- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!
Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».
Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.
Літаратуру для дзяцей.
Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».
Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».
Леў Караічаў валодае тайнай пераканання, глыбінёй і вастрынёй думак, прагай пошуку. П’есы вядомага беларускага драматурга ставіліся не толькі ў тэатрах Беларусі, але і за яе межамі. Яны неаднаразова адзначаліся прэміямі на закрытых рэспубліканскіх конкурсах. У кожнай з п’ес прысутнічае і дынамічны сюжэт... Болей »
Міхась Зарэцкі (сапр. Міхаіл Яўхімавіч Касянкоў) нарадзіўся 20 лістапада 1901 г. у сяле Высокі Гарадзец Талачынскага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і вясковага дзяка. Дзяцінства будучага пісьменніка прайшло ў вёсцы Зарэчча пад Шкловам (адсюль і псеўданім). М. Зарэцкі скончыў Аршанскае духоўнае вучылішча... Болей »
Творы празаіка ў кнізе «Пякельны рай» вызначаюцца шчырасцю і дабрынёй, узвышанасцю і глыбокім аналізам герояў і вобразаў, якія на мяжы містыкі і рэальнасці, фантасмагорыі і фантастыкі, паміж Космасам і Зямлёй... Аўтар праклаў у беларускай літаратуры сваю адметную і нялёгкую сцежку і крочыць па ёй упэўнена... Болей »
Вялікі мастак-наватар Янка Купала ўвёў у беларускую літаратуру адну з самых дасканалых формау верша — санет, стаў заснавальнікам беларускай традыцыі санетапісання, якая знайшла плённы працяг у вершатворчасці многіх яго сучаснікаў і пасладоўнікаў. Усе 22 санеты, створаныя паэтам, пададзены ў гэтай кніэе... Болей »
У кнізе разглядаюцца лраблемы гістарычнага развіцця беларускай паэзіі ад Францыска Скарыны да нашых дзён. Галоўная ўвага звяртаецца на творчасць класікаў В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, а таксама шырока прадстаўлена мастацка-стылявая панарама XX стагоддзя.... Болей »
Належаў да каталіцкага шляхецкага (дваранскага) роду Дунін-Марцінкевічаў гербу «Лебедзь». Далёкія продкі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, калі верыць друкаваным гербоўнікам, паходзілі з Даніі. Прыдомак шляхецкага прозвішча не пярэчыць такой выснове (польск.: duńczyk — датчанін). Пазней, у паэме «3-над Іслачы... Болей »
Цішка Гартны (Зміцср Хведаравіч Жылуновіч, 1887—1937) вядомы бсларускі пісьменнік, паэт, літаратуразнаўца. У кнігу «Завяўшая краса» ўвайшлі апавяданні, якія вызначаюцца паэтычнай фактурай, эмацыянальнай танальнасцю, своеасаблівай сінтаксічнай будовай.... Болей »
У грэці том Збору твораў народнага лаэта Беларусі Ніла Гілевіча ўвайшлі вершы, напісаныя ў апошнія гады, а таксама паэмы «Не хварэй!», «Лодачкі» і «Паланез» Агінскага.... Болей »
Другая кніга прозы аўтара. Аповесць, апавяданні. Асноўнае палатно кнігі саткана з характараў і вобразаў, якія дасканала раскрыты Анатолем Крэйдзічам. Героі кнігі - запамінальныя, каларытныя, надзеленыя высокай духоўнасцю, багатым унутраным светам, якія не пазбаўлены трагізму, пошукаў спрадвечных ісцін.... Болей »
Імя Васіля Віткі (1911—1996), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, добра вядома чытачам. Ён аўтар шматлікіх кніг прозы і паэзіі, адрасаваных як дарослым, так і дзецям. У гэтую кнігу ўвайшлі лепшыя лірычныя і сатырычныя вершы паэта розных гадоў, а таксама казкі для дзяцей, за якія В. Вітка быў уцастоены... Болей »