Крывінка, 17 (207) 2017

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

17 (207) 2017

Мы цалкам страцілі беларускую вёску і яе гаспадара – селяніна. Як вынік – дзясяткі і дзясяткі выміраючых вёсак у раёне. Нават тыя вёскі, што доўгія гады былі цэнтрамі калгасаў, сёння занядбаныя данельга. Двор Нізгалава, Плісы, Паліцы, Ганкавічы, Рубеж, Сокарава… Яшчэ 20 гадоў таму, здаецца, анічога не прадвяшчала ім бяды. Сёння гэтыя вёскі аганізуюць. “Вялікі Кастрычнік” наглядна паказаў, што кулаком і вінтоўкай нельга кіраваць эканомік... Болей »


Крывінка, 16 (206) 2017

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

16 (206) 2017

Першы паказнік, які сведчыць аб непарадках у малочнай галіне, гэта таварнасць малака. У параўнанні з мінулым годам яна склала па раёну 87,7% і знізілася роўна на 3%. То-бок, 3% зніжэнне таварнасці, гэта можа быць не выпітае цялятамі малако, а, найчасцей, прыпісанае, бо вельмі ўжо патрэбныя тыя надоі, якіх няма. Болей »


Крывінка, 15 (205) 2017

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

15 (205) 2017

Леанід Пянькоўскі нарадзіўся ў 1968 годзе ў вёсцы Баўсевічы Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1993 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут па спецыяльнасці «Заатэхнія», у 2003 годзе — Акадэмію кіравання. Доўгі час працаваў старшынёй калгаса на Аршаншчыне. У 2005—2008 быў першым намеснікам старшыні Гарадоцкага райвыканкама. У 2008—2017 узначальваў Бешанковіцкі райвыканкам. Болей »


Крывінка, 14 (204) 2017

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

14 (204) 2017

Нядаўна на вуліцы Інтэрнацыянальнай у Бешанковічах, там, дзе паварот на гарадскую лазню, пабудавалі кавалак ходніка. Улетку паклалі бардзюры, а потым падсыпалі шчабёнкай і заасфальтавалі. Работа доўжылася некалькі месяцаў. Але, дзякуй богу, закончылася, і цяпер людзі могуць карыстацца новым ходнікам. Болей »


Крывінка, 13 (203) 2017

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

13 (203) 2017

Апошні першы званок празвінеў 1-га верасня ў Каранеўскай дзіцячым садзе-сярэдняй школе Бешанковіцкага раёна. Ужо налета сярэдняй школы тут не будзе. І, думаецца, калі і далей “аптымізацыя” пойдзе па тому сцэнару, які зараз у Беларусі ў модзе, то праз тры-чатыры гады Каранеўская школа ўвогуле зачыніцца. Болей »


Крывінка, 12 (202) 2017

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

12 (202) 2017

З-за дажджоў узровень вады ў Заходняй Дзвіне значна вырас. Гэта дазваляе атрымліваць значна больш энергіі. Полацкая гідраэлектрастанцыя за першы месяц выпрацавала больш за дзесяць мільёнаў кілават. Літаральна на днях запусцілі яшчэ адну - Віцебскую. На чарзе будаўніцтва трэцяй пад Бешанковічамі, якая завершыць каскад гідраэлектрастанцый на Заходняй Дзвіне. Пра сваё жаданне ўдзельнічаць у праекце ўжо заявілі кампаніі з пяці краін. Болей »


Крывінка, 11 (201) 2017

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

11 (201) 2017

Здаецца, што нашыя мясцовыя ўлады крыху перабольшваюць свае поспехі ў барацьбе з баршчэўнікам. Ён так проста не здаецца. І мясцовыя ўлады могуць проста не ведаць, дзе ж расце гэта надзвычай жыццяздольная расліна. Два тыдні таму я таксама думаў, што баршчэўнік у Бешанковіцкім раёне – гэта некалькі раслін пры дарозе, што бачыш з вакна аўтамабіля, калі едзеш на Вушаччыну. А потым я натрапіў на такія зараснікі баршчэўніка, які стаяў сцяной ... Болей »


Крывінка, 10 (200) 2017

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

10 (200) 2017

Ліпень – макушка лета. Праўда, сёлета яно своеасаблівае, цяплом асабліва не песціць. Тым не менш, хочацца адпачыць і пакупацца. У Бешанковіцкім раёне ёсць два месцы для адпачынку на вадзе – сажалка “Бальнічка” і Паўазерскае возера. Пра “Бальнічку” ведае кожны бешанковец, а вось з Паўазерскім возерам захацелася пазнаёміцца бліжэй, не толькі з вакна аўтамабіля. Болей »


Крывінка, 9 (199) 2017

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

9 (199) 2017

Не сакрэт, што ў Бешанковіцкім раёне цэны на тавары ў райпоўскіх магазінах найвышэйшыя з усіх прылягаючых раёнаў, а, магчыма, і з усёй Беларусі. Райпо – манапаліст, а таму яно дыктуе тыя цэны, якія хоча. І прыватным гардлярам тое таксама на руку: хаця ў іхных крамах цэны крыху ніжэй за райпоўскія, але ж значна вышэйшыя за еўраоптаўскія. Болей »


Крывінка, 8 (198) 2017

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

8 (198) 2017

Па-ранейшаму шмат вакансій прапануюць сельгаспрадпрыемствы. Так “Бешанковіцкі аграсервіс” за паўгода так і не знайшоў галоўнага ветурача і галоўнага заатэхніка (вышэйшая адукацыя) з заробкам 350 рублёў. Галоўнага эканаміста з заробкам 500 рублёў знайшлі. Радавому заатэхніку з сярэдней спецыяльнай адукацыяй прапануюць ужо не 320 рублёў, як раней, а толькі 280. Электрыку не 270, а толькі 250. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-18]   Наступная   Апошняя