- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Антон Луцкевіч (29 студзеня 1884, Шаўлі, Ковенская губерня — 23 сакавіка 1942, перасыльны пункт Аткарска, Саратаўская вобласць) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст, літаратурны крытык, гісторык, мовазнаўца, выдавец. Адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады, сябра рэдакцый газет «Наша доля» і «Наша ніва», адзін з выдаўцоў газеты «Гоман». Старшыня Віленскай беларускай рады, сябра Рады БНР.
Ініцыятар абвяшчэння і аўтар праекта Трэцяй Устаўной граматы, паводле якой Беларуская Народная Рэспубліка абвешчаная незалежнай дзяржавай. З кастрычніка 1918 года старшыня Народнага сакратарыята БНР, з лістапада старшыня Рады Народных Міністраў (прэм’ер-міністр) і міністр замежных спраў. У снежні 1919 — лютым 1920 года старшыня Рады Міністраў Найвышэйшай Рады БНР.
Дзеяч Заходняй Беларусі. Рэдактар адноўленай «Нашай нівы», старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта, выкладчык Віленскай беларускай гімназіі. Брат беларускага дзеяча Івана Луцкевіча.
Крыніца: be.wikipedia.org
Нумар прысьвечаны беларускай лінгвістыцы 1920-х гадоў. У ім публікуюцца колькі працаў мовазнаўцаў Міколы Байкова, Анатоля Багдановіча й Лява Цьвяткова, невядомы раней водгук пачынальніка беларускае лінгвістыкі Яўхіма Карскага на выданьне працаў Акадэмічнае канфэрэнцыі 1926 году. Узнаўляюцца фрагмэнты... Болей »
Нумар прысьвечаны Беларускай Народнай Рэспубліцы. У ім друкуецца манаграфія Ўладзімера Сакалоўскага "Надзвычайная місія БНР у Нямеччыне (1919-1925)", заснаваная на шматагадовых пошуках аўтара ў нямецкіх і беларускіх архівах. Таксама ў выпуску: "Праект сакрэтнага пагадненьня 1923 г. паміж Літоўскай Рэспублікай... Болей »
Тэма нумару: Чэскі альбом. Сярод яго аўтараў – Вацлаў Гавал, Ян Максімюк, Ёзаф Кроўтвар, Наталя Прыступа, Сяргей Сматрычэнка, Іван Адзіла Штампах, Міхал Вівэг, Мілаш Урбан, Яхім Топал і інш. Шэраг артыкулаў (Славаміра Адамовіча, Валянціна Акудовіча, Алеся Анціпенкі, Юрыя Пацюпы, Веры Рыч, Яўгена Сьвярсьцюка... Болей »
Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »
Часопіс «Полымя» з’яўляецца старэйшым беларускім літаратурна-мастацкім выданнем. У яго стварэнні прымалі непасрэдны ўдзел народныя песняры Янка Купала і Якуб Колас. Гісторыя выдання — гісторыя беларускай літаратуры, яе лепшых узораў. Менавіта ў «Полымі» друкавалі свае знакамітыя творы Платон Галавач... Болей »
Новы Запавет. Апакаліпсіс Арлоў Уладзімер, Апавяданні, вершы Брандабоўская Лілія, Карабель у бурным моры Вайцяшонак Марыя, Хто ведае дарогу да ракі? Васілевіч Алена, Араукарыя Гардзей Віктар, Вершы. Грахоўскі Сяргей, Вершы. Казбярук Уладзімір, Ён не дачакаўся ўдзячнасці... ... Болей »