- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!
Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».
Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.
Літаратуру для дзяцей.
Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».
Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».
Гэта быў час, калі наш гулец у чужой камандзе (ці наадварот? ) Сева Наўгародцаў лашчыў з далёкага Лондана слых адданай аўдыторыі згубнай для сацыялізму музыкай хард-рокераў з «Grand Funk Railroad». Звыкла пасмоктваючы праз саломінку «кока-колу», хіба што па чутках вядомую мірным грамадзянам Саюза, папулярны... Болей »
Камень — падмурак Сусветнага Дрэва. Камень — Пётр, той, хто тройчы адрокся ад свайго Настаўніка, але стаўся падмуркам яго Храма... Паводле Борхеса, некаторы час Заір — рэч, пра якую, раз убачыўшы, чалавек не перастае думаць, пакуль не звар’яцее, знаходзілася ў жылцы мармуру адной з тысячы двухсот калон... Болей »
У новай кнізе Віктара Шніпа чатыры разьдзелы. Першы – балады, у якіх адлюстроўваюцца шматвекавая гісторыя Беларусі і лёсы славутых людзей, якія жылі, працавалі і змагаліся за яе незалежнасьць і росквіт. "Дарога да Храма" – другі разьдзел, які складаецца зь лірыка-філязофскіх мініяцюр і вершаў, у якіх... Болей »
Разам з божымі кароўкамі Ірыскай і Хлебным Мякішам хлопчык Данік выпраўляецца ў незвычайную вандроўку. Сустрэча з грозным чараўніком, знаёмства з прынцэсай Чысцюляй і жыхарамі Краіны Паветраных Замкаў, подзвігі, вартыя сапраўднага рыцара, чакаюць хлопчыка наперадзе.... Болей »
У 1932 годзе выйшаў у свет раман Міхася Зарэцкага "Вязьмо", філасофскі і вострадраматычны твор, які прынёс яму шырокую вядомасць. Прайшло нямала гадоў, але маральныя праблемы, узнятыя ў ім, не састарэлі, а нечакана зноў набылі сугучнасць з сучасным жыццём. Цэнтральную для літаратуры канца 20-х – пачатку... Болей »
У сваёй першай кнізе “Вясна ў кароткім паліто...” аўтар параўноўвае каханне з порамі года. Гэта і вясна, калі нараджаецца пачуццё, і лета, калі яно развіваецца, і восень, калі згасае, і зіма, калі яго прыходзіцца чакаць. Але, як і ў прыродзе, у жыцці таксама бывае вясна зімой і зіма летам. Назіраючы... Болей »
На адной з дзвюх бліжэйшых ліп хаваецца ў кроне буслянка. Мноства разоў на дзень жыхары яе зверху абмахваюць бела-чорнымі крыламі зялёна-залацісты гуд, то асядаючы на гняздо, то зноў узлятаючы. Сям'я з трыма падлеткамі, што яшчэ чарнадзюба хекаюць ад спёкі i, стоячы ў гняздзе, з трывожнай цікаўнасцю... Болей »
Раман «Птушкі i гнёзды» i аповесць «Золак, убачаны здалёк» даволі даўно вядомыя нашаму чытачу, перакладзеныя на некалькі еўрапейскіх моў, а таксама i навейшая па часе напісання трагічна-ўзнёслая аповесць «Муштук i папка» ўтвараюць своеасаблівы таленавіты трыпціх, тройчы па-рознаму арыгінальна, яскрава... Болей »
Стыхія паэзіі Валерыі Куставай забірае ў сябе імгненна, бліскавічна, віхурна. Наталяюць прагу маланкі, ажыўляе залева, a ўнутры разгараецца дзівосная бязмежная асалода жыцця, знітаваная з жаданым болем, немагчымая без яго. Знікае час — i найвышэйшую каштоўнасць набывае кожнае імгненне, якое імкнецца... Болей »
Раман беларускага пісьменніка У. Гніламёдава прысвечаны падзеям пачатку XX стагоддзя, які супаў з дзяцінствам і юнацтвам галоўнага героя твора Лявона Кужаля. Юнаком – як новы Уліс – ён едзе ў Амерыку, знаёміцца з нязвыклым для сябе светам і новай філасофіяй жыцця, што, аднак, не пазбаўляе яго ад розных... Болей »