be
pdf

Народная Воля 47 (4402) 2019

У нядзелю лідскія актывісты прынеслі да райвыканкама слоікі з бруднай вадой і паставілі іх перад уваходам, з тым каб улады правялі аналізы гэтай вады. Паводле інфармацыі сведак, удзельнікі акцыі, у тым ліку аператар, які іх здымаў, аштрафаваны. У панядзелак яшчэ двое актывістаў днём выйшлі з плакатам “Мёртвая Дзітва” на сходы Лідскага райвыканкама і прастаялі там больш за хвіліну. Telegram-канал «NEXTA Lite» апублікаваў іх здымак. Аб іх затрыманні нічога не паведамляецца. У мінулым нумары “Народная Воля” пісала пра тое, што на рацэ Дзітве ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці адбыўся памор рыбы і вада ў рацэ мае непрыемны пах. Жахары Ліды высветлілі, што забруджаная вада трапляе ў Дзітву і далёй у Нёман з лідскіх ачышчальных збудаванняў. “Народная Воля” звязвалася з Лідскай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага, і там ведаюць пра памор рыбы ў Дзітве, а таксама непрыемны пах ад вады. Начальнік інспекцыі Андрэй Грос сказаў нашай газеце, што ў мінулы чацвер з самай раніцы па дадзеным факце праводзілася праверка, узяты пробы вады. У панядзелак вынікаў аналізаў яшчэ не было.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2019-06-18
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2019 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org