- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдае кнігі беларускага літаратурнага андэрграўнду.
Ужо выйшлі зборнікі твораў маладых беларускіх літаратараў у сэрыі SCHMERZWERK: Зьміцер Вішнёў "Тамбурны маскіт", Ільля Сін "Нуль", Андрэй Бурсаў "Дзівін", Альгерд Бахарэвіч "Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў".
Чыстым мэцэнацтвам выдавецтва не займаецца, гэта ўсё ж такі камэрцыйны праект.
Калі ідзе падтрымка маладога аўтара – гэта з пэрспэктывай на будучыню, што аўтар будзе раскручвацца, і ягоныя кнігі ў пэрспэктыве будуць акупляцца. Хаця сапраўды часам Ігар Логвінаў падтрымлівае такіх аўтараў, кнігі якіх, відавочна, будуць прадавацца не настолькі добра, наколькі хацелася б. Частка кніжак ідзе за кошт розных фундатараў, за кошт аўтараў. А частка кніжак – за кошт выдавецтва. З кожным аўтарам рашэнне прымаецца індывідуальна. Трэба, каб аўтар прыйшоў у выдавецтва, прынёс рукапіс, і тады будзе весьціся канкрэтная размова.
Нават калі ў чалавека ёсьць сродкі выдаць сваю першую кніжку, сур’ёзнае выдавецтва найперш ацэньвае літаратурную вартасьць твораў. У выдавецтве “Логвінаў” ёсьць рэдкалегія з аўтарытэтных літаратараў, якая вырашае лёс кнігі.
Праца прысвечана вывучэнню клінковай зброі Х-ХIII стст. на тэрыторыі Беларусі. На падставе археалагічных дадзеных, пісьмовых і іканаграфічных крыніц у кнізе выяўляюцца асноўныя напрамкі развіцця асобных відаў клінковай зброі і іх суадносіны ў комплексе ўзбраення рэгіёна. Звесткі аб клінковай зброі насельніцтва... Болей »
Капітан Танака – гэта маленькі чырвоны пластылінавы слімак. Танака і яго сябры жывуць у пластылінавай краіне Пластыляндыі. Капітан Танака заўжды трапляе ў розныя прыгоды, даведацца пра якія можна з гэтае кнігі.... Болей »
Паэт і перакладчык, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы. Увёў у беларускую паэзію новыя жанры: версэты, вершаказы, зномы, квантэмы. Яго творы перакладаліся больш як на дваццаць замежных моў. Жыў некаторы час у Нямеччыне і Аўстрыі. Алесь Разанаў перавыдае свае творы. У 2009 годзе пабачыла свет кніга... Болей »
Кажуць, распавядаючы гісторыі, тут цяпер стала модна пачынаць іх з канца. Дзіўны, невядома каму адрасаваны паклон, бескарыснае практыкаваньне ў гнуткасьці. Бо насамрэч гэта даволі цяжка, калі наогул мае нейкі сэнс: не згінаючы суставаў аповеду, узяць і дацягнуцца да ягонага фіналу . Але, зрэшты, чаму... Болей »
Зборнік твораў і перакладаў ляўрэатаў конкурсу маладых літаратараў, праведзенага РГА "Беларускі ПЭН-Цэнтар" у 2009 годзе. Кніга мае выгляд клепсыдры, то бок чытаецца як з аднаго, так і з другога боку. З аднаго боку – вершы і проза фіналістаў. З другога – іх паэтычныя і празаічныя пераклады.... Болей »
“Усё па-ранейшаму, толькі імёны зьмяніліся” — гэтак называецца кніга вершаў Уладзімера Арлова, якая пабачыла сьвет у выдавецтве “Логвінаў”. Некаторыя вершы для зборніка аўтар напісаў у рэанімацыі. Гэты зборнік паэзіі Арлова — чацьверты пасьля “Парома празь Ля-Манш”, “Там, за дзьвярыма”, “Фаўны сноў”.... Болей »
У кнізе можна знайсці артыкулы, кароткія манаграфіі і нарысы, прысвечаныя жыццю людзей, што распрацоўвалі нацыянальную беларускую канцэпцыю – Аляксандра Ўласава, Браніслава Тарашкевіча, Аркадзя Смоліча, Тамаша Грыба, і шматлікіх ншых. Аўтар не абмежаваўся гісторыкамі, палітыкамі і пісьменнікамі. "Gloria... Болей »
Тэрмін “бэрлібр” прыдумалі мае сябры Ўладзімер Арлоў і Марыйка Мартысевіч для маіх бэрлінскіх вэрлібраў. З таго часу я яшчэ пару разоў пабываў у Бэрліне дый іншых гарадох, дзе працягваў пісаць у азначаным жанры. Скончылася тым, што “бэрлібры” сталі прыдумляцца нават у Менску. Карыстаюся нагодай выразіць... Болей »