У Гародні адбылася сустрэча з прафесарам Юрыем Гардзеевым

У Гародні адбылася сустрэча з прафесарам Юрыем Гардзеевым


Эвалюцыя горадабудаўніцтва даўняй Гародні. Выступ на гэтую тэму зладзіў у Цэнтры гарадскога жыцця прафесар Юры Гардзееў.

Сабралася шмат вядомых гарадзенскіх гісторыкаў, краязнаўцаў і проста тых, хто цікавіцца гісторыяй роднага горада. Пра адметнасць сустрэчы кажа Юры Гардзееў:

– Пытанне горадабудаўніцтва вельмі актуальнае, калі гаворка ідзе пра гісторыю горадабудаўніцтва, то таксама на мой погляд, таму што гістарычны цэнтр нашага горада – адзін з найбольш старажытных і захаваных, калі палічыць, то тут некалькі сот, калі не памыляюся, 400 розных архітэктурных помнікаў, гэта суцэльны комплекс, яго трэба ахоўваць, займацца рэстаўрацыяй, кансервацыяй будынкаў. Канешне, Гародня, стары цэнтр горада – мог быць вельмі добрым беларускім брэндам.

Падчас сустрэчы можна было даведацца пра старажытныя пабудовы, што існавалі раней у Гародні, і якія існуюць зараз толькі пад зямлёй. На думку Гардзеева, калі ў Гародні адбудзецца комплекснае археалагічнае даследаванне – горад адкрые вялікую колькасць таямніцаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Радыё Рацыя