be

Мастацкая літаратура

Мастацкая літаратура. Выданьні

Збор твораў у дзесяці тамах
pdf

Збор твораў у дзесяці тамах

Нарысы; П'есы
Мележ Іван

Змест другога тома складаюць нарысы і п'есы Івана Мележа. Першая абарончая лінія ворага была прабіта. Танкавая брыгада Шутава адразу рушыла далей. Але прарвацца ўдалося недалёка: разведка, што ішла ўперадзе, неўзабаве выявіла на вышынях абапал дарогі замаскаваныя ствалы гармат, варожыя танкі. Яны былі... Болей »

Збор твораў у чатырох тамах
pdf

Збор твораў у чатырох тамах

Аповесці
Быкаў Васіль

У першы том увайшлі аповесці “Жураўліны крык”, “Трэцяя ракета”, “Здрада” і “Альпійская балада”. Народны пісьменнік Беларусі, Герой Сацыялістычнай Працы, лаўрэат Леніяскай прэміі Васіль Быкаў належыць да самых популярных сучасных пісьменнікаў не толькі ў беларускай літаратуры, але i ў маштабах усёй шматнацыянальнай... Болей »

Званы гадоў
pdf

Званы гадоў

Зборнік паэзіі
Каржанеўская Галіна

Вершам Галіны Каржанеўскай характэрны мяккі лірызм, знітаванасць лірычнага героя з роднай зямлёй, непрымірымасць да зла. Багаты ўнутраны свет жанчыны-сучасніцы паўстае з нізкі “Год жыцця”, паэм “Слухайце перадачу”, “Субота”.... Болей »

Калас на ржавішчы

Калас на ржавішчы

Выбранае
Арочка Мікола

Кніга Міколы Арочкі «Колас на ржышчы» змяшчае ў сабе лепшае з яго дваццаціпяцігадовай творчай працы — вершы, балады, маналогі, паэмы. У полі зроку паэта — дарагія вобразы роднай зямлі, сляды далёкіх і блізкіх падзей часу. Творчасці М. Арочкі ўласціва ўвага да ўнутранага свету нашага сучасніка, да яго... Болей »

Лясная крэпасць

Лясная крэпасць

Аповесць
Гамолка Мікола

Галоўныя героі новай прыгодніцкай аповесці Міколы Гамолкі «Лясная крэпасць» — Вадзім Мікалаевіч Мурашка і чатырнаццацігадовы падлетак Ціток Каляда. У час Вялікай Айчыннай вайны яны змагаліся з фашыстамі на Палессі. Аднойчы на Буян-возеры яны трапілі на пустынны востраў, сталі рабінзонамі. Аўтар паказаў... Болей »

Маўчанне травы
pdf epub

Маўчанне травы

Паэма лёсу
Зуёнак Васіль

Гэты твор пра лёс чалавека, селяніна, які праз усё жыццё нясе праўду сваёй мірнай працы, праўду хлеба. Нялёгкі і няпросты шлях героя, як нялёгкая і няпростая сама гісторыя, на скрыжаваннях якой — часцінкай народа — жыве невялікая беларуская вёсачка Ўзбор'е.... Болей »

Міланькі
pdf epub

Міланькі

Аповесці
Далідовіч Генрых

Гэта чацвёртая кніга прозы Генрыха Далідовіча. Новыя аповесці «Міланькі» і «Завуч» працягваюць адну з любімых тэм пісьменніка — паказ жыцця вясковых настаўнікаў. Чытач зноў сустрэне герояў, якія ўжо знаёмыя па аповесці «Усё яшчэ наперадзе». Яны цяпер паказаны больш пасталелымі, бліжэй далучанымі да жыцця... Болей »

Начлег на буслянцы
pdf

Начлег на буслянцы

п'есы
Гілевіч Ніл

У кнігу ўвайшлі п’есы пра подзвіг беларускай моладзі ў Вялікай Айчыннай вайне, пра духоўнае станаўленне маладога сучасніка, пра адносіны да культурнай спадчыны і інш. Камедыя «Не кажы «гоп»...» і драма «Мы скора завітаем зноў» адзначаны прэміямі на Рэспубліканскім конкурсе аднаактовай драматургіі ў 1971... Болей »

Памяць дарог

Памяць дарог

Вершы
Астрэйка Анатоль

Гэтую кнігу склалі лірычныя вершы старэйшага беларускага паэта Анатоля Астрэйкі. У сваіх творах ён натхнёна славіў светлае творчае жыццё савецкага чалавека, росквіт роднага краю, пранікнёна апяваў прыроду Беларусі. Не забываў ён і пра дні партызанскай барацьбы ў часы апошняй вайны, у якой прымаў дзейсны... Болей »

Песня пра зубра

Песня пра зубра

На лацінскай, беларускай, рускай мовах
Гусоўскі Мікола

Мікола Гусоўскі адзін з буйнейшых славянскіх паэтаў эпохі Адраджэння, які пакінуў значную літаратурную спадчыну на лацінскай мове. Больш чатырох з паловай стагоддзяў таму была напісана ім «Песня пра зубра», якая доўгі час заставалася невядомай шырокаму колу чытачоў. У гэтай кнізе славутая паэма друкуецца... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org