- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кухня як месца для сустрэч прыхільнікаў і аднадумцаў.
Кухня як пляцоўка для шчырых і набалелых размоваў.
Кухня як спосаб выпрацоўкі рэцэптаў сумесных дзеянняў у сучасных умовах.
Такім чынам, "Кухня TV" - гэта своеасаблівыя "круглыя сталы" з удзелам беларускіх праваабаронцаў, прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасці, абмеркаванне найбольш актуальных і наспелых ў грамадстве пытанняў.
Адзін з ініцыятараў і ўдзельнікаў відэапраекта "Кухня TV" намеснік старшыні ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч адзначае:
"Кухня яшчэ з савецкіх часоў з'яўляецца сімвалам нонканфармізму і ўнутранай эміграцыі. Але мы не эмігранты, мы не староннія і абыякавыя назіральнікі таго, што адбываецца ў нашай краіне, па меры магчымасцяў мы спрабуем уплываць на беларускае грамадства, актыўна супрацоўнічаем з міжнароднымі арганізацыямі, заклікалі і заклікаем беларускія ўлады кіравацца міжнароднымі абавязацельствамі, якія яны ўзялі на сябе ў галіне правоў чалавека".
У першым выпуску праваабрончага відэапраекта "Кухня TV", прымеркаваным да Сусветнага дня правоў чалавека", у абмеркаванні важнага міжнароднага дакумента прымаюць удзел намеснік старшыні ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч, старшыня ГА "БХК" Алег Гулак і старшыня Праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend... Болей »