be

Логвінаў

Логвінаў. Выданьні

Паром празь Ля-Манш
pdf epub mobi fb2

Паром празь Ля-Манш

Вершы
Арлоў Уладзімер

Уладзімер Арлоў вядомы найперш як аўтар папулярных гістарычных кніг «Міласьць князя Гераніма», «Сны імпэратара», «Каханак яе вялікасьці», «Час чумы», «Краіна Беларусь». Свой чытач ёсьць і ў Арлова-паэта. Ягоная папярэдняя кніга вэрлібраў «Фаўна сноў» (1995) даўно зрабілася рарытэтам. Тэксты зь яе перакладаліся... Болей »

Сёмае неба

Сёмае неба


Галчыньскі Канстанты Ільдэфанс

У кнізе сабраныя вершы, паэмы й казка Канстанты Ільдэфанса Галчыньскага (1905—1953) — лірыка й імправізатара, іроніка й гумарыста, аднаго з найвыбітнейшых польскіх паэтаў ХХ стагодзьдзя. Большасьць беларускіх перакладаў друкуецца ўпершыню.... Болей »

Уводзіны ў геаграфію

Уводзіны ў геаграфію

паэзія, проза, эсэістыка
Андруховіч Юрый

“Рэч у тым, што мы по-свойму шчасьлівыя... Мы шчасьлівыя тым, што нічога ня ведаем пра сьвет. Мы яшчэ толькі рыхтуемся зьдзейсьніць свой пераход цераз Альпы... Але ня будзьма забягаць наперад. Геаграфію трэба пачынаць з азоў. Для нас яна яшчэ не пачыналася”. “Калі б свайго часу Нехта, Хто Раздае Геаграфію... Болей »

Абмытыя валуны

Абмытыя валуны


Рублеўскі Сяргей

Аўтар працягвае ўплятаць каснікі жыцця ў плынь свайго літаратурнага ўяўлення, якая пазначана берагамі папярэдніх кніжак «Апостраф» і «Азярод».... Болей »

Верыфікацыя нараджэння
pdf

Верыфікацыя нараджэння


Вішнёў Зміцер

У развагах пра «свой шлях». На двары 2005 год - адышлі ў мінулае «Тутэйшыя», дыхае праз раз Таварыства Вольных Літаратараў, хварэе на сухоты творчы рух «Бум-Бам-Літ», у коме Саюз беларускіх пісьменнікаў, кульгае на мыліцах суполка «Schmerzwerk»... Бадай, нікога і няма... Тым не менш літаратура жыве і... Болей »

Каралеўства Беларусь. Вытлумачэньні ру[і]наў
pdf

Каралеўства Беларусь. Вытлумачэньні ру[і]наў


Бабкоў Ігар

Новая кніга паэта, філёзафа і вандроўніка Ігара Бабкова складаецца з паэтычных эсэяў, што друкаваліся ў такіх выданьнях, як віленская «Наша Ніва», часопісах «Крыніца», «Фрагмэнты», «Arche», «Дзеяслоў». Асноўная адметнасьць кнігі – інтанацыя, зь якой прамаўляецца слова «Беларусь».... Болей »

Кніга ўзнаўленняў
pdf epub

Кніга ўзнаўленняў


Разанаў Алесь

Адамкнутыя паэтычным ключом, занямелыя творы старажытнай літаратуры нанава ўваходзяць у рэчаіснасць і нанава прамаўляюць тое, што яны казалі ў свой час. Пры ўсёй сваёй разнастайнасці яны ўзаемададаюцца і, сабраныя ў «Кнігу ўзнаўленняў», уяўляюць беларускі кніжны эпас ці, прынамсі, яго пэўную рэдакцыю.... Болей »

Лясная дарога
pdf epub

Лясная дарога

версэты
Разанаў Алесь

Кнігу склалі выснаваныя Алесем Разанавым версэты — вершы, што сублімавалі асаблівасці іншых (ці аднаго універсальнага) жанраў i сталі прыкметнай з'явай у сучаснай беларускай літаратуры.... Болей »

Рэстаўрацыя шчырасці

Рэстаўрацыя шчырасці

літаратурна-крытычны канструктар
Шаўлякова Ірына

Звычайную, «народную» асалоду ад чытання нам дае нязмушанае, бесклапотнае гартанне старонак. Іншая рэч — крытык, які шукае не толькі ілюстрацыі і таму, здараецца, знаходзіць не заўважаныя аўтарам скарбы ці міны. Прыемна, што задачу крытыка Ірына Шаўлякова бачыць у «рэанімацыі» чужых твораў: бальшыня... Болей »

Свабода Слова Зіма
pdf

Свабода Слова Зіма

Вершы
Сом Лера

Чытаць назву гэтага зборніка можна па-рознаму. Можна, стаўляючы кропкі пасля кожнага слова. Тады атрымаецца трыпціх “Свабода. Слова. Зіма”. Можна інакш – пра свабоду слова, пра свабоду зімы “Свабода слова зіма”. Чытайце, як падабаецца. Насамрэч зборнік падзелены на 4 часткі, а лепш сказаць вершы аб’яднаныя... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org