be
mp3 pdf

Каб аднойчы

Барадулін Рыгор, Камоцкі Алесь, Кунстадтэр Джон

Гэтае ўнікальнае выданне нарадзілася дзякуючы намаганням трох таленавітых людзей. Дадзеная кніга – гэта нізка лірычных песень Алеся Камоцкага на вершы Рыгора Барадуліна, аздобленая фотаздымкамі амерыканскага фатографа Джона Кунстадтэра. 20 непаўторных лірычных вершаў у кнізе набываюць новае жыццё, фактычна пераўтвараючыся ў песні. Знакаміты беларускі музыка Алесь Камоцкі, які стаў ініцыятарам выдання, паклаў вершы на музыку. Запісаныя на дыск, яны прыкладаюцца да кнігі. Акрамя таго, да кожнага верша ў кнізе змешчаны нотныя запісы. Дарэчы, "Каб аднойчы" – пятае выданне вершаў Барадуліна, ініцыятарам і ўкладальнікам якога стаў Алесь Камоцкі. Непаўторнае стылёвае аздабленне кнігі – праца прафесійнага амерыканскага фатографа Джона Кунстадтэра. Джон займаецца фатаграфіяй з 1968 года, за гэты час здымаў у 50-ці краінах на чатырох кантынентах. З 2006 года традыцыяй для фатографа стала праца ў Беларусі. Каля 90 дзён штогод амерыканец праводзіць, фатаграфуючы беларускую глыбінку. У кнізе "Каб аднойчы" змешчана 20 унікальных фотаздымкаў. Кожны са сваім характарам, за кожным стаіць асабістая гісторыя жыцця беларускіх вяскоўцаў.

:
::
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Камоцкі Алесь, Барадулін Рыгор
Выдаўцы і выдавецтвы: А. А. Калоша, ПАПЕРУС
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2016
  • Рэдактар: Камоцкі Алесь
  • Выдавец: А. А. Калоша, ПАПЕРУС
  • Памеры: 44 с.: фот.
  • ISBN: 978-985-90307-4-1
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура, Музыка
  • Copyright: © 2016 by Рыгор Барадулін; Алесь Камоцкі - укладанне, Джон Кунстадтэр - фота
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org