Інтымныя літары Сабіны Брыло


У літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылася прэзентацыя новай кнігі паэткі.

«Гэтая кніжка атрымалася цэльная таму, што яна напісаная на адным дыханні», – кажа Сабіна Брыло на прэзентацыі сваёй новай кнігі «Гэта літары».

Кніга пабачыла свет дзякуючы Саюзу беларускіх пісьменнікаў і выдавецтву «Кнігазбор». У зборнік увайшлі вершы, напісаныя цягам чатырох апошніх гадоў.

Таксама ў аглядзе навінаў культуры
:

    Велікодны кірмаш у Магілёве зладзіла «Шчырая майстэрня»;
    Выстава «3х3» – пераможцы пятага беларускага біенале

Фота вокладкі: Таццяна Ткачова

Крыніца: Белсат