be

Кнігарня пісьменніка

Кнігарня пісьменніка. Выданьні

Наш стары добры Вавілон = Unser gutes altes Babylon

Наш стары добры Вавілон = Unser gutes altes Babylon

Прагулка па горадзе ў Мінскіх гісторыйках = Ein Spaziergang durch Minsk in kleinen Geschichten
Валодзін Міхаіл

«Наш стары добры Вавілон» - унікальная кніга. Міхаілу Валодзіну ўдалося аб’яднаць пад адной вокладкай зборнік гарадскіх апавяданняў, міфалагічны і незвычайны падарожны даведнікі па горадзе. Дзякуючы таму, што «Мінскія гісторыйкі» (так аўтар называе свае кароткія апавяданні) месцяцца ўздоўж аднаго з самых... Болей »

Пад сузор’ем сярпа і молата

Пад сузор’ем сярпа і молата

Аповесці, апавяданні, запісы розных гадоў
Сачанка Барыс

У кнігу вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Барыса Сачанкі (1936—1995) увайшлі аповесці, апавяданні, запісы розных гадоў, напісаныя і складзеныя аўтарам у кнігу ў 90-х гадах мінулага стагоддзя. На жаль, пры жыцці Барыса Сачанкі гэтая кніга не выйшла...... Болей »

План Бабарозы
pdf

План Бабарозы

Сямейная сага
Касцюкевіч Павал

Гісторыя сям’і, пяцёх пакаленняў менчукоў, распаведзеная мужчынам, які хлопчыкам, падлеткам і маладзёнам жыў збольшага ў кватэрах дзядоў і бабуль, дзе гадаваўся, асланёны ценем іхных постацяў. Ягоны свет – гэта дзядоўскі свет. Зачараванае кола сямейных міфаў і паданняў, шчымлівых адкрыццяў, пякучых прызнанняў... Болей »

Пра тое, што люблю
pdf

Пра тое, што люблю

кніга прозы
Кеда Альжбета

Заяўлены ў назве матыў любові праходзіць праз усю кнігу Альжбеты Кеды (Алы Петрушкевіч), гарадзенскай пісьменніцы, кандыдата філалогіі. Гэта любоў да мясцінаў яе дзяцінства і юнацтва, да Гародні, да літаратуры, якая стала сэнсам жыцця, да тых асобаў, што пазначаны талентам. Адрасавана студэнтам, настаўнікам... Болей »

Саргасава мора
pdf epub mobi lit

Саргасава мора

Апавяданні
Астравец Сяргей

У апавяданнях Сяргея Астраўца чалавек мусіць азірацца на часы мінулыя, шукаць апірышча ў душы. Каралеўскую карону носіць каваль. Вуграм перашкаджаюць вяртацца ў Саргасава мора. Вежавы гадзіннік хавае ў сабе механізм, пакінуты продкамі. Сама краіна выклікае дэпрэсію. Што нам рабіць? Нельга не існаваць... Болей »

Саркафагі страху
pdf epub

Саркафагі страху

Прознае
Скобла Міхась

Кніга Міхася Скоблы — сплаў асабістых успамінаў і ўдумлівых развагаў на літаратурныя і гістарычныя тэмы. “Прознае” — гэта і палемічнае эсэ, і блог-даследаванне, і водгук на цікавае выданне. “Гуслям, княжа, не пішуць законаў” —гэты радок Янкі Купалы мог бы стаць эпіграфам да большасці тэкстаў, чые героі... Болей »

Толькі вершы
pdf

Толькі вершы


Някляеў Уладзімір

Шмат хто з літаратуразнаўцаў заўважаў, што паэзія Уладзіміра Някляева не страчвае з гадамі энергетыкі, толькі набірае глыбіню. Чарговае сведчанне таму — новая кніга вершаў, што складаецца з двух раздзелаў: болей лірычнага, “Падманы празрыстай вады”, і больш эпічнага, “Турэмная бібліятэка”. Шмат у якіх... Болей »

Арабінавая ноч
pdf epub

Арабінавая ноч

апавяданні, абразкі, аповесць
Жуковіч Васіль

Гэтая кніга — пра чалавечнае і звярынае ў людзях, а значыць — пра дабро і зло. Дзе б ні дзейнічалі станоўчыя героі твораў Васіля Жуковіча — у бязмежжы беларускае рэчаіснасці ці на чужыне, яны і ў экстрэмальных умовах захоўваюць сваю самасць, супрацьстаяць разбуральным сілам і, праяўляючы моц духу, трывала... Болей »

Астэроід
pdf

Астэроід

Вершы
Канановіч Ігар

У дэбютным зборніку «Астэроід» ўвазе чытача прадстаўленыя выбраныя творы, створаныя аўтарам цягам апошніх сямі гадоў. У трох раздзелах «Мір, падобны да раю», «На арбіце тваёй», «Бог ёсць зіма» змешчаныя вершы створаныя ў класічнай манеры, якія напоўніцу раскрываюць унутраны свет шчырай душы паэта, што... Болей »

Воляй абраны
pdf

Воляй абраны

Раман
Бароўскі Анатоль

У кнізе Анатоль Бароўскі засяродзіў сваю ўвагу на каханні кіраўніка паўстання 1863—1864 гадоў Вікенція Канстанціна Каліноўскага і яго нарачонай, Марыі Ямант, якое яны пранеслі праз віхуры і здзекі, вытрымаўшы і перамогшы, выстаяўшы і даказаўшы, што вышэй Кахання нічога ў Сусвеце не існуе. Паралельна... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org