be

Мастацкая літаратура

Мастацкая літаратура. Выданьні

Дом іхняе мары
pdf epub

Дом іхняе мары

апавяданні, аповесці
Багданава Галіна

У апавяданнях, што ўвайшлі ў новы зборнік прозы маладой пісьменніцы Галіны Багданавай, дадзены вострыя, псіхалагічна дакладныя партрэты нашых сучаснікаў. «Дом іхняе мары» — аповесць з жыцця мастацкай, інтэлектуальнай эліты. У цэнтры другой аповесці «Дзевяць месяцаў, дзевяць дзён» трагічны лёс дзвюх маладых... Болей »

Забойства на каляды

Забойства на каляды

Аповесць, апавяданні
Адамчык Міраслаў

Гэта першая празаічная кніга М. Адамчыка. Апавяданні маладога аўтара вызначаюцца вострымі, падчас крымінальнымі сюжэтамі М. Адамчык працуе ў жанры дэтэктыва. У аповесці «Забойства на Каляды» чытач пазнаёміцца з прыватным дэтэктывам Бруна Чыкам, які паспяхова разблытвае таямнічае элачынства.... Болей »

Заложнік цемры
pdf

Заложнік цемры

Вершы
Галубовіч Леанід

На пачатку 80-х гадоў Леанід Галубовіч ярка дэбютаваў у нашай паэзіі кнігаю «Таемнасць агню». З таго часу паэт выдаў некалькі зборнікаў, i ўсе яны трапілі ў чытацкае поле ўвагі. Паэзія Л. Галубовіча вылучаецца сваёй вобразнай жывасцю, натуральным гучаннем, высокім узроўнем пісьма. Лепшыя творы паэта... Болей »

Капліца
pdf

Капліца

Вершы
Аксак Валянціна

Аматарам беларускай паэзіі ўжо знаёмая творчасць Валянціны Аксак па першым яе зборніку «Цвінтар». У новай кнізе паэтка заглыбляецца ў раней пазначаныя тэмы і вобразы, якія вядуць чытача да хрысціянскай ціхай малітвы, да касмічнай прыўзнятасці над дробязнасцю быцця ў прадчуванні непазбежнага лёсу. Матывы... Болей »

Кніга жыцій і хаджэнняў
djvu

Кніга жыцій і хаджэнняў

пераклад са старажытнарускай, старабеларускай і польскай
Мельнікаў А. - Уклад., прадм. і каментарыі

Упершыню на беларускай мове друкуюцца выдатныя помнікі старажытнабеларускай літаратуры, якія належаць да жанраў жыцій і хаджэнняў. У кнігу ўвайшлі жыціі святых Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Аўраамія Смаленскага, «Падарожжа Мікалая Крыштофа Радзівіла ў Святую Зямлю» і іншыя творы, вядомыя раней... Болей »

Княжабор
epub

Княжабор

Аповесць
Бароўскі Анатоль

Лёс герояў «Княжабора» звязаны з лесам. Як захаваць прыроду, яе чысціню І прыгажосць для нашчадкаў? Такія няпростыя праблемы хвалююць лесніка Косціка Міхалапа, які ўступае ў схватку з раскрадальнікамі.... Болей »

Лілея на цёмнай вадзе
pdf

Лілея на цёмнай вадзе

Паэма
Башлакоў Міхась

Паэзіі Міхася Башлакова ўласцівы адкрытасць і эмацыянальнасць. Паэма «Лілея на цёмнай вадзе» — гэта горкая праўда пра чарнобыльскую трагедыю. Перш чым надрукаваць паасобныя ўрыўкі, паэт чытаў яе ў шматлікіх аўдыторыях роднай Гомельшчыны, даносячы да людзей тое, пра што тады ні пісаць, ні гаварыць не... Болей »

Майстар i Маргарыта

Майстар i Маргарыта

раман
Булгакаў Міхаіл

Аднойчы вясною, у надзвычай душны адвячорак, на Патрыярхавых сажалках у Маскве з'явiлiся двое. Першы, у шэранькiм летнiм гарнiтуры, быў маленькi ростам, сыты, лысы, свой прыстойны на выгляд капялюш булачку нёс у руцэ, а на чыста выгаленым твары меў велiзарныя акуляры ў рагавой аправе. Другi плячысты... Болей »

Масеева кніга

Масеева кніга

Успаміны, старонкі дзённіка, эсэ
Сяднёў Масей

Беларускаму чытачу імя Масея Сяднёва знаёмае па кнігах «Патушаныя зоры» і «Туга па радзіме», дзе апублікаваны празаічныя і паэтычныя творы пісьменніка, якому выпала ў свой час развітацца з Бацькаўшчынай і знайсці прыстанак у Злучаных Штатах Амерыкі. Новая кніга пісьменніка-эмігранта - усхваляваная споведзь... Болей »

Мяжа па даляглядзе
pdf epub

Мяжа па даляглядзе

Аповесці, дэтэктыўны раман
Клімковіч Максім

Першая кніжка маладога празаіка Максіма Клімковіча вабіць чытача незвычайнасцю мастацкай формы, загадкавасцю ўчынкаў герояў. Яна напісана у традыцыях авантурна-прыгодніцкага жанру эпохі сярэдневякоўя, дзе шмат містыкі, жахаў, інтрыг, трагічных завязак і развязак, усплёскаў рамантычнага кахання. Асобна... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org