- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Маракоў Леанід Уладзіміравіч — Моряков Леонид Владимирович (псеўданімы: Владимир Моряков, Анатоль Сінчукоўскі і інш.) — журналіст, пісьменнік, гісторык, энцыклапедыст, член Саюза беларускіх пісьменнікаў, правамоцны сябра міжнароднага ПЭН-клуба. Даследуе рэпрэсіі савецкіх (расійскіх) уладаў супраць беларускага, польскага, габрэйскага народаў.
Маракоў — аўтар унікальнага энцыклапедычнага даведніка ў 10 тамах (15 кніг, 9 з якіх былі ўжо апублікаваны) “Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі” у якім прыводзяцца біяграфіі больш за 6000 (шэсць тысяч) расстраляных або загінулых у сталінскіх канцлагерах (ГУЛАГ) дзеячаў беларускай культуры, большасць з якіх вы не знойдзеце ані ў воднай энцыклапедыі.
Маракоў — аўтар не менш унікальнага энцыклапедычнага даведніка ў 2 тамах “Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі. 1917—1967”. За незвычайную працаздольнасць даследчыкі называюць Маракова чалавекам-энцыклапедыяй.
Маракоў — аўтар шэрагу кніг прозы. Герояў яго аповедаў (“Непамяркоўныя”, “100 мініяцюр”, “Трое” і інш.) вылучае нянавісць да несправядлівасці, нястомная прага змагацца за волю, за лепшае жыццё. Змагацца да канца, змагацца любым коштам. Нават коштам уласнага жыцця.
Маракоў — аўтар манаграфіі пра свайго дзядзьку, вядомага беларускага паэта і перакладчыка 1920-х — 1930-х г. Валерыя Маракова (любімага вучня Народнага паэта Беларусі Янкі Купалы), расстралянага карнымі органамі НКВД у крывавую для беларускага народа ноч з 28 на 29 кастрычніка 1937 г., калі сталінскія каты ў Мінскай унутранай турме НКВД знішчылі каля 100 дзеячаў беларускай культуры і літаратуры, эліту беларускай нацыі.
Пачынаючы з 1999 г. кнігі Маракова , нягледзячы на вельмі невялікія наклады (аўтар пакуль былі сродкі выдаваў кнігі за свае грошы), няспынна ўваходзяць у дзесятку лепшых кніг года Беларусі.
Крыніца: www.marakou.by
* БАБКОЎ ІГАР, Цывілізацыя Заходняга будызму * Васілеўскі Пётра, Прасьпект Пушкіна * Вядзьмак-Лысагорскі Францішак, "А хто пісаў паэму гэту..." * Глёбус Адам, Брат. Словы пра брата майго Міраслава (Мірыка) Адамчыка * Голуб Юрка, Ад пяшчоты да злосьці * Грыль Франц Салес, Мастак... Болей »
Тэма нумару: Расейскае пытанне (Апытаньне «Arche»: 1. Ці застаецца Расея імпэрыяй? 2. Ці чакае Расею распад?; Мікалай Паўловіч "Расійская школьная гісторыя"; Ален Бэзансон "Тэзы пра былую й цяперашнюю Расею"). Таксама ў нумары публікуюцца: стэнаграма круглага стала ў рэдакцыі "ARCHE" "Чатыры новыя выданні"... Болей »