be

Лыч Леанід

Лыч Леанід

Леанід Міхайлавіч Лыч (нар. 8 лютага 1929, в. Магільнае, Уздзенскі раён Мінскай вобл.) — беларускі гісторык, публіцыст; доктар гістарычных навук, прафесар.

Нарадзіўся сельскай сям'і на Уздзеншчыне. Пасля вайны навучаўся ў Мінскім статыстычным тэхнікуме, ваенным вучылішчы, скончыў гістарычны факультэт Башкірскага педагагічнага інстытута ва Уфе (1957). З 1958 г. працаваў настаўнікам. З 1962 года ў Інстытуце гісторыі Акадэміі навук БССР, прайшоў шлях ад старшага лабаранта да вядучага навуковага супрацоўніка (1989), доктара гістарычных навук, прафесара. Старшыня Тапанімічнай камісіі пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1992—1996).

Даследуе пытанні сацыяльна-класавых адносін у савецкі час, гісторыю беларускай культуры, моўную палітыку ў Беларусі ў XIX—XX ст., міжнацыянальныя адносіны ў краіне ў XX стагоддзі.

Адзін з аўтараў кніг: «Гісторыя Беларускай ССР», «Гісторыя рабочага класа БССР», «Гісторыя Мінска»; аўтар манаграфій, сярод якіх «Беларуская нацыя і мова» (1994), «Назвы зямлі беларускай» (1994), «Гісторыя культуры Беларусі» (1996); аўтар кнігі «Нарысы гісторыі Беларусі» (1995).

Памёр Леанід Лыч 17 студзеня 2021.

Крыніца: www.be.wikipedia.org

Лыч Леанід. Выданьні

Беларускі гістарычны часопіс 1 (162) 2013

Беларускі гістарычны часопіс 1 (162) 2013

навукова-тэарэтычны, навукова-метадычны часопіс

Студзеньскі нумар часопіса адкрывае цікавы артыкул Аляксандра Канойкі пра ролю шляхоў зносін і транспарту ў эканоміцы беларускага Палесся ў канцы XVIII—пачатку ХХ ст. Даследчык разглядае развіццё сухапутных, водных і чыгуначных шляхоў, паштовай службы. Вядомы гісторык Сяргей Токць расказвае пра сялянскі... Болей »

Беларускі гістарычны часопіс 3(116)2009

Беларускі гістарычны часопіс 3(116)2009

Навуковы, навукова-метадычны ілюстраваны часопіс

* Акаловіч Леанід, Гатальскі Ігар, Кароль Інеса, Гістарычны нарыс вёскі Прылукі * Вансовіч Ларыса, Рэспубліка Беларусь на шляху стабілізацыі * Варановіч Венера, Рэспубліка Беларусь у сусветным супольніцтве * Даніловіч Вячаслаў, Язэпенка Ігар, Археалагічная навука: стан, метадалогія, перспектывы... Болей »

Беларускі гістарычны часопіс 9(122)2009

Беларускі гістарычны часопіс 9(122)2009

Навуковы, навукова-метадычны ілюстраваны часопіс

* Бажэнаў Юрый, Сядзібна-паркавы ансамбль у вёсцы Каштанаўка * Варганаў Валерый, Матэрыялы для правядзення школьных алімпіяд па гісторыі * Гальпяровіч Максім, Дзень беларускага пісьменства - 2009 у г. Смаргонь * Ладысеў Уладзімір, Беларускае пытанне ў Другой Рэчы Паспалітай. Уз'яднанне... Болей »

Філаматы 1 (4)
pdf

Філаматы 1 (4)

Бюлетэнь Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання Таварыства аматараў ведаў (філаматаў)

* Ад рэдактара * Голубеў Валянцін, Канфесійная палітыка ў Беларусі: гісторыя і сучаснасць * Лыч Леанід, Змагаўся за Айчыну . спачывае на чужыне * Роўда Уладзімер, Канцэпцыя паходжаньня нацыяналізму * Слонимский Антон, Характерные особенности и препятствия в развитии малых предприятий... Болей »

Роднае слова 12 (156) 2000

Роднае слова 12 (156) 2000

штомесячны навуковы і метадычны часопіс

Паважаныя аўтары і чытачы “Роднага слова”! Наш часопіс мае багатую гісторыю, трывалыя традыцыі і адметны стыль. Дзякуючы прафесіяналізму супрацоўнікаў рэдакцыі, вашай зацікаўленасці кожны нумар ствараецца з вялікай павагай да роднага беларускага слова, шчырым клопатам пра захаванне спадчыны і духоўных... Болей »

Роднае слова 4(100)1996

Роднае слова 4(100)1996

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

* Колас смяецца, дбае, дапамагае: Выбраныя мясціны з успамінаў пра Якуба Коласа * Баршчэўскі Лявон, Літаратура сталага Адраджэння: Сервантэс. Шэкспір * Бельскі Алесь, «Бядой запаленае слова»: Чарнобыль у беларускай паэзіі * Выгонная Лілія, Беларуская мова для цікаўных: Курс на выбар ... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org