be

Мастацкая літаратура

Мастацкая літаратура. Выданьні

Шлях да Батлеему
pdf

Шлях да Батлеему

П’есы-казкі
Кавалёў Сяргей

Сяргей Кавалёў – беларускі драматург і літаратуразнаўца. Нарадзіўся 20 чэрвеня 1963 г. у Магілёве. Скончыў філфак Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1985), дзе пазней працаваў выкладчыкам на кафедры гісторыі беларускай літаратуры. Кандыдат філалігічных навук з 1991 г., доктар філалагічных навук з... Болей »

Як жылі нашы продкі ў ХVIIІ стагоддзі / Восень пасярод вясны
pdf

Як жылі нашы продкі ў ХVIIІ стагоддзі / Восень пасярод вясны

Эсэ / Аповесць, сатканая з гістарычных матэрыялаў і мясцовых паданняў
Мальдзіс Адам

У эсэ «Як жылі нашы продкі ў ХVIIІ стагоддзі» (2001) разглядаюцца творы мемуарнай літаратуры ХVIIІ ст., якія ўзніклі на тэрыторыі Беларусі альбо цесна звязаныя з ёй. Аўтар дае яскравыя партрэты магнацтва, шляхты, мяшчанства і сялянства, расказвае пра грамадскае і сямейнае жыццё, матэрыяльную і духоўную... Болей »

Баран - бок абадран
djvu

Баран - бок абадран

беларуская народная казка

Быў раз дзед, а ў таго дзеда баран. І захацеў той дзед зарэзаць свайго барана. Толькі пачаў рэзаць, трошкі бок абадраў, а баран усхапіўся ды ўцёк і схаваўся ў лісіную норку. Прыйшла ліса ў норку, ажно там нехта сядзіць. Спужалася лісіца і пытаецца: - Хто там? А баран ёй адказвае: - Я баран, бок абадран... Болей »

Вершы і зоркі
pdf

Вершы і зоркі


Кандратаў Мікола

Для Міколы Кандратава паэзія – пошукі ісціны свету. У вершах ён спрабуе пераасэнсаваць мінулае і сённяшняе жыцце, абапіраючыся на духоўную спадчыну продкаў. Шчырасць і аптымізм, лірычнасць і задуменнасць, вера ў магчымасці дабра – рысы, уласцівыя творчасці аўтара.... Болей »

Вяртанне
epub fb2 mobi pdf

Вяртанне

раман
Гніламёдаў Уладзімір

У гэтым рамане з вядомага празаічнага цыкла Уладзіміра Гніламёдава расказваецца пра вяртанне на радзіму ў 1922 годзе бежанцаў з Заходняй Беларусі, якія апынуліся ў Расіі яшчэ ў час Першай сусветнай вайны. Пасля сямі гадоў выгнання галоўнага героя твора Лявона Кужаля і яго аднавяскоўцаў чакалі не толькі... Болей »

Горадна, Горадзен, Гродна

Горадна, Горадзен, Гродна

нарысы

"Твае гарады, Беларусь" - новая серыя, якая ў папулярнай форме раскажа пра гісторыю і сучаснасць буйнейшых гарадоў нашай рэспублікі. У трэцяй кнізе серыі - "Горадна, Горадзен, Гродна" - лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алесь Марціновіч апавядае пра адзін з самых старажытных беларускіх гарадоў.... Болей »

ЖываЯ
pdf

ЖываЯ

вершы
Спрынчан Аксана

Вершы ў новай кнізе Аксаны Спрынчан вызначаюцца істотнасцю перажытай і ў той жа час лёгкай, у пэўным сэнсе летуценнай думкі, гарманічным спалучэннем традыцыйнага і наватарскага. Аўтарка пашырае арэал прысутнасці ў сучасным літаратурным жыцці візуальнай паэзіі і паэзіі імгненняў-вечнасці.... Болей »

Зона маўчання
epub pdf

Зона маўчання

Спавядальная аповесць
Грахоўскі Сяргей

Аповесць беларускага пісьменніка Сяргея Грахоўскага (1913-2002) «Зона маўчання», напісаная на дакументальнай аснове, перадае драматызм перажытага ў гады сталінскіх рэпрэсій. Я пасціў перад споведдзю дваццаць гадоў, каб прычасціцца глытком свабоды. I вось дачакаўся яе ў пару сваей позняй восені. Кароткая... Болей »

Каляровая Затока
epub pdf

Каляровая Затока

экалагічная казка : для малодшага школьнага ўзросту
Васючэнка Пятро

Аўтар кнігі "Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі" падарыў беларускім дзеткам новую казку! Напэўна, ніхто не раскажа пра кнігу лепей за самога аўтара: "Персанажы казкі жывуць у закінутым свеце, які называецца Каляровая Затока. Людзі часам забываюцца, што яны на планеце не адны. А гэтым істотам, што апынуліся... Болей »

Марыянеткі і лялькаводы
fb2 mobi epub pdf

Марыянеткі і лялькаводы

раман
Южык Міхась

Міхась Южык у сваім рамане “Марыянеткі і лялькаводы”прыадчыняе завесу тэатральнага жыцьця і выводзіць актораў са сцэны на вуліцы вялікага гораду. Малады актор менскага тэатру змагаецца за месца на сцэне і ў жыцьці. У пошуках сябе ён сутыкаецца з “законамі штодзённасьці”, якія пануюць нетолькі ў звычайным... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org