. Ужо ёсць яго згода... Болей »
Так, дзесяць гадоў прайшло. Проста жахліва, як яны хутка бягуць. I як марудна цягнуцца дні. Якія пустыя мінаюць гады. I як напоўнены імгненні. Усяго толькі дзесяць гадоў. А колькі ўжо страт! Чэрвень восемдзесят чацвёртага года. Няўжо ён быў, няўжо я некалі ў ім жыў? Мо ўсё ж прыдумаў ці сасніў у яшчэ... Болей »
Жыццё закончылася. На самым разгоне. Здаецца, толькі-толькі ўвабраўся ў сілу, як у дзяцінстве, сніў прыгожыя каляровыя сны... Вось такі, напрыклад, сон. Нібыта едзе ён, падымаецца ўгару... А гара крутая, крутая. Але конік добры. Скура на ім аж рыжа ільсніцца. У сне бачны не ўвесь, а толькі частка. Крыжы... Болей »
Некалькі гадоў назад на адных прадстаўнічых пасядзелках, выступаючы, я сказаў, што ніколі не пісаў для чытача. Пачынаў — чытача ў мяне не было. Быў я немаўля, якое вучыцца хадзіць. Вучыцца хадзіць не таму, што хочацца бацькам, хочацца некага ўсцешыць і парадаваць. Не, надыходзіць час, і малы чалавечак... Болей »
Віктар Казько свядома выбірае сваім героем адчужанага чалавека, які жыве ў варожым свеце, мяцежную, узрушаную страсцямі асобу, душа якой разрываецца на часткі ад супярэчнасцей, якія перапаўняюць яе. I ён, здаецца, знаходзіцца куды бліжэй да ісціны ў разуменні сучаснай чалавечай сітуацыі, у якой мы ўсе... Болей »