- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!
Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».
Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.
Літаратуру для дзяцей.
Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».
Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».
Вершы старэйшай паэтэсы беларускай эміграцыі Наталлі Арсенневай (нар. у 1903 г.), што склалі гэтую кнігу, даюць яскравае ўяўленне пра яе творчасць, якая па праву ўвайшла ў залаты фонд беларускай нацыянальнай паэзіі. Нягледзячы на адарванасць ад роднага краю, Н. Арсеннева выстаяла ў барацьбе з суровымі... Болей »
З ліп асыпалася апошняе лісце. Над гмахамі дамоў плылі цяжкія, як магільныя пліты, ірваныя хмары дзіўнага колеру — свіндовыя i чорна-сінія, у разводах, праз якія час ад часу, на кароткі міг, прабіваліся бледныя праменні. Ад хмар гэтых людзям рабілася трывожна i змрочна — яны пазіралі ў неба, не чакаючы... Болей »
У яе балела калена. Не першы раз. Яшчэ колькі гадоў назад знаёмы хірург, без малога яе равеснік, гумарыст, тэатрал, выпівака, весела сказаў: «У вас, Аляксандра Паўлаўна, панская хвароба — падагра». Пры ранейшых болях яна ўспамінала, што «хвароба — панская», i ставілася да яе з гумарам, скептычна, як... Болей »
Першыя свае вершы Віктар Слінко напісаў у родных Івацэвічах. I з самага пачатку ён заявіў пра сябе як пра паэта, здольнага на эмацыянальны палёт i рэфлексійны пошук. У гэтым зборніку пераважае стылістыка нестандартнага верша. В. Слінко імкнецца стварыць версэты i верлібры. Інтанацыя юнацкай чысціні... Болей »
Ларыса Геніюш, Уладзімір Дубоўка, Васіль Быкаў, Яўгенія Янішчыц – усе гэтыя ды многія-многія іншыя постаці знайшлі сваё месца ў зборніку эсэ і літаратураных замалёвак Рыгора Барадуліна. Кнігу паэта складаюць артыкулы пра творчасць выдатных пісьменнікаў. У другім раздзеле аўтар успамінае тых, з кім сябраваў... Болей »
Жарты, анекдоты, смех аўцюкоўцаў даўно і далёка чуваць. Гумар беларускіх габраўцаў да гэтага часу перадаваўся з вуснаў у вусны. Пісьменнік Уладзімір Ліпскі, зямляк аўцюкоўцаў, упершыню сабраў іх дасціпную мудрасць пад вокладку гэтай кнігі. Хочацца верыць: чытачы «Аўцюкоўцаў» будуць задаволены сустрэчай... Болей »
У душы згаджаўся, што, як заўсёды, Вольга мела рацыю: не хочацца яму званіць. Нікому. Зрэдку прымушае сябе. I амаль кожнай размовай з калегамі расчараваны, як, між іншым, i сустрэчамі на паседжаннях рады, секцыі. Пра літаратуру гавораць творцы толькі ў сувязі з тым, як яна корміць. Невялікую групку яна... Болей »
Паэзія Святланы Каробкінай — шчырая сноведзь жанчыны, якая не парывае сваіх, вясковых каранёў, у душы якой не сціхае боль аб нрыродзе-маці, аб адзінокім чалавеку. Задушэўна гучаць вершы аб каханні, лёсе чалавека ў наш складаны час. Вячорніца — народная назва начной фіялкі. Прырода чырвонай ніткай выяўляе... Болей »
Зборнік аповедаў Уладзімера Караткевіча прадстаўляецца ўвазе чытачоў на “Камунікаце. Хіба шмат для каго з хлапцоў і дзяўчатаў Караткевічава Беларусь сталася той Беларусьсю, за якую ў сэрцы ўзрастаў гонар і пачуцьцё ўласнай годнасьці. Уладзімер Караткевіч – беларускі пісьменьнік і паэт, які стаў клясыкам... Болей »
Еўрапейскія гісторыі Лявона Вашка – еўрапейскія толькі з назвы, ну,і, магчыма, яшчэ з геаграфічнага палажэньня, бо Беларусь, як ні круці, геаграфічна знаходзіцца ў Еўропе. Магчыма, што еўрапейскія яны таму, бо надта ж караценькія, надта ж сціслыя, надта багата тэмаў даюць да ваабражэньня, да ўяўленьня.... Болей »