- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Генадзь Кісялёў нарадзіўся 19 сакавіка 1931 года ў г. Каломна Маскоўскай вобласці. У 1944 годзе сям’я пераехала на Віцебшчыну, дзе Г. Кісялёў атрымаў сярэднюю адукацыю. Пасля заканчэння Маскоўскага гісторыка-архіўнага інстытута (1953) працаваў у архіўных установах Літвы. У 1964 годзе атрымаў навуковую ступень кандыдата гістарычных навук. З 1971 года жыў у Мінску, працаваў у Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы Акадэміі навук Беларусі. У 1994 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме “Беларуская літаратура ХІХ ст. Праблемы крыніцазнаўства і атрыбуцыі”.
Кнігі Генадзя Кісялёва, прысвечаныя паўстанню 1863–64 гг. і лёсам яго ўдзельнікаў, вызначэнню аўтарства славутых паэм “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе”, разгадцы іншых таямніц беларускай мінуўшчыны, сталі класікай айчыннай гуманітарыстыкі. Сярод самых вядомых прац даследчыка — “Сейбіты вечнага” (1963), “З думай пра Беларусь” (1966), “Загадка беларускай “Энеіды” (1971), “Пошукі імя” (1978), “Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча” (1988), “Ад Чачота да Багушэвіча” (1993, 2003), “Радаводнае дрэва” (1994), “Жылі-былі класікі: Хто напісаў паэмы “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе” (2005). Генадзь Кісялёў падрыхтаваў шэраг зборнікаў дакументаў і матэрыялаў па гісторыі і культуры Беларусі ХІХ—ХХ стст.: “Пачынальнікі” (1977, 2003), “Пуцявінамі Янкі Купалы” (1981), “З жыццяпісу Якуба Коласа” (1982), “Кастусь Каліноўскі. За нашую вольнасць” (1999), “Марцінкевіч герба Лебедзь” (2010). Да апошніх дзён жыцця працаваў над даследаваннем “Скарынаўская сімволіка: вытокі, традыцыі, інтэрпрэтацыі”.
Памёр 14 лістапада 2008 года. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Мінску.
У кнігу ўключаны артыкулы беларускіх аўтараў, прысвечаныя класіку польскай літаратуры, а таксама бібліяграфія «Адам Міцкевіч у друку Беларусі». Выданне выходзіць да 200-годдзя з дня нараджэння славутага сына Навагрудскай зямлі. Разлічана як на спецыялістаў-філолагаў, так і на шырокія колы чытачоў, настаўнікаў... Болей »
Другі выпуск гісторыка-літаратурнага зборніка знаёміць чытача з невядомай i маладаследаванай спадчынай беларускіх пісьменнікаў. Прапануюцца матэрыялы пра Ф. Скарыну i В. Цяпінскага, пра першы спектакль у старым Менску i Ф. Тапчэўскага, публікуюцца выяўленыя ў архівах творы А. Паўловіча, М. Гарэцкага... Болей »
* Брыль Янка, "Песню любілі любоўю ціхай...": Пра народны спеў (вытрымкі з твораў) * Васючэнка Пятро, Янка Купала і сімвалізм * Века Алесь, Летапісны і былінны вобраз Усяслава Полацкага * Вітушка Галіна, "На добры ўспамін...": Пра дарчыя надпісы Янкі Купалы на кнігах * Выхота Валянціна... Болей »
* Баршчэўскі Лявон, Сярэднявечны еўрапейскі эпас * Басава Ганна, «Наталяю смагу словам сакавітым...»: Аказіянальнае слова і яго значэнне * Басава Ганна, Прыгодзіч Мікалай, Аўтарскія неалагізмы * Бугаёў Дзмітрый, Несуцяшальны дыягназ: Новыя творы Васіля Выкава * Варонік Святлана, Новік... Болей »