be

Мастацкая літаратура

Мастацкая літаратура. Выданьні

Выбраныя творы. У 2-х тамах

Выбраныя творы. У 2-х тамах

Аповесці. Апавяданні
Ваданосаў Мікола

Другі том склалі аповесці «Адзінай маці сыны», «Пад чужым паролем», «Жыць, каб змагацца», апавяданні і гумар. У сваіх творах пісьменнік стварыў незабыўныя малюнкі самаадданай барацьбы беларускіх падпольшчыкаў і партызан з фашысцкімі захопнікамі ў часы Вялікай Айчыннай вайны.... Болей »

Выбраныя творы. У 3-х тамах

Выбраныя творы. У 3-х тамах

Апавяданні, успаміны, партрэты, эсэ
Васілевіч Алена

Трэці том складаюць апавяданні розных гадоў, успаміны, партрэты, эсэ.... Болей »

Год нулявы

Год нулявы

Раман
Адамчык Вячаслаў

У новым рамане Вячаслава Адамчыка «Год нулявы» тыя ж, ужо знаёмыя чытачу па першай кнізе «Чужая бацькаўшчына» героі: Імполь, Алеся, яе брат Міця, стары Корсак, наймічка Хрысця ды, зрэшты, усё Верасава — заходнебеларуская вёска напярэдадні вялікіх сацыяльна-палітычных перамен 1939 года, калі Заходняя... Болей »

Гронка святла
pdf

Гронка святла


Шніп Віктар

Вершы пра будаўнікоў і пра родную вёску Пугачы, што на Валожыншчыне, пра надзённы клопат сучасьніка і пра маці склалі першы зборнік здольнага паэта. Добрая мова і дакладны радок, акрылены думкай, вылучаюць паэзію Віктара Шніпа ў шматгалосым хоры маладой паэзіі.... Болей »

Дзе ходзяць басанож
pdf

Дзе ходзяць басанож

Вершы
Бічэль-Загнетава Данута

Вершы новага зборніка паэтэсы вяртаюць чытача да вечных праблем чалавечага жыцця — сяброўства, любові, адказнасці за свае ўчынкі, ворнасці Радзіме.... Болей »

Жыла-была...
pdf

Жыла-была...

Лірыка
Каржанеўская Галіна

У новай кнізе Галіны Каржанеўскай тры раздзелы: «Млечным Шляхам», «Зязюльчыны слёзкі» і «Жывыя аблокі». Ix склалі вершы аб жыцці і творчасці, каханні і мацярынстве, складанасці духоўнага свету сучасніка. Паэтэса сцвярджае высакароднасць чалавечых пачуццяў і ўчынкаў, паўстае супраць усяго, што замінае... Болей »

Збор твораў у дзесяці тамах
pdf

Збор твораў у дзесяці тамах


Мележ Іван

Змест сёмага тома Збору твораў Івана Мележа складае раман «Завеі, снежань», а таксама накіды, планы, няскончаныя раздзелы гэтага рамана, асобныя накіды і сцэны да «Палескай хронікі», нататкі з запісных кніжак Івана Паўлавіча Мележа за 1957—1970 гадоў.... Болей »

Знак аховы
pdf epub mobi fb2

Знак аховы

Вершы
Някляеў Уладзімір

Ствараючы новае, ахоўваць тое, што ўжо створана, заваёвана барацьбой і пакутамі, зберагаць жыццё і мір на зямлі, ашчаджаць чалавечае ў чалавеку, шанаваць памяць продкаў і ўсведамляць адказнасць перад нашчадкамі — такі асноўны грамадзянскі напрамак новай кнігі Уладзіміра Някляева «Знак аховы». У кнігу... Болей »

Лінія высокага напружання
pdf

Лінія высокага напружання

Літаратурна-крытычныя нататкі, постаці, роздум
Зуёнак Васіль

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, прэміі Ленінскага камсамола Беларусі паэт Васіль Зуёнак прапануе чытачу кнігу літаратурна-крытычных артыкулаў, дзе вядзецца гаворка пра своеасаблівасць паэтычнага слова, пра шлях развіцця сучаснай беларускай паэзіі, пра творчасць Петруся Броўкі, Максіма Танка, Пімена Панчанкі... Болей »

На новы парог
pdf epub

На новы парог

Аповесці
Далідовіч Генрых

У новай кнізе Генрыха Далідовіча дзве аповесці. Першая, «Дырэктар»,— працяг вядомых аповесцей «Усё яшчэ наперадзе», «Міланькі», «Завуч», заканчэнне цыкла твораў пра вясковых настаўнікаў. Другая аповесць, «На новы парог», прысвечана людзям беларускіх малых, так званых, неперспектыўных вёсак.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org