- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!
Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».
Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.
Літаратуру для дзяцей.
Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».
Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».
Чытаючы гэтую кнігу, міжволі ўяўляеш сябе то пасярод шумнага карнавалу, то ў непралазных джунглях, то ў нябесах на дэльтаплане, то на крызе ў акіяне, то ў палаце вар'ятні, то на сэрцазаміральнай вышыні перад краянем бездані, дзе абрываюцца ўсе сюжэты, думкі, сказы, словы... Між іншым, кнігу Зміцера Вішнёва... Болей »
[…] Найважнейшай заваёвай нямецкай культуры ХVII стагоддзя стала стварэнне нацыянальнай раманнай формы, і гонар гэты выпаў на долю Ганса Якаба Крыстофа (Крыстофэля) фон Грымэльсгаўзэна (каля 1622 – 1676), творчасць якога стала вынікам горкага вопыту Трыццацігадовай вайны… Як лірыка Грыфіуса назаўжды... Болей »
Прайсці, спазнаць, зведаць свет жывога і мёртвага, «каб толькі назад вярнуцца, дзе ўсё зразумела і проста»,— асноўны матыў вершаў Ларысы Раманавай. Ларыса Раманава нарадзілася ў 1968 годзе ў вёсцы Покаць Чачэрскага раёна. Скончыла філалагічны факультэт ГДУ імя Францыска Скарыны. Працуе ў Веткаўскім музеі... Болей »
Гэта ўжо другая кніжка маладога празаіка. Пісьменкіку не ўскружыла галаву першая ўдача, ён напружана працаваў, адточваў пяро i зараз у сваіх дэтэктыўных аповесцях выяўляе сябе як добры майстра сюжэтнай інтрыгі, удумлівы аналітык чалавечых узаемаадносін.... Болей »
Васілёк узрадаваўся, што іншых хлопцаў, канкурэнтаў яго, каля гатэля не было. А галоўнае, няма Рагача — бамбізы, які спаганяў з малых мыйшчыкаў немалы падатак, палавіну заробку адбіраў. Яны кіпелі злосцю на яго, называлі Шпрыцам, змаўляліся ўзняць бунт. Але ў Шпрыца свая брыгада, яна ахоўвала пляцоўку... Болей »
Ліфт замёр. «Замірае жыццё, — сумна падумаў Іван Мацвеевіч, «узнімаючыся ў космас цягай уласнай ракеты». — А яна старая, і паліва ў ёй не тое — сухі парашок, з пясочкам... А пясочак высыпаецца». Ён жартаваў. Але жарты, па-музыкальнаму кажучы, былі мінорныя. Заўважыў гэта таварыш па прагулках у парку... Болей »
Гэтая кніга. якую Уладзімір Караткевіч (1930—1984) сам падрыхтаваў да друку, але пабачыць ужо не паспеў, адразу стала бібліяграфічнай рэдкасцю. Слова аднаго з самых любімых беларускіх пісьменнікаў адгукаецца ў сэрцах чытачоў рознага ўзросту. Таму і выходзіць у свет паўторнае выданне гэтай кнігі.... Болей »
Пачаўся год 1495-ты. Стаяў калядны мароз. Пара ад дыхання людзей і коней уміг замярзала і асядала іскрыстым інеем на каўнярах, на шапках, башлыках, на грывах і збруі. Стралялі дрэвы ў лесе, лёд на рэках. Ад блакітнага неба, якое, здавалася, вісела на вершалінах стромкіх сосен, ад ценяў звешаных да зямлі... Болей »
У новую кнігу выдатнага беларускага пісьменніка Івана Шамякіна ўвайшлі гістарычны раман «Вялікая княгіня», а таксама творы пра сучаснасць — аповесці «Бумеранг» і «Без пакаяння». Пачаўся год 1495-ты. Стаяў калядны мароз. Пара ад дыхання людзей і коней уміг замярзала і асядала іскрыстым інеем на каўнярах... Болей »
У новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля ўвайшлі апавяданні «пра час i пра сябе», эсэ на вострыя тэмы сучаснасці, лірычныя запісы i мініяцюры, дзе i роздум пра найгалоўнейшае ў жыцці, i шматфарбныя замалёўкі прыроды, сцэнкі з народнага побыту, i здаровы, іскрысты гумар.... Болей »